| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ВелутаIван ПанасюкАртыкулы, нарысы, эцюды публіцыстыкі— Пінск: Пинская региональная типография, 2006. — 266 с: іл. ISBN 985-6515-17-3 Зборнік «Велута» аб гісторыі стварэньня адной з самых старажытных вёсак Лунінеччыны, яе людзях, ix жыцьці, побыце, адукацыі i культуры. Мэта, якую ставіць перад сабой аўтар, — выхаваць i выклікаць любоў да сваёй радзімы, яе прыроды i гicтopыi. Kнiгa мае вялікае азнаямляльнае i пазнавальнае значэньне i разлічана на шырокае кола чытачоў розных узростаў.Ад імя жыхароў вёскі Велута, яе ўраджэнцаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь, i сябе асабіста выказваю шчырую ўдзячнасьць yciм тым, хто садзейнічаў з'яуленьню гэтага зборніка матэрыялаў. Жадаю ўciм моцнага здароўя, поспехаў ва ўciм i ўсюды. Няхай вам заўсёды шчасьціць.
Па стане душыНе так проста адказаць на, здавалася б, не надта складанае пытанне: чаму адзін чалавек абыякавы да зямлі, на якой жыве, да сваіх каранёў, а для другога прырода і гісторыя роднага краю служаць невычэрпнай крыніцай ведаў, пастаянна натхняюць на новыя пошукі, прымушаюць асэнсоўваць нашу сучаснасць і прагназаваць будучыню праз мінулае? Відаць, адказ крыецца ў той няўлоўнай, “нематэрыяльнай” катэгорыі, якую звыкла называем “станам душы”.Лунінецкі раён — не радзіма Івана Аляксеевіча Панасюка. Дзяцінства яго прайшло ў іншых мясцінах, прыйшлося нямала павандраваць па прасторах былога Саюза і потым. Але лунінецкі край, з якім звязана не адно дзесяцігоддзе як педагагічнай (І.А. Панасюку давялося працаваць на разнастайных пасадах у шэрагу навучальных устаноў, пэўны час узначальваць гарадскі аддзел адукацыі), так і творчай біяграфіі гэтага неардынарнага чалавека, стаў менавіта тым асяроддзем, дзякуючы якому найбольш чуйна і яскрава раскрылася яго душа. Лунінеччына стала фактычна другой радзімай, і ёй прысвечаны практычна ўсе працы краязнаўца. А шлях да выдання кніг І.А. Панасюка быў не такім ўжо хуткім і простым. Падсумоўваючай літаратурнай дзейнасці папярэднічалі доўгія гады пошукавай работы разам з вучнямі (аб чым згадвае аўтар на старонках гэтай кнігі), кіраўніцтва школьнымі музеямі і краязнаўчымі гурткамі, пастаянныя вандроўкі з фотаапаратам па родным краі (дарэчы, некалькі фотавыстаў Івана Аляксеевіча карысталіся вялікім поспехам у лунінчан). І вось, нарэшце, аўтар вырашыў падагульніць вынікі сваёй працы. У 2001 годзе ў Лунінцы ўбачыла свет параўнаўча невялікая, але змястоўная брашура “Прырода і ахоўваемыя тэрыторыі Лунінецкага раёна”, праз год ў Мінску сумесна з Л.К. Панасюк выдадзена кніга “Лунінецкі раён: “Чырвоны сшытак”. Прырода і ахоўныя тэрыторыі”. Абодва выданні сталі сапраўдным падручнікам па роднай прыродзе для лунінецкіх школьнікаў. Нельга не назваць і даведачнае выданне аб Лунінеччыне на нямецкай мове, адрасаванае найперш грамадскім арганізацыям і проста жыхарам ФРГ, якія не першы год аказваюць вялікую дапамогу пацярпеламу ад чарнобыльскай навалы Лунінецкаму раёну. Гэтае выданне стала яшчэ адной цаглінкай ў падмурак “народнай дыпламатыі” паміж нашымі краінамі. Чарговая праца І.А. Панасюка прысвечана гісторыі адной са старажытных вёсак Лунінеччыны — Велуты. Аўтар шмат год адпрацаваў у мясцовай школе (і не дзіўна, што артыкул пра школу атрымаўся вельмі грунтоўным), добра зведаў жыццё велуцян, гісторыю іх паселішча. У кнізе скарыстаны таксама шматлікія звесткі аб Велуце з архіўных і літаратурных крыніц, газетныя публікацыі як самога І.А. Панасюка, так і мясцовых журналістаў (прычым аўтар добрасумленна спасылаецца на кожную крыніцу, шчыра дзякуе тым, хто дапамог ў працы над кнігай). На жаль, захавалася не надта шмат звестак аб гісторыі Велуты з глыбокай старажытнасці да канца XIX стагоддзя, але пераважная большасць з іх скарыстана аўтарам. Дастаткова шырока раскрыта і панарама жыцця вёскі з пачатку ХХ стагоддзя да нашых дзён, уплыў на яе грамадскіх узрушэнняў — войнаў і рэвалюцый, гаспадарчых змен — будаўніцтва чыгункі, меліярацыі і калектывізацыі. Цікавасць выклікаюць згаданыя ўжо матэрыялы па гісторыі школы, мясцовага калгаса, нарысы аб фальклоры і дыялектных асаблівасцях Велуты. Безумоўна, выклічуць інтарэс не толькі ў велуцян разнастайныя статыстычныя і даведачныя дадзеныя, змешчаныя ў дадатках. Аўтару гэтай прадмовы як гісторыку і журналісту давялося шмат працаваць разам з лунінецкімі краязнаўцамі, ладзіць штогадовыя раённыя краязнаўчыя чытанні з наступным выданнем зборнікаў дакладаў “Лунінецкія сшыткі”, быць адным з першых чытачоў даследванняў лунінецкіх аматараў даўніны, спрыяць выхаду ў свет шэрагу выданняў. Магу засведчыць: у кожнага даследчыка свой стыль. Шэраг параўнаўча невялікіх па аб’ёме, але вельмі змястоўных публікацый па гісторыі асобных лунінецкіх вёсак надрукаваў Сцяпан Нефідовіч. Васіль Туміловіч нядаўна падагуліў шматгадовую працу па гісторыі роднага мястэчка Кажан-Гарадок (гэтай кнізе папярэднічалі яго ж брашуры па тапаніміцы і фальклоры таго ж населенага пункта). Леў Коласаў — бадай што, найлепшы знаўца гісторыі горада Лунінца, аўтар соцень артыкулаў, а таксама кнігі аб знікнуўшых прафесіях лунінчан. Яўген Хвастоў дастаткова плённа даследваў гісторыю вёскі Чучавічы і мясцовай школы. І пералік гэты можна працягваць... Так што праца І.А. Панасюка з’явілася, зразумела ж, не ў вакууме, гэта частка агульнага творчага працэсу. Але асаблівасцю прац Івана Аляксеевіча можна назваць іх у добрым сэнсе слова публіцыстычную завостранасць. У кожнай сваёй кнізе аўтар вядзе гаворку з чытачамі, не хаваючы асабістых думак і заклікаючы астатніх, найперш моладзь, да “працы розуму і сэрца”. Выхаваць і выклікаць любоў да сваёй радзімы, яе прыроды і гісторыі — такую мэту заўжды ставіць перад сабой І.А. Панасюк. Хочацца верыць, што кожная яго новая кніга дасягае гэтага...
Ад аўтараУступаючы ў сталыя гады, востра адчуваю шкадаванне аб легкадумнасці маладосці, якая не надавала значэння мець зносіны са сталымі людзьмі, старэйшымі за нас. Яны пайшлі ад нас назаўжды і панеслі з сабою незваротны пласт культуры, звычаяў і абрадаў сваіх бацькоў і сучаснікаў.Не маючы высокай адукацыі, яны праяўлялі, аднак, цудоўную жыццёвую мудрасць і высакароднасць, перадавалі яе ў сваю чаргу тым, хто павінен быў гэтыя якасці перадаць будучым пакаленням, нашчадкам. Усё цячэ, усё змяняецца — так і сам час не стаіць на месцы. 25 год таму назад наша дзяржава насіла назву БССР (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка), якая ўваходзіла ў склад “вялікага, магутнага” Савецкага Саюза (СССР). Сёння няма СССР, няма БССР. Ёсць самастойная дзяржава, якая завецца Рэспубліка Беларусь. У 1979 годзе да 40-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР мною быў змешчаны ў пяці нумарах раённай газеты “Ленінскі шлях” нарыс “Велута”. Азіраючыся на гэтыя 25 пройдзеных гадоў, па-новаму ацэньваеш гістарычныя падзеі. За гэты час вырасла новае пакаленне, якое выхоўвае ўжо сваіх дзяцей. Моладзь сёння больш адукаваная, упэўненая ў лепшай будучыні нашай дзяржавы, у паляпшэнні дабрабыту кожнай беларускай сям’і, а значыць, што і іх асабістае жыццё стане лепшым. Не прыходзяць сёння дзеці ў школу басанож. У цёмны час сутак школьнікі вучацца у добра асветленых электрычным святлом класах, а не пад тусклае святло керасінавай лямпы, якая стаяла праз 2 парты. Сёння моладзь мае другія праблемы: як бы набыць самы сучасны камп’ютэр або аўтамабіль. Усё гэта — патрабаванні часу. Мінула 60 гадоў з таго дня, калі скончылася самая страшэнная вайна ў гісторыі чалавецтва, у жыцці нашага беларускага народа, тая вайна, у якой загінуў кожны трэці беларус. Насельніцтва нашай дзяржавы яшчэ і сёння не дасягнула даваеннай колькасці. За гэтыя гады былі ўведзены савецкія войскі ў Афганістан і выведзены адтуль. Колькі нявінных маладых жыццяў забрала гэтая бессэнсоўная, нікому не патрэбная вайна, колькі інвалідаў засталося?.. Не стала сёння калгасаў. Але і цяпер яшчэ многія ўспамінаюць пра калгаснае жыццё, пра тое, што амаль у кожнай хаце велуцян у 1968 годзе запалілася электрычная лямпачка, што з тых часоў з’явіліся тэлевізары, пральныя машыны і халадзільнікі ў хатах, што ў 1970-я гады былі пастаўлены першыя газавыя пліты. Многае ўспамінаецца станоўча. Аднак час не стаіць на месцы... Моладзь купляе сёння самую сучасную і дасканалую музычную апаратуру. Ад простых лічыльнікаў і арыфмометраў перайшлі да калькулятараў і складаных ЭВМ. Ужо не навінка сёння ў школе і ў многіх хатах камп’ютэр, які дае магчымасць мець і атрымліваць самую апошнюю інфармацыю. Гэта ўжо не прадмет раскошы, як і асабісты легкавы транспарт. Аб зменах апошніх 10–12 год можна гаварыць без канца. Само наша сённяшняе пакаленне стала больш адукаваным. З’явіліся новыя навучальныя ўстановы. Тэхнічны прагрэс шырокімі крокамі прыйшоў і ў вёску. Сёння для таго, каб працаваць на сучасных сельгасмашынах, трактарах, камбайнах, трэба абавязкова валодаць камп’ютэрнымі навыкамі. Карацей кажучы, сёння кожнаму жыхару вёскі, асабліва працаздольнага ўзросту, патрэбна ісці ў нагу з тэхнічным і навуковым прагрэсам. Аднак, ня гледзячы ні на што, кожны жыхар як горада, так і вёскі павінен ведаць гісторыю, у першую чаргу, сваёй “малой Радзімы” — свае карані, дзе ён нарадзіўся, вырас, атрымаў адукацыю, дзе жылі яго продкі, жывуць яго бацькі і сучаснікі. Чалавек ніколі не павінен забываць аб гэтым. Таму я паспрабую весці з вамі, паважаныя чытачы, размову аб вёсцы Велута, аб яе людзях, якія тут жылі, жывуць і будуць жыць. Я працаваў у Вялуцкай школе ў 1965/66, 1968–1972, 1973–1981 гадах, амаль што 15 гадоў настаўнікам фізічнай культуры і чарчэння, пачатковай ваеннай падрыхтоўкі і нямецкай мовы. Заўсёды ў мяне складваліся добрыя ўзаемаадносіны як з дзецьмі, так і з іх бацькамі, а таксама і з усімі жыхарамі вёскі. Я і сёння не забываю вас, мае паважаныя велуцяне. У добры шлях! | ![]() Першы настаўнік з вёскі Велута “Гаспадар прыватнага прадпрыемства” Святы, гульні, звычаі, вольны час, абрады, традыцыі, рамёствы Калгас — гэта, перш за ўсё, людзі Ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
440-годдзю ВелутыЗ гісторыі вёскі Велута“Мой родны кут...” У кожнага з гарадоў, як і ў людзей, свой лёс. Аднак любы горад пачынаўся з паселішча, хутара, вёскі. І гісторыі нават самых вялікіх гарадоў непарыўна звязаны з гісторыямі першых вясковых пасяленняў.Якуб Колас Свой лёс і ў нашай вёскі Велута. З гісторыі нам вядома, што слова “вёска” паходзіць ад старажытнаславянскага “вьсь” — у вузкім значэнні “земляробчае пасяленне” — асноўны від сельскіх насельніцкіх пунктаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ва ўсходніх славян вёскі ўзнікалі з пераходам ад падсечнага земляробства да двух- і трохпольнай сістэм. У самым сваім пачатку вёскі складаліся з двух-трох двароў, а з развіццём феадалізму пашыраліся, узбуйняліся і траплялі ў залежнасць ад феадалаў. Вёскі будаваліся звычайна па берагах рэк і азёр. У розныя гістарычныя эпохі склаліся розныя тыпы планіроўкі вёсак: лінейныя або радковыя (паўтаралі абрысы берагоў рэк і азёр, ля якіх сяліліся першыя пасяленцы), скучаныя, або гняздовыя (звязаныя з абшчынным землекарыстаннем), вулічныя або шматвулічныя. Ва ўмовах феадальных адносін сялянская гаспадарка мела натуральны характар, што садзейнічала развіццю хатняга рамяства і промыслу, рабіла вёску носьбітам устойлівых традыцый у матэрыальнай і духоўнай культуры народа. Вёска Велута ўзнікла таксама ў сярэдневякоўі. Пры апісанні межаў у інвентары Лунінца ў 1588 г. Бастынь адзначана як уласнасць Яна Кішкі — старэйшага сына Станіслава і Ганны Радзівіл. У тым жа 1588 г. адбыўся паўторны падзел маёнтка Лахва паміж Янам Кішкам і сынам Мікалая Чорнага — Мікалаем Крыштофам Радзівілам па мянушцы Сіротка. Пры гэтым мястэчка Лахва і сёлы на поўнач і ўсход ад яго (Езерніца, Малая Ляхаўка, Сінкевічы і інш.) увайшлі ў частку Радзівіла. Цэнтрам маёнтка Кішкі стаў Гарадзец (Кажан-Гарадок), да якога адышла заходняя частка вобласці абапал р. Цна. На поўначы гэты абшар ахопліваў сяло Кормуж, а таксама Велуту недалёка ад Бастыні (апошняя была затым далучана да гэтага ж маёнтка). З гэтага часу Лахва і Кажан-Гарадок канчаткова адасобіліся як самастойныя маёнткі, лёс якіх у далейшым пайшоў рознымі шляхамі. Кажан-Гарадок і Бастынь пасля смерці Яна Кішкі ў 1591 г. перайшлі да яго глуханямога брата Станіслава. У 1599 г. Кажан-Гарадок упершыню называецца мястэчкам. У 1603 г. старэйшы сын Станіслава Мікалай Кішка ад імя бацькі аддаў маёнтак у заклад за 11 тыс. коп грошаў Ежы Самсону Падбярэзскаму, а ў 1613 г., не выкупляючы з закладу, навечна прадаў таму ж Падбярэзскаму за агульную суму ў 30 тыс. коп. У гэты момант маёнтак ахопліваў мястэчка Кажан-Гарадок з праваслаўнай царквой, сёлы Бродніцу, Бастынь, Вічын, Волю, Велуту, Дварэц, Дрэпскую Даліну, Кормуж, Ракітну, Цну і Язвінкі. Пазней гэты маёнтак перайшоў ад Падбярэзскага да польскіх магнатаў Тарнаўскіх. Аб гэтым сведчыць запіс у архіўным фондзе Пінскага земскага суда. Тут утрымліваецца запіс гранічнага дэкрэта навагрудскага кашталяна В. Валовіча ад 28 лютага 1612 года па спрэчнай справе віцебскага ваяводы С. Кішкі аб адмежаванні ўрочышча Кіякскі Востраў вёскі Малькавічы ад вёскі Велута Навагрудскага ваяводства. Гэта значыць, што ўжо да пачатку XVII стагоддзя Велута была даволі прыкметным населеным пунктам. (глядзі карту канца XVI ст.). У 1795 г. Велюта — маёнтак Кажан-Гарадка; 68 двароў, лесапільны завод. Хочацца сказаць некалькі слоў аб тых, каму належала вёска з 1852 года. Гэта нашчадкі князёў Друцка-Любецкіх. Друцка-Любецкія — гэта адна з галін старажытнага княжацкага роду Друцкіх. Карысталіся гербам Друцкіх. На чале роду стаяў полацкі князь Барыс Усяслававіч. Друцкам валодаў яго сын Рагвалод. Князямі Друцкімі былі яго нашчадкі — сын Глеб, унук Глеба — Іван. На працягу ХІІ-ХV стагоддзяў з’явіліся Друцка-Сакалінскія, Друцка-Палачынскія, Друцка-Горскія, Друцкія-Азярэцкія. У вытокаў роду Друцка-Любецкіх, уключаючых 13 пакаленняў, стаяў Васіль Міхайлавіч Друцкі, якому ў 1484 годзе былі падараваны прывілеі каралём Казімірам на пажыццёвае валоданне горада Любеч (адсюль Любецкія). А вось Друцк (цяпер вёска ў Талачынскім раёне РБ), горад у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства на рацэ Друць. Упершыню назва сустракаецца каля 1092 г. З другой паловы ХІІ стагоддзя — цэнтр Друцкага княства, з першай паловы XIV стагоддзя ўвайшоў у ВКЛ — уладанне князёў Друцкіх. Вось такім чынам і атрымалася двайное прозвішча Друцка-Любецкія. Уладальнікам палескіх маёнткаў у чацвёртым пакаленні стаў сын Багдана Януш (каля 1530–1558). З гэтых часоў ужо ўспамінаецца Лунін Вялікі і Лунінец Малы. У першай палове ХІХ стагоддзя рэзідэнцыя Друцка-Любецкіх пераносіцца ў в. Лунін, які яшчэ з 1724 года належаў разам з в. Бакінічы і Парахонск князю Юзэфу, стольніку арглапскаму, жанатаму з Вікторыяй, дачкой пінскага гараднічага Аляксандра Скірымнута, узнагароджанага шматлікімі польскімі і расейскімі ўзнагародамі. У 1806 годзе палескія ўладанні былі раздзелены паміж 4 нашчадкамі сына Юзэфа і Вікторыі — Юранца. Гэта маёнтак Лунін з вёскам і фальваркамі Вулька, Лобча, Дубаўка, Дубнавічы, Багданаўка. Сярод братоў актыўнай дзейнасцю выдзяляўся Франц Ксаверый (1778–1846), які прымаў удзел у італьянскім паходзе А.С. Суворава і быў узнагароджаны ордэнам св. Анны, пазней быў назначаны членам Дзяржаўнага Савета. Князі-браты палажылі пачатак новым 4-м лініям роду Друцка-Любецкіх. Нашчадкам Франца Ксаверыя быў сын Аляксандр (1827–1908), а затым унук Уладзіслаў Франц (1864–1914). Па апошніх архіўных дадзеных в. Велута належала Друцка-Любецкім з 1893 па 1915. З 1920 і па 1939 год в. Велута, як і ўся Заходняя Беларусь, была ў складзе Рэчы Паспалітай (аб гэтым чытайце ў раздзеле “Меліярацыя”). Цікавыя звесткі можна прачытаць у газеце “Лунінецкія навіны” за 2 чэрвеня 2001 г. “Спадчынніца Новага Двара” і 21.09.2002 “Геній банкаўскай справы”. У 1803 г. у в. Велута была пабудавана прыхаджанамі драўляная Святатроіцкая царква. Належала да Бастынскай царквы. Твор народнага дойлідства. Царква была адназрубная, пад гонтавым дахам. Побач, асобна, стаяла слупавая званіца. Знаходзілася яна там, дзе сёння месца завецца “царкоўнішчам” на Булічах, паміж хатамі Драбовіч Меланні Аляксееўны і Арэхва. У вёсцы жылі ў асноўным жыхары праваслаўнай веры. Царква для іх была месцам духоўнага адпачынку, маральнага выхавання дзяцей, прывіцця павагі да старэйшых, месцам выхавання духоўнасці. Царква ў Велуце існавала да 1929 года. За 126 гадоў стала здрахлелай, і яе проста разабралі, баючыся абрушэння. А збудаваць занава больш не было магчымасці, паколькі Велута, як і Заходняя Беларусь, знаходзілася ў складзе Польшчы. А паколькі Польшча прапаведуе каталіцызм, то праваслаўную царкву будаваць і не мелі намеру. На сённяшні дзень ад былой царквы засталіся толькі дзве рэліквіі — гэта запрастольны крыж і абраз Маці Боскай Уладзімірскай. Хацелася б верыць, што знойдуцца людзі, зацікаўленыя ў збудаванні Святатроіцкай царквы. У нашым раёне гэта адзіная неадбудаваная царква. Дарэчы, звон са званіцы яшчэ доўга абвяшчаў велуцянам як добрыя весткі, так і ліхія: аб пажарах, аб пахаваннях землякоў, аб пачатку войнаў. А калі ўзнік калгас «Чырвоная зорка», то ён амаль яшчэ да сярэдзіны 60-х гадоў абвяшчаў калгаснікам абедзенны перапынак, зранку клікаў на працу. Далейшы лёс звона невядомы. Дарэчы, першым настаўнікам Вялуцкай школы адукаванасці ў 1886 годзе быў вучань духоўнай семінарыі Міхаіл Вячорка. А вось самы апошні дакумент з Нацыянальнага архіва Беларусі. У “Памятнай кнізе Мінскай гіпархіі” на 1887 (л. 437) прыведзены наступныя даведкі: “... Царква ў імя святой Вялікапакутніцы Варвары ў сяле Бастынь Пінскага ўезда; да яе належыць прыпісная царква ў в. Велута, драўляная, прыход складаецца з сяла Бастынь і в. Велута. Настаяцель Васілій Гейрах, псаломшчык Фёдар Жураноўскі; у сяле Бастынь — 1 класная царкоўная прыходская школа, адкрыта ў 1846 годзе, вучні — 8 хлопчыкаў.”Спяшаюся падзяліцца добрай навіной. Дзякуючы былому вучню Хлуду Валерыю Уладзіміравічу, сёння жыхару г. Брэста, ёсць намер пабудаваць у в. Велута храм. Што значыць слова “Велута”? Тапанімічны слоўнік пад рэдакцыяй В.А. Жучкевіча (Мінск, выдавецтва БДУ, 1974) дае наступнае тлумачэнне: “...вёска Лунінецкага раёна. У аснове назвы ляжыць паўднёвабеларускае і паўночнаўкраінскае ВЕЛЕТ (ВЕЛЕТА, ВЁЛЕТЕНЬ) — асілак, гігант”. Але не выключаецца магчымасць і іншага тлумачэння. У тым жа слоўніку можна прачытаць: “...тэрмін ЛУТ, ЛУТА — лыка маладой ліпы, рагожа”, — з якой пляліся лапці, розныя кашолкі, кашы і іншы гаспадарчы інвентар. Такое ж тлумачэнне слову ЛУТА дае і слоўнік Даля. Побач з вёскай цячэ ціхая лясная рэчка Цна, якая потым упадае ў Прыпяць. Некаторыя даследчыкі лічаць, што назвы рэк Дзясна, Тсна, Цна паходзяць з адной старой славянскай асновы, якая значыць “вузкі”. Першапачаткова вёска размяшчалася крыху на паўночны ўсход ад таго месца, дзе стаіць сучасная Велута. Яна была невялікім пасяленнем з нізкімі хатамі. А цяпер некалькі слоў аб жыцці, працы нашых продкаў — велуцян. Цяжка нават сабе ўявіць і род заняткаў і жыллёвыя ўмовы тых далёкіх часоў. Апісання жыхароў нашага Палесся ёсць няшмат. Найбольш падабаецца апісанне з трэцяга тома кнігі “Жывапісная Расія” пад рэдакцыяй П.П. Сямёнава-Цяньшаньскага. Сёмы раздзел, напісаны выдатным даследчыкам Адамам Ганоры Карлавічам Кіркорам, называецца “Даліна Прыпяці”. Вось невялічкі ўрывак: “...жыллё палешука не складанае і ва ўсіх амаль аднолькавае. Хаціны ў іх курныя, але раздольныя, таму што ў адной хаце месціцца ўся сям’я; тут жа малыя жывёлы: цялё, парасё, авечка; хатняя птушка і ўвесь сялянскі скарб. Выключэнні вельмі рэдкія, толькі бывалыя прагрэсісты будуюць свае хаты з дзвюх палавін і клеці, альбо асаблівай перагародкі. У большасці ж унутры хаты галоўную ролю адыгрывае вялікая печ, да яе ўверсе прыладкаваны драўляны ляжанак; затым полаці; вялікая столь; доўгая на ўсю сцяну лава; пад столлю шырокая паліца, на якой сушаць лучыну; ад печы да самой сцяны ідзе дашчаты памост, які складае для ўсіх пражываючых у хаце агульны ложак. Уверсе прыладжана асаблівая перакладзіна, на якую вешаюць адзенне, бялізну для сушкі і г.д. На паліцах у кутках стаіць розны посуд і начынне.”Вядома ж, на столі вісела дзіцячая люлька, а ў адным з глухіх куткоў драўляны посуд з вадой, коўш і, канешне ж, вобраз. А вось успамін жыхаркі в. Велута Драбовіч Меланні Аляксееўны пра сваю хату ў дзіцячыя гады: “...хата, у якой я нарадзілася і жыла, была драўлянай. Перш чым зайсці ў хату, патрэбна было прайсці лецён. Ён быў перагароджаны на дзве палавіны. У сцепцы была бульба, капуста, агуркі, сала ў квасцы. У адным куце стаялі жарнова, на якіх малолі ячнявыя крупы і муку на хлеб. За жорнавамі стаялі бочкі вялікай ёмкасці з жытам, просам, ячмянём і аўсом. У другім куце стаяла знакамітая ступа з таўкачом, бывала з двума. Была тут жлукта. Гэта пасудзіна з’яўлялася “продкам” сучаснай пральнай машыны. Жлукту ставілі ў цэбэр, накладвалі бялізну ці іншыя “клункі”, закрывалі яе трапкаю, засыпалі попелам, потым ставілі саган вады ў печ. Лажылі 2 вялікія камяні ў печ, вада закіпала, камяні кідалі ў попел, ваду гарачую вылівалі на камяні, пакрывалі чым-небудзь зверху. Яна там кіпіць, але выходзіць нікуды не выходзіла, праходзіла праз усю бялізну, намочваючы яе. Затым бялізну выбіраюць, як астыне, сціраюць у чыстай вадзе. Бялізна робіцца чыста-белай. У лецёне стаяла яшчэ драбіна, па якой лазілі на гару.Вечарамі ў курных хатах збіралася моладзь. Дзяўчаты пралі кудзелю, вышывалі, шылі няхітрае адзенне; юнакі рабілі няроты, плялі рыбацкія сеткі, кашы. Моладзь за гэтым заняткам спявала песні, у святочныя вечары танцавала. Цікавыя зімовыя забавы адбываліся, калі ўжо выпадаў снег і на рацэ станавіўся лёд. Адбываліся масавыя катанні на санках. У часы святкавання Ражства, Шчадраца, Каляд, Масленіцы моладзь апранала сваю лепшую вопратку і хадзіла адзін да аднаго ў госці. Месца, дзе было першае пасяленне вёскі, і дагэтуль жыхары называюць “старыной”. Там нярэдка знаходзяць рэшткі глінянага посуду, дробнага гаспадарчага інвентару, старыя манеты. Калі знікла старое пасяленне — ніхто не памятае, аднак захаваліся расказы старажылаў пра тое, што на “старыне” кінулі сяліцца пасля прайшоўшага там пажару і па прычыне вялікай забалочанасці месца. Цяпер, пасля асушэння, на тым месцы пабудаваны дзве вясковыя вуліцы з вялікімі светлымі дамамі, а ў 1989 г. была пабудавана двухпавярховая сучасная школа. Легенда “Кажуць, што назву нашай вёсцы даў адзін чалавек-асілак, якога звалі Вялута. У надзвычай даўнія часы ўсё гэта адбывалася, але гісторыя і да нас дайшла. Пераказвалі яе людзі, пераказвалі і захавалі для нашчадкаў. Паслухайце і вы. Аднекуль на Беларусь у той далёкі час прыйшло цэлае племя велетаў, якое паступова рассялілася па ўсёй нашай зямлі. Не такі тады быў народ, як цяпер. Надта многа было асілкаў, то яны нікога не баяліся. Крыкнуць адзін аднаму сваімі магутнымі галасамі, калі самі не спраўляюцца, і дапамога ўмомант прыспее. Тут і канец ворагам. Але найболей кожны асілак сам са сваімі сапернікамі спраўляўся. Справай уласнага гонару гэта ў іх лічылася, ці што. Толькі з ворагамі яны бязлітасна абыходзіліся, а так надзвычай добразычлівымі былі, нікому зла не чынілі, наадварот, дапамагалі ў цяжкія часы і ад голаду, і ад смерці выратавацца. Жыў у нашым лесе Вялута. Таксама прыйшоў з чужых краёў, а каб не крыўдзіць мясцовых, то не пайшоў да іх у вёску прасіцца, хоць яму, канешне, не адмовілі б. Пасяліўся ў самай глухамані. Расказвалі, што надта ж ён не любіў на полі жыць, да лесу яго цягнула. Жылля там не было, то ён спачатку пабудаваў сабе зямлянку, але куды такому асілку туды лазіць! Таму, памучыўшыся крыху, вырашыў хаціну ўзвесці. Пайшоў па пушчах бёры падыходзячыя сабе шукаць. Пахадзіў, пахадзіў, выглядзеў, дзе стаяць неабходныя яму лясіны. На наступны дзень вырашыў зносіць іх на пляц, дзе меркаваў узвесці будынку. Месца, здавалася, выбраў Вялута для гэтага ўдалае: пагорак сярод лесу ўздымаўся, а ля ягонай падэшвы невялічкая крынічка цякла, побач, крыху ўбаку, свяцілася вялікая паляна. Стаў дрэвы нарыхтоўваць. То, думаеце, як ён гэта рабіў? Падыдзе да высачэзнага дуба, абыдзе яго кругом, паляпае далонню па шурпатым ствале, абшчаперыць рукамі і вывалача разам з карнямі. Тут жа карэнне паадкручвае, голле паабломвае, пакладзе ствол на плячо і нясе, нібы жэрдку якую. Ды не дзесятак крокаў, а вёрстаў пару, бо побач з будучай сядзібай не жадаў пушчу псаваць. Так за тыдзень і нацягаў на плячах бёрнаў на хаціну. Потым задумаў камянёў на падмурак назбіраць. Але ў нас іх не надта многа ў наваколлі і тады было, таму Вялута дзеля гэтага не адну сотню вёрстаў прайшоў, пакуль не пазнаходзіў. Што нехта апярэдзіць і забярэ — ён не баяўся. Хто мог узняць такую камянюку, калі яна сабою добры стог нагадвае? Пачаў іх збіраць асілак. Ідзе сабе дахаты і паперадзе нагой падбівае камень, які, нібы мячык, коціцца, толькі на пагорках падскоквае. Па тых сцежках потым людзі дарогі добрыя парабілі, бо і лес церабіць не трэба было. Волат сам хаціну рабіў. Ніхто яму не дапамагаў. Адыдзе ўбок, палюбуецца і далей шчыруе. Збудаваў сабе такі ладны палац, што здалёк відаць стала: высокі, светлы, прасторны, прыгожы. Чаму б не жыць у такой харамаціне. Пачуе, што дзесьці людзям есці не хапае, ад голаду пухнуць, то звяроў настраляе ды за ноч у іхнюю вёску наносіць. Прачнуцца тыя, ажно бачаць: столькі ежы ляжыць, што год смела жыць можна. На першых часах нават не ведалі, каму дзякаваць. Потым здагадаліся і, азіраючыся ў бок пушчы, нізка кланяючыся, казалі: Вось так і жылі па-суседску. Аднаго разу прыбеглі да Вялутавага палаца сяляне з далёкай вёскі, упалі на калені перад ім, скардзяцца: * * * — Так вам і трэба, хлопы! — паціраў задаволены рабаўнік рукі. — А то параспускаліся, бо даўно я тут не быў! Бачыш ты, яны падатак плоцяць — і хопіць! Ды колькі захачу, столькі і забяру! Голымі вас пакіну, каб ведалі, ад каго залежыце, псяюхі! Вёска спачатку крычала, хоць крыкам сваім неяк супраціўляючыся, потым пачала паступова заціхаць і нарэшце ціхенька, як і ў даўнейшыя часы, заплакала горкімі слязьмі. Толькі і чуваць было, што крыкі рабаўнікоў, якія ніяк не маглі наталіць свае ненажэрныя пашчы. Пад вечар цяжкагружаны абоз выправіўся ў дарогу. Наперадзе ў хвацкім фаэтоне ехаў сам пан. За ім цягнуліся шматлікія вазы з дабром, пылілі статкі жывёлы, забранай у вяскоўцаў. Едуць яны сабе, нават і не здагадваюцца пра небяспеку, а яна тут вось — побач. Загуло нешта, засвістала і цяжка грохнула прама перад галавою абоза. Загігікалі ўспуджаныя коні, кінуліся рвацца ў бакі. Ледзьве іх стрымалі. Ажно зноў загуло-затрашчала і ззаду абоза гопнуўся вялізны, нібы хата, камень і загарадзіў сабой дарогу. І тут такое пачалося! Нейкі магутнага целаскладу мужчына хадзіў уздоўж вазоў і лупасіў кулакамі па галовах панскіх паслугачоў. Сам гаспадар абоза бег наперадзе незнаёмца, і той раз-пораз лупіў яго пад азадак сваім здаравенным лапцем. Тады памешчык ляцеў, не дакранаючыся да зямлі, крокаў сто і зноў кідаўся бегчы, каб не загінуць пад вялізнаю нагою. Усё вярнуў людзям Вялута, нават панскіх коней і вазы пааддаваў вяскоўцам. Дзякавалі, як маглі, яны, а ён толькі пасміхаўся, закручваючы даўжэзны вус. — Чаго ўжо там дзякаваць! Жывіце, родныя, вольна ды багата! Чаго ў суседстве не бывае! Вось такі асілак Вялута тут даўным-даўно жыў. Добры надта быў, таму людзі ягонае імя да гэтых часоў з удзячнасцю згадваюць. Калі памёр волат, то пахавалі яго на той самай гары, дзе палац стаяў. Пазней лясы сышлі і на тым месцы поле стала, людзі жыць пачалі, але памяць пра Вялуту назаўсёды захавалі. Назвалі так сваю вёску.” Я змясціў гэтую легенду ў кнігу “Велута”, паколькі яна ёсць у кнізе “Брэстчына”, Мінск, 1995 г. пад рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук А.М. Ненадаўца. А вам, паважаныя чытачы, даецца права на роздум: што паслужыла штуршком лічыць назву вёскі “Велута”. Я прытрымліваюся больш версіі, што “Лута” — гэта ліпавае лыка, а “Ве” — гэта “тут”. А вось яшчэ адзін варыянт з гісторыі в. Велута былога вучня, сёння студэнта БДУ Каховіча Рамана Уладзіміравіча. Многіх людзей цікавяць пытанні: «Адкуль пайшла назва яго прозвішча, адкуль яго продкі родам, кім былі раней?» Мне заўсёды цікавіла пытанне: «Адкуль пайшла назва нашай вёскі, чаму менавіта так яна называецца, а не інакш, што паслужыла асновай для гэтай назвы «Велута»? Гэта пытанне мы часта абмяркоўвалі на ўроках гісторыі. Я ведаў аб назве маёй маленькай Радзімы найперш з афіцыйных крыніц, у якіх гаворыцца аб паходжанні назвы вёскі Велута. Вось яна, гэта версія: Слова «Велута» паходзіць ад слова «вялікі Лут», што азначае «волат». Аднойчы я запытаў у сваёй цёткі ці ведае яна пра паходжанне назвы нашай вёскі. І я расказаў афіцыйную версію. Яна адказала, што ведае гэту афіцыйную версію, аб якой даведаўся Іван Аляксеевіч Панасюк у навуковых установах і аб гэтым было надрукавана у Лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях». Пасля чаго я пачуў другую народную версію пра паходжанне нашай вёскі — Вялута. Гэтым цікавілася мая цётка Вера Паўлаўна Каховіч, яна у юнацтве пыталася ў свайго бацькі Паўла Адамавіча Каховіча і ў больш сталым узросце ў старэйшых людзей вёскі, з якімі давялося размаўляць на гэту тэму. І вось, што ёй расказаў яе бацька, а мой дзядуля. Ён таксама цікавіўся ў старых людздей таго часу, што азначае слова Велута. Яны адказвалі, назва вёскі паходзіць ад назвы дрэва ліпа. У тыя даўнія часы на мясцовым дыялекце ліпу называлі — лут. Калі прыйшлі першыя пасяленцы у нашы мясціны, яны размясціліся каля вялікага лута, але тут каля ліпы рос цэлы ліпнік. Гэта прыкладна знаходзілася ў раёне Балушы, старой школы, магазіна старога і новага, пачатку вуліцы Булічы да Драбовіча Дзям’яна (Восовяка) Боровская. Гэта было самае высокае і спрыяльнае месца для паселішча, таму што вакол былі непраходныя балоты і неабсяжныя лясы. Вакол Вялікага лута раслі маленькія ліпкі. З гэтых ліпак, а дакладней пабегаў, нашы продкі здзіралі кару і рабілі вушкі для лапцяў, якія былі больш носкія чым з лазы і якія ў той час з’яўляліся дэфіцытам. Іх спачатку рыхтавалі зімой, затым варылі потым здзіралі кару, тады і атрымоўвалі патрэбны матэрыял для лапцяў. Як расказваюць людзі, сюды прыйшлі і пасяліліся чатыры сям’і, адкуль яны прыйшлі ніхто не ведае. Аб гэтым расказвалі майму дзядулі Фёдар Якаўлевіч Каховіч і Адам Раманавіч Каховіч. Аб гэтым таксама расказваў маёй цётцы Піліп Сцяпанавіч Арэхва. І я з гэтай гіпотэзай згодны больш, чым з афіцыйнай гіпотэзай аб волаце, бо гэта можна абгрунтаваць наступным чынам. У тыя далёкія часы, калі людзі шукалі новыя мясціны для жыхарства і не было добрых шляхоў зносін яны перамяшчаліся ў асноўным па вадзе ў пошуку новых месцаў жыхарства, якія павінны былі даць магчымасць абсталявацца і жыць. І гэтыя мясціны павінны адпавядаць некаторым патрабаванням таго часу. Па-першае. Магчымасць звязвацца з роднымі і другімі людзьмі, мясцінамі, ад якіх адышлі, гэта задавальняла рака. У тыя часы яна магчыма была адзіным шляхам зносін. Другое. У той час адзіным абуткам былі лапці, якія рабіліся з кары лазы і ліпы. Таму верагодней усяго першыя пасяленцы выбралі гэтыя мясціны для жыхарства, дзе была наяўнасць ліпы і лазы. Пасяліўшыся тут яны падтрымлівалі сувязь з блізкімі, альбо знаёмымі. На пытанне іх, дзе яны жывуць, яны магчыма адказвалі, што трэба плысці па рацэ, хаця можа была і дарога, і калі убачыце Вялікі лут, там мы і жывём. На працягу жыцця назва з цягам часу скарацілася ў Вялуту. Влсь так магчыма і з’явілася назва вёскі — Велута. Так што Вялікі Лут гэта быў першы адрас, які называлі нашы продкі сваім родным, пасля чаго ён з цягам часу стаў такім, які мы бачым на канверце, калі атрымоўваем пісьмо, або ўказваем яго, дзе нарадзіліся і г.д. Па-трэцяе Волат — гэта назва, якая даецца другім чалавекам. Гэта азначае, што нехта даведаўся, што там жыве волат і сказаў: «Там жыве ВЯлікі Лут» — што мала верагодна. Часцей людзі самі даюць назвы вуліц і мясцін, на якіх мы жывем, дзе бываем: Заброддзе, Задуб’е, Пашчана, Чорны Брод, Старына, Ляды, Космово, Боровская, Поросля, у Сосінкі, у дуба, Залессе і інш. Некаторымі назвамі мы зараз карыстаемся, хаця гэтых прымет няма. У розныя часы вёска называлася так:
Галоўным заняткам насельніцтва было развядзенне жывёлы, паляванне, рыбная лоўля, дробнае саматужніцтва, бортніцтва, і толькі часткова земляробства, бо адваяваць у балота ці лесу кавалак зямлі было вельмі цяжка. Мясцовасць тут яшчэ параўнальна нядаўна была моцна забалочанай. Жанчыны ў асноўным займаліся хатняй гаспадаркай, летам збіралі і назапашвалі ягады і грыбы, а зімой, як і дагэтуль гавораць, “пралі кудзелю”, ткалі палатно, шылі, вышывалі. Рыбная лоўля з далёкіх часоў у нашых продкаў была адной з самых даходных крыніц дабывання ежы для сям’і. Тым больш што ў XVI–XVIII стагоддзях прырода наша была шчодрая на свае дары. Улюбёнай справай рыбнай лоўлі была лоўля ўюноў. Прылады былі розныя, але часцей за ўсё гэта былі кашыцы ці няроты. Потым уюноў пасыпаюць соллю, нанізваюць на “мэтцы” з лазы; потым абжарваюць на кастры альбо цвемяць. У нашыя часы могуць сушыць і ў рускай печы. Земляробствам займацца ў XVI–XVIII стагоддзях было цяжка, паколькі тэрыторыя вакол в. Велута была вельмі забалочаная. Людзі асвойвалі невялікія кавалачкі зямлі на лясных палянах. На гэтых глебах сеяліся збожжавыя, у асноўным жыта, проса, чачавіца. У ХІХ стагоддзі велуцяне пачалі садзіць бульбу і некаторыя віды агародніны. Гэта стала магчыма пасля пабудавання чыгункі ў бок Баранавіч і асабліва ў той час, калі Велута была звязана дарогамі з вёскамі Бастынь, Чучавічы, Багданаўка, і канешне, з Лунінцам і Пінскам. Сталася гэта перад першай сусветнай вайной. Асноўным заняткам жанчын было летам збіральніцтва дзікарастучых лекавых і пахавых траў. Усё гэта добра высушвалася і выкарыстоўвалася ў асенне-зімовы, вясновы перыяды. Паколькі медыцынскае абслугоўванне ў в. Велута адсутнічала, велуцяне карысталіся сваімі народнымі сродкамі. Сюды ж трэба дадаць дабыццё “калоднага” мёду. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя з “дзяржаўнымі” сялянамі адбыліся змены: з 1852 г. дзяржаўныя сяляне Лунінеччыны былі пераведзены з баршчыны на грашовую рэнту. У прыгоннай вёсцы панавала адработачная рэнта (паншчына). Так, сяляне Вялюты (сучаснай Велуты) і Ліпска за надзел памерам 14 дзесяцін 1023 сажні, які атрымлівалі ад памешчыка Друцкага-Любецкага, павінны былі адпрацаваць 156 дзён “вупражных”, 52 дні “пешых”, 48 дзён “згону”. Апроч гэтых галоўных павіннасцей, сяляне выконвалі “шарваркі” (будаўнічыя работы), падворную і вартаўнічую павіннасці, мясам і інш. Такая плата намнога перавышала звычайную арэндную цану за падобны зямельны ўчастак. Трэба таксама мець на ўвазе, што памешчык, які меў поўную ўладу над сваім прыгонным, мог без перашкод адабраць у яго зямлю, маёмасць, абмяняць, прадаць, збіць або нават беспакарана забіць яго самаго. У першай палове ХІХ ст. гаспадарка і дзяржаўных, і памешчыцкіх сялян была вельмі прымітыўнай. Плошча раёна была ў большасці пакрыта балотамі, лясамі, хмызняком. Глебы былі неўрадлівымі, пераважна глініста-пясчанымі, вільготнымі, патрабавалі ўгнаення. Так і цягнулася дзень за днём, год за годам, стагоддзе за стагоддзем амаль без ніякіх змен, без ніякіх прасветаў аднастайнае жыццё ў вёсцы. Не даходзілі да яе, агароджанай ад усяго свету густымі лясамі і непраходнымі багнамі, амаль ніякія навіны, амаль не закраналі яе войны, паўстанні. І здавалася, што так будзе давеку. Хутар Княжыстановішчы Ведучы размову аб в. Велута, нельга не ўспомніць невялікі па колькасці населены пункт — хутар Княжыстановішчы, які знаходзіцца за 4,5 км ад в. Велута. Чаму такая назва была яму дадзена, ужо ніхто не памятае, але жыхары памятаюць яшчэ да польскіх часоў, што гэта ўрочышча называлася — «Княжы Востраў». Назва яму была дадзена, відавочна, яшчэ з 15–16 стагоддзяў. А калі ў 1922 годзе Лунінецкі р-н апынуўся ў складзе Польшчы, то праз 3 гады, а дакладней, у 1925 годзе, польскімі ўладамі было вырашана на Княжым Востраве пасяліць частку жыхароў в. Велута. Таму першыя пасяленцы тут з’явіліся ўжо вясною 1925 года. Гэта былі бацькі Каховіча Аляксея Уласавіча, Каховіч Іван Апанасавіч, Каховіч Фёдар, Клімчук Сяргей, Хлуд Рыгор Марціпавіч. Пазней, у 1928 годзе, перабраліся сюды Клімчук Мікалай, Максімчык Фёдар, Кашэль Міхаіл, Арэхва Сцяпан, Гардзюк Адам, Шыйч Іван Іванавіч і другія. З тых часоў месца засялення пачалося называцца хутар Княжыстановішчы. Недалёка ад яго былі другія невялікія пасяленні, напрыклад, урочышча “Турцы”, дзе жылі Клімчук Даніл, Гунчык Якім, Драбовіч Адам, Хадатчук Васіль, Каховіч Фёдар Гаўрылавіч. На “Сухім Барку” жылі Сайко Піліп, Максімчык Анісім, Каховіч Іван, Каховіч Піліп, Шуляк Сяргей. У Кармужскіх быў хутар, дзе жыла сям’я Радзюка Мікалая. Тут жа хачу зазначыць, што вакол в. Велута было яшчэ некалькі хутароў: урочышча “Бярэза” — Зялевіч Дзяніс, урочышча “Краснае” — жылі сем’і Каховіч Міхаіла, Прымаковічаў, Насеняў. Але самым аддаленым хутарам лічыўся хутар ва ўрочышчы “Восава”. Там жыла сям’я Драбовічаў да 1942 года, пакуль немцы іх не заставілі пераехаць у в. Велуту, падазраючы сям’ю ў сувязі з партызанамі. Гэты хутар знаходзіўся каля 8,5 км ад в. Велута. Сёння там плёхаюцца хвалі вадасховішча “Велута”. Быў невялікі хутар на “Зарэччы”, дзе жыў Драбовіч Васіль, “Міронаў хутар” — гаспадыня Лукер’я. Побач з вёскаю было ўрочышча “Масцішча”, дзе таксама жылі 3 сям’і. Тут жа з 1944 па 1956 год была пачатковая школа. Аднак вернемся да хутара Княжыстановішчы. Да сказанага патрэбна дадаць, што вакол Княжыстановішч было яшчэ 10 хутароў, размешчаных ва ўрочышчах “Татарка» «Сані», “Падсанечча”, “Ражон”, “Падліпечча”, “Пыдцерла”, “Сухі Барок”, “Турца”, “Прыслон”. Таму на хутары Княжыстановішча ў 1944 годзе таксама была адкрыта пачатковая школа. Да 1954 года яна размяшчалася ў наёмных памяшканнях. А ў 1955 годзе была пабудавана прыгожая драўляная школа. За часы яе існавання тут атрымаў пачатковую адукацыю не адзін дзесятак хутарскіх дзяцей. За часы існавання тут працавалі Кірэйчык, Юхневіч, Руткоўскі Б. В., Міхневіч Ст. Ад., Барысік Л. Ад. Будынак школы стаяў на ўскрайку лесу, прыгожага сасновага бору. Па восені вучні са сваімі настаўнікамі праводзілі часта ўрокі на прыродзе. Для дзяцей навакольных хутароў іх родная школа назаўжды засталася ў памяці. Будынак выдзяляўся сваёй велічнасцю, прыгажосцю. Вакол стаяла такая цішыня, экалагічная чысціня, якую сёння знайсці цяжка (я маю на ўвазе школу). Чаму я так пішу? Таму што мне ў 1969 годзе, студзені месяцы, пашчасціла мець магчымасць папрацаваць 24 дні ў гэтай школе, таму што настаўніца іх захварэла. Выходзіў з в. Велута ў 7 гадзін раніцы на лыжах, снегу было многа, мароз — 15°–17°С. У лесе прыгажосць непаўторная, паветра чыстае. Колькі птушак і звяроў пабачыш, пакуль дабярэшся да “зялёнай школы”. Трэба сказаць, што і дзеці тут вучыліся асаблівыя. Яны выраслі сярод прыроды ці, лепш сказаць, з самой прыродай. Былі ў добрым сэнсе слова “дзецьмі лесу”. Часта маглі стаць добрымі дарадчыкамі маладому настаўніку, дакладна ведаючы ядомыя і неядомыя грыбы і ягады; месца, дзе збудавалі свае гнёзды пугач, чорны бусел, зялёны дзяцел; дзе жыве “рыжая хітруха” — ліса — ці барсук, ціхенька перадаючы мудрасць бацькоў аб забароне разбураць птушыныя гнёзды. Яны нават не ўсведамлялі сваю мудрасць і, па-сялянску сціплыя, трошачкі насцярожана глядзелі на настаўніка, які размаўляў не так, як яго бацькі, і апрануты інакш. Колькі багацця мела іх душа, яны мабыць тады так і не ўсведамлялі. Настаўнікі перадавалі ім свае веды, а атрымлівалі ад іх незвычайную энергетыку ад прыроды, якую ў другім месцы атрымаць было немагчыма. Пасля заканчэння пачатковай школы дзеці наведвалі да 1970 года базавую Вялуцкую школу, пасля 1970 ужо сярэднюю школу. Вельмі многія былыя вучні х. Княжыстановішчы закончылі вышэйшыя навучальныя установы, універсітэты, тэхнікумы. Сёння працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі не толькі нашай роднай Беларусі, але і за яе межамі. Многія абралі сабе прафесію, звязаную з лесам. Клімчук Васіль і Вольга Міхайлаўны; Шуляк Іван Іванавіч. У гэтым годзе хутару Княжыстановішчы споўнілася 80 гадоў. Змены тут вялікія. Больш як 20 гадоў няма тут школы. Паменшылася катастрафічна насельніцтва. З 16 сядзіб толькі ў 8 жывуць хутаране. На 90% яны людзі пенсійнага ўзросту. Але як і раней па святах, у водпуск ці на выхадныя прыязджаюць сюды тыя, хто тут нарадзіўся, дзе прайшло іх дзяцінства і юнацтва. Дым бацькоўскага дома і паветра роднага лесу заўсёды чакае. Хацелася б верыць, што такі прыгожы хутар павінен жыць доўга. Ен таксама часцінка гісторыі в. Велута. Свежы вецер даляцеў да Велуты толькі недзе на рубяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. | ![]() Карта з першым узгадваньнем вёскі Велута
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Будаўніцтва вузкакалейкі Люшча — Велута — Чучавічы — БорКанец ХІХ стагоддзя быў знамянальны для нашага палескага краю тым, што праз тэрыторыю нашага раёна была пабудавана ў трох напрамках “жалезная дарога” — чыгунка, якая звязвала Лунінеччыну з многімі часткамі Еўропы і Расіі:
Пачатак ХХ стагоддзя быў часам завяршэння першай чаргі асушэння балот вакол Навасёлак, Люшчы, Бастыні, Чучавіч і часткова в. Велута (1903 год). Царскі ўрад таксама меў свае інтарэсы ў гэтай мясцовасці. Край наш быў вельмі багаты на лясы. А пакуль мясцовасць была забалочанай да такой ступені, што нічым нельга было вывезці драўніну, а тым больш даставіць яе ў Расію ці нават прадаваць у Еуропу і другія краіны, то і было прынята такое рашэнне — пачаць будаўніцтва чыгункі з вузкай каляінай. Восенню 1905 г. было пачата будаўніцтва чучавіцкай веткі Палескіх чыгунак ад станцыі Люшча да прыпыначнага пункта. Абапал праходзіў канал даўжынёю ў 27,8 вярсты праз вёскі Навасёлкі і Вялікія Чучавічы, і канешне ж ішоў побач з в. Велута. Пры гэтым улічваўся рэльеф мясцовасці і прыродныя ўмовы. З-за моцнай забалочанасці чыгунка як бы вярталася ў напрамку да Лунінца (сёння гэта ўрочышча завецца “Звярынец”), абмінала Сядзельскае балота, лясіста-нізінныя ўрочышчы Сядзельскі Бор і Мушыну Ніву (яны і сёння завуцца так) і накіроўвалася прама на поўнач, перасякаючы р. Цна і яе балоцістую пойму ля ўрочышча “Сокалаў Рог” (праз яе быў пабудаваны невялікі драўляна-бетонны мост, існуючы па сённяшні дзень. Далей ветка перасякала невялікі прыток р. Цна — рэчку Штыр (ёсць і сёння) ля ўрочышча Шпакоўка, ішла ўздоўж канала, за Навасёлкамі ва ўрочышчы Зялёнае паварочвала на паўднёвы ўсход да Вялікіх Чучавіч. За вёскамі дарога праходзіла праз лясны масіў і ўрочышча Рачкі, перасякаючы канаву Заазерскую, і ля хутара Бор паварочвала на паўднёвы ўсход да канаў Крынічнай і Плёса. Тут і знаходзілася канчатковая тупіковая станцыя чучавіцкай веткі — Канал. Чыгуначнікі станцыі Люшча і будаўнікі чучавіцкай веткі ў кастрычніку — снежні 1905 г. прынялі ўдзел у падзеях Усерасійскай стачкі. Пасля здачы ў эксплуатацыю 25 сакавіка 1908 г. па чучавіцкай ветцы стала вывозіцца драўніна, неабходная дрэваапрацоўчым прадпрыемствам наваколля, у тым ліку — на Лунінецкі шпалапрапітачны завод для вырабу чыгуначных шпал, а таксама ў цэнтральныя раёны Расіі і на Украіну для выкарыстання пад крапёжны лес для шахтаў. Курсіраваў цягнік, які падвозіў на лесараспрацоўкі рабочых і служачых, дастаўляў на станцыю Люшча платформы з драўнінай. Потым хадзіў яшчэ адзін — цягнік №33 – 34 з таварнымі платформамі і пасажырскімі вагонамі 2-га і 3-га класаў. Расклад руху цягнікоў, занатаваны ў “Памятной книжке Минской губернии за 1913 год”, адпавядае і 1914 году, калі таварна-пасажырскі цягнік Люшча — Чучавічы — Канал меў нумар 33–34.
У 1914 г. начальнікам станцыі Чучавічы быў адстаўны падпаручык Антон Адамавіч Лянчэўскі, станцыі Канал — Уладзімір Мікалаевіч Корзун. Да пачатку 1917 г. на абедзвюх станцыях пасады начальніка былі вакантнымі. У пачатку 20-х гадоў частка яе была разбурана. Са станцыі Люшча поезд адыходзіў кожны дзень у 8.10 ранку, на апошнюю станцыю Канал прыбываў у 9.57, а ў 10.27 адыходзіў у адваротны бок. “Поездок” — так называлі гэты поезд палешукі — рабіў два прыпынкі: у Навасёлках і Вялікіх Чучавічах (ст. 79 – 80 кнігі “Памяць. Лунінецкі раён”). А звярнуўся я да гэтай крыніцы і падзеі па той прычыне, што ўвод у эксплуатацыю вузкакалейкі даў магчымасць жыхарам Люшчы і таксама в. Велута мець добрую, стабільную работу, што існавала яна (вузкакалейка) амаль да канца 80-х г. ХХ стагоддзя. За ўсе часы існавання чыгункі на ёй працавалі і пайшлі на заслужаны адпачынак болей чым 150 жыхароў Велуты, а ад царскіх часоў і таго болей. Акрамя таго, яна была добрым сродкам зносін з “вонкавым” светам. Жыхары Велуты пачалі асвойваць “свет”. Працавалі нават некаторыя жыхары і на шырокай калеі. А Шуляк Адам Анікеевіч, са слоў яго пляменніцы Фядоры, працаваў нават дзяжурным па станцыі ў г. Шэпятоўка, дзе і пахаваны. Ну і трэцяе, а колькі будаўнічай драўніны было вывезена і на пабудову хат у в. Велута. Давозілі па вузкакалейцы да маста р. Цна. Разгружалі, збівалі плыт і гналі па р. Цна да в. Велута. У пасляваенныя гады ў час сенакосу людзей падвозілі з Велуты касіць у “Пярсцец” ці да другога ўрочышча. Вузкакалейка для жыхароў вёскі мела ва ўсе часы, пры ўсіх уладах толькі станоўчае значэнне. І не стала яна патрэбнай толькі тады, калі ўжо было “выпілена” і вывезена ўсё, што толькі можна было. Сёння чыгуначныя рэльсы зняты, ёсць толькі насып, які сведчыць аб яе існаванні. А можа, праз год 50—80 яна яшчэ спатрэбіцца? Старыя людзі казалі, што яна павінна была ісці да Слуцка. Што ж, жыхарам Велуты астаецца ўспамінаць аб ёй з удзячнасцю. Гэта частка гісторыі вёскі. | ![]() Рабочыя-пуцейцы люшчанскай вузкакалейкі. 50-я гг. ХХ ст.
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гады ліхалеццяУ час першай сусветнай вайны на цяперашняй тэрыторыі Лунінецкага раёна размяшчаліся войскі Заходняга фронту, створанага 25 жніўня (па новаму стылю) 1915 года.У тым жа 1915 годзе з Расіі сюды прыбыў інжынерна-сапёрны атрад. Сярод ваеннаслужачых быў салдат рускай арміі Волін Андрэй Харытонавіч з Калужскай губерні, Нарафамінскага павета, сяла Волкава. Мэта прыбыцця вайскоўцаў была вядома толькі ім адным. Але жыхары вёскі здагадваліся, што будуе гэты атрад, у задачу якога ўваходзілі інжынерныя работы ў раёне маста праз р. Цна, недалёка ад Сокалавага Рога. А будавалі яны, відавочна, невялікія простыя дамбы — перамычкі на выпадак прарыву лініі фронту немцамі ў раёне Пінск — Баранавічы. Успомнім прысутнасць А. Блока таксама ў 1916–17 гадах непапдалёк ад Парахонска. І вось тады дамбы перакрылі б рэкі Цну, Штыр, вада паднялася б і затапіла б шматкіламетровае наваколле на дзесяткі, а то і сотні кіламетраў (гэта толькі гіпотэза). І сёння ў вёсцы жывуць нашчадкі Воліна. Пасля вайны ён застаўся у Велуце, ажаніўся з мясцовай дзяўчынай. У іх нарадзілася двое хлапцоў: Мікалай 1921 г.н. і Уладзімір. Мікалай Андрэевіч узнагароджаны двума ордэнамі Славы. Сёння радаслоўная вялуцкіх Воліных налічвае не адзін дзесятак чалавек. Перыяд імперыялістычнай вайны стаў змрочным для жыхароў вёскі. Многія з іх былі забраны на службу “царю и отечеству”, многія загінулі на палях бітваў, страцілі жыццё дарэмна. Пасля заканчэння вайны большая частка тэрыторыі Заходняй Беларусі заставалася пад уладай кайзераўскай Германіі. Па тэрыторыі раёна шасталі атрады Булак-Булаховіча. Гэта быў самы змрочны перыяд у жыцці жыхароў нашага раёна і в. Велута. 1919 год стаў годам прызыву нашых землякоў у Чырвоную Армію. Рэвалюцыйныя падзеі 1917–18 гадоў да вёскі не дайшлі, а вось грамадзянская вайна не прайшла бясследна для жыхароў Велуты. Актыўны ўдзел ў грамадзянскай вайне прымалі Адам Раманавіч Каховіч, Яхім Кандратавіч Максімчык. Адам Раманавіч Каховіч уступіў у Чырвоную Армію ў 1920 годзе, быў залічаны ў 90-ы полк 15-й Сібірскай дывізіі. У 1921 годзе прымаў актыўны ўдзел у разгроме банды Антонава. Потым быў пераведзены ў 7-ю кавалерыйскую брыгаду 1-й Коннай арміі, з якой быў накіраваны на ліквідацыю банд басмачоў у раён Ташкента. У 1923 годзе, у кастрычніку, быў дэмабілізаваны. Мала імёнаў першых чырвонаармейцаў захавалася ў людской памяці — вельмі імкліва змяняліся падзеі на тэрыторыі нашага краю. Вядома, што на франтах грамадзянскай вайны загінулі жыхары в. Велута Васіль Васільевіч Каховіч, Васіль Сцяпанавіч Каховіч, Павел Макаравіч Каховіч, браты Сяргей Сідаравіч і Піліп Сідаравіч Каховічы, Ігнат Піліпавіч Максімчык. Некаторыя з былых чырвонаармейцаў загінулі ў час Вялікай Айчыннай. Захаваліся і іншыя імёны былых чырвонаармейцаў з Велуты — Пракоп Іванавіч Каховіч, Якаў Іванавіч Максімчык. Праходзіў праз Велуту ў тыя гады і шлях 4-й Паўночнай брыгады пагранічнай аховы, якая пасля рэвалюцыі перайшла на бок Савецкай улады і разам з часцямі Чырвонай Арміі Заходняга фронту ў дваццатых чыслах ліпеня 1920 года гнала польскіх акупантаў з нашай зямлі. Пазней у раёне нашай вёскі была знойдзена круглая пячатка для дакументаў гэтай брыгады. Вельмі верагодна, што на месцы яе знаходкі размяшчаўся штаб. З 1921 года да вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года на тэрыторыі раёна ўладарылі польскія “паны” і шляхта, бязлітасна эксплуатуючы мясцовае насельніцтва і па-варварску знішчаючы палескія лясы, вывозячы драўніну ў Польшчу. Была такая фірма “Лес”, якая размяшчалася за 6 кіламетраў ад Велуты, у вёсцы Навасёлкі. Займалася гэтая фірма жорсткай эксплуатацыяй рабочых, якія былі прымушаны па 10–12 гадзін у суткі гнуць спіну, атрымліваючы за гэта мізэрную плату. Штрафавалі рабочых за самую нязначную правіннасць. Бязлітасная высечка беларускіх лясоў прыносіла ўладальнікам фірмы велізарныя барышы. У адным з нумароў за 1924 год газета “Савецкая Беларусь” пісала: “Польскія паны і іх урад знайшлі велізарную крыніцу прыбытку ў прыродных рэсурсах, насільна захопленых у Заходняй Беларусі”. Вось сюды, у кантору фірмы, у адну з зімовых начэй вырашыў прыехаць са сваімі сябрамі-партызанамі граза польскай шляхты “Муха-Міхальскі”, ён жа Кірыла Пракопавіч Арлоўскі. Адбыўся гэты эпізод, апісаны ў кнізе І. Ражкова “Чалавек з легенды”, у 1923 годзе. Пасля кароткай нарады вырашылі з’явіцца раніцай. З сабой Арлоўскі ўзяў Васіля Каржа, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны стаў легендарным партызанскім камандзірам, і яшчэ 15 чалавек. У канторы Арлоўскі прад’явіў напалоханым служачым і ўпраўляючаму свае патрабаванні: прыняць на работу незаконна зволеных, спыніць грабіць рабочых, ліквідаваць штрафы, скараціць рабочы дзень, раз і назаўсёды пакончыць са здзекамі з рабочых, спыніць драпежніцкае знішчэнне лясоў. “Такое патрабаванне, — сказаў К. Арлоўскі, — гэта патрабаванне народа”. Калі служачыя фірмы атрымалі такую “прафілактыку”, Арлоўскі сустрэўся з рабочымі, правёў з імі гутарку аб каланізатарскай палітыцы польскага буржуазнага ўрада, аб мэтах і задачах партызанскай барацьбы, заклікаў усіх актыўна дапамагаць народным мсціўцам. Пасля гэтага жыхары навакольных вёсак пачалі дапамагаць партызанам яшчэ больш ахвотна, чым раней. Верасень 1939 года быў найвялікшым святам і для жыхароў нашай вёскі Велуты. Ён прынёс ім вызваленне ад белапольскіх акупантаў. У вёсцы пачала працаваць школа. Прозвішча яе першага дырэктара было Пашкавец. Але пажыць свабодна давялося нямнога. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая несла людзям новыя пакуты. Аднак той агеньчык свабоды, новага шчаслівага жыцця, які разгарэўся ў людзях за паўтара года, ужо нельга было патушыць. Жыхары Велуты разам з усімі рабочымі і сялянамі былой Заходняй Беларусі верылі ў перамогу народа. Многія жыхары вёскі пайшлі ў партызанскія атрады, якія дзейнічалі на тэрыторыі Лунінецкага раёна. У атрадзе “За Радзіму” змагаліся Аляксей Іванавіч Хомка, Іван Васільевіч Прымаковіч, Сцяпан Ігнатавіч Хлуд, Іван Пракопавіч Дзедзін. Атрад “За Радзіму”, як і атрады імя Сталіна, імя Калініна, уваходзіў у склад брыгады імя Кірава, што была ўтворана на базе атрада імя Кірава ў жніўні 1943 года. 8 ліпеня 1944 года гэтая брыгада ўлілася ў Чырврную Армію. На яе рахунку шмат баявых аперацый. У гады вайны ў 1943–1944 гадах у ваколіцах вёскі дзейнічала група атрада “Барацьбіты”, камандаваў ёю Д. Распопаў. Галоўнай задачай атрада было правядзенне разведкі для падрыхтоўкі аперацыі “Багратыён”. Сувязным гэтай групы быў жыхар нашай вёскі Адам Раманавіч Каховіч — удзельнік грамадзянскай вайны. | ![]() Волін Андрэй Харытонавіч, салдат інжынерна-сапёрнага атрада. 1915 г.
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У баях за вызваленне Велуты загінуў гвардыі лейтэнант Генадзь Іванавіч Іваноў, якога пахавалі ў брацкай магіле ў вёсцы Бастынь. Перад пачаткам аперацыі “Багратыён”, 12 чэрвеня 1944 года, ён пісаў сваёй сястры Вользе: “Хутка будзем дзейнічаць, ды так, што немцу моташна стане, захлынецца ён у балотах”.“… пусть проходят года,У кутку баявой славы нашай школы беражліва захоўваецца фатаграфія, з якой на нас глядзіць малады, энергічны юнак са значком ГПА. Такім ён застаўся назаўсёды ў памяці маці, сястры Вольгі. Такім яго ведалі сябры-аднапалчане — юнака, што пражыў кароткае, але яркае і палымянае жыцця. Яму споўнілася толькі 20 гадоў, калі асколак варожага снарада абарваў маладое жыццё. Ён загінуў 8 ліпеня 1944 года, вызваляючы вёску Велута ад фашысцкіх захопнікаў. ...Генадзь Іваноў нарадзіўся ў 1924 годзе ў Аляксандраве Уладзімірскай вобласці. Сябры яго памятаюць як вясёлага, абаяльнага таварыша. А таварышаў у яго было шмат, бо ён умеў сябраваць. Біяграфія Генадзя вельмі кароткая, як і ў многіх яго аднагодкаў. У камсамол уступіў у школе. Пасля дзевяці класаў, у 1941 годзе, пайшоў працаваць. Фронт знаходзіўся блізка, бацька хварэў, старэйшы брат быў у арміі. Гена працаваў токарам на заводзе, затым разам з прадпрыемствам эвакуіраваўся на Усход, адкуль і пайшоў добраахвотнікам на фронт. Вучыўся на курсах афіцэраў. У званні малодшага лейтэнанта пачаў ваяваць у саставе марскога дэсанта на Чорным моры. У арміі быў прыняты кандыдатам у члены ВКП(б). Генадзь Іваноў удзельнічаў у баях за Наварасійск, Тамань, Керч. У лістападзе 1943 года пры высадцы дэсанта быў цяжка паранены і трапіў у шпіталь горада Сочы. Быў прадстаўлены да ўзнагароды — ордэна Чырвонай Зоркі. А дома памылкова атрымалі вестку аб яго смерці. Са шпіталя Г. Іваноў імкнуўся хутчэй трапіць на фронт. І, поўнасцю не далячыўшы, яго выпісалі. Сястра, Вольга Касмоўская, пісала: “Таварыш яго расказваў: прыйшоў Гена ў зямлянку (гэта было ў Крыме), кульгаючы, з палкай, з сівымі скронямі. А было яму тады 19 гадоў. Высокага росту, здаваўся старэйшым на гадоў пяць. Мы яго такім не бачылі, бо з дому ён пайшоў зусім хлопчыкам — у 17 гадоў. З Крыма ён быў пераведзены на 3-ці Беларускі фронт. Пісаў нам бадзёрыя пісьмы”. Захоўваюцца ў нашай школе яшчэ два заветныя трохкутнікі. Адно з пісьмаў для нас самае дарагое, апошні ліст Генадзя Іванова з фронту дадому. Датавана пісьмо 12 чэрвеня 1944 года. Вось некаторыя вытрымкі з яго: “Прывітанне з фронту!.. не крыўдуйце, што пішу рэдка. Тут не кожны дзень маеш час... Хутка будзем дзейнічаць, ды так, што немцу млосна стане, захлынецца ён у балотах... (маецца на ўвазе аперацыя “Багратыён”). Гэты месяц быў цяжкі, амаль два тыдні без адпачынку...”І другое пісьмо, пісьмо таварыша Генадзя — Уладзіміра Гуменюка:“Дарагая мамаша! Успамін пра Гену Вас, безумоўна, вельмі хвалюе, я добра разумею гора маці, але просьбу Вашу выконваю. Гена быў забіты адразу, снарад разарваўся каля яго ў метрах сямі-васьмі, і маленькі асколак трапіў прама ў сэрца... Дарагая мамаша! Хутка-хутка разаб’ём фрыцаў, і жыццё пойдзе зусім па-іншаму... Уладзімір, 17 кастрычніка 1944 года”.Два пісьмы, два салдацкія лёсы. Мы павінны заўсёды помніць тых, хто загінуў за наша сённяшняе жыццё і яшчэ з большай удзячнасцю і пачуццем абавязку адносіцца да ветэранаў вайны і партызанскага руху. Вось так пра гэта пісала ў свой час сястра Генадзя Іванова: “Рабяты, усе яны — і Гена Іваноў, і іншыя, хто загінуў, і тыя, што жывуць і працуюць побач з намі, — не шкадавалі свайго жыцця дзеля жыцця нашага, дзеля ідэй камунізму, дзеля шчасця на зямлі. Так будзьце дастойнымі загінуўшых, будзьце вернымі памочнікамі і прадаўжальнікамі справы жывых герояў, сціплых і простых, якія робяць агульную вялікую справу — будуюць у нашай краіне камунізм”.Вучні нашай школы беражліва даглядаюць помнікі, праводзяць сустрэчы з ветэранамі вайны і партызанскага руху, ходзяць у паходы, здзяйсняюць турыстычныя паездкі, вядуць пошукавую работу * * * Вось дакументальны нарыс пра кавалера двух ордэнаў Славы, нашага земляка, радавога Мікалая Воліна. ( “Ленінскі шлях” ад 9 мая 1978 г.). | ![]() Старшы лейтэнант Генадзь Іваноў загінуў пры вызваленні вёскі 8 ліпеня 1944 года. | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Плацдарм I. Першае знаёмства Абсягі Велуты — у завадзі, у рачных і азёрных плёсах. І да сядзібы Мікалая Андрэевіча Воліна не так проста ў Заброддзе дабрацца. Першакласнік Віталік Волін шыбуе шпарка, цікаўна пазіраючы на нас. — Ці хутка прыйдзем да дзядзькі? — Хутка, унь за тым хляўком жыве, апошняя кладка засталася, — і Віталік накіроўвае свае жывыя вочы ўсцяг вясковай вуліцы. Гаспадара дома няма. — На рабоце бацька, — тлумачаць дзеці Мікалая Андрэевіча — пяцікласнік Сяргей і дзесяцікласніца Вольга. На рабоце — значыць трэба накіроўвацца ў Люшчу. Там працуе Мікалай Андрэевіч — брыгадзірам маставікоў на Люшчанскім участку аб’яднання “Лунінецлес”. Але адбываецца першае знаёмства з героем нарыса — знаёмства дакументальнае, ці што. Вольга прапаноўвае дакументы, перапіску Мікалая Андрэевіча. ...Пажоўклая чырвонаармейская кніжка. З ёю радавы Волін прайшоў вайну. Кароткія лаканічныя радкі: “Прысягу прыняў 21.08.1944. Год нараджэння — 1921. Спецыяльнасць да прызыву — цясляр; месца нараджэння і пастаяннага жыхарства. Дамашні адрас... Пінская вобласць, Лунінецкі раён, в. Велута, бацька Андрэй Харытонавіч; праходжанне службы — стралковы полк, чырвонаармеец, старшы кулямётчык — 19.09.1944 г.; Берлінскі полк, 3 стралковы батальён, узвод ПТР, чырвонаармеец, 5.07.1945; удзел у паходах, узнагароды і адзнакі — 1-ы Беларускі фронт, ордэн Славы ІІІ і ІІ ступені, ордэн “Чырвоная зорка”, медаль “За баявыя заслугі”... Паранены і кантужаны..."Кароценькія радкі. Своеасаблівая франтавая біяграфія радавога вайны, па якой цяжка ўявіць, які складаны шлях пройдзены першым нумарам кулямётнага разліку. ІІ. Пра славу не думаў, да славы ішоў... Плацдарм на заходнім беразе Одэра быў невялікім. Яго плошча складала кіламетры з два ў шырыню і прыкладна столькі ж у даўжыню. Захапіць яго, замацавацца на супрацьлеглым беразе ракі выпала на долю і роты Гарбаценкі, той роты, дзе быў радавы Волін. Вораг імкнуўся скінуць у ваду адважных байцоў. Атака следавала за атакай. Радавы Волін не губляўся, адчуваў сябе спакойна і трапна касіў насядаўшых гітлераўцаў. Кулямётчык разумеў важнасць усёй аперацыі, разумеў, што пашырэнне Одэрскага плацдарма адкрые шлях для наступлення ўдарнай групоўкі 1-га Беларускага фронту на Берлін. Камандуючы 1-га Беларускага фронту маршал Г. К. Жукаў напярэдадні аперацыі звярнуўся да камандзіраў карпусоў і дывізій з тэлеграмай наступнага зместу: “На 5-ю ўдарную армію ўскладзена асабліва адказная задача ўтрымаць захоплены плацдарм на заходнім беразе ракі Одэр і пашырыць яго хаця б да 20 кіламетраў па фронту і 10–12 кіламетраў у глыбіню....Кулямётчык Волін з таварышамі адбіваў ужо незлічоную атаку. Адчуваў салдат: утрымаемся. І гэтае адчуванне надавала веру ў поспех. А неўзабаве ва ўзнагародным лісце, які зараз захоўваецца ў архіве, з’явіліся радкі аб узнагароджанні ордэнам Чырвоная Зоркі — трэцім па ліку; “...за захоп і расшырэнне плацдарма на рацэ Одэр першы нумар кулямёта радавы Волін Мікалай Андрэевіч знішчыў гранатамі кулямёт праціўніка. У гэтым баі 13.2.45 г. быў паранены...” У сваіх успамінах маршал Г. К. Жукаў зазначыць: “У выніку шматдзённых змаганняў плацдарм быў пашыраны да 44 кіламетраў. З яго і пачалося наступленне фронту на Берлін...”...Мікалай Андрэевіч з выгляду непрыкметны. Просты, сціплы чалавек. Расказвае, узважваючы кожнае слова. — Пра смерць тады не думаў. Быў малады, рухавы. З Велуты ў нас на фронт пайшло чалавек 200, а можа і больш. Загінуў кожны трэці, — расказвае былы франтавік. Успаміны. Наплываюць. Часта. З вайны. Вось Мікалай Захаравіч Гарбаценка. Мой камандзір роты. Перапісваемся. Зусім нядаўна адшукалі адзін другога. Ён — Герой Савецкага Саюза. Здароўе — так сабе. Сляды вайны. Сляды плацдармаў, франтавых пакут. Пачытайце, што піша пра майго былога камандзіра роты таксама франтавік, ветэран нашай дывізіі Іван Ільіч Левінцаў. Чытаю ліст ад І.І. Левінцава. У пісьме расказваецца, што Гарбаценка жыве ў Алма-Аце. Вось толькі здароўе няважнае. Углядаюся і ў фотаздымак, на якім — Герой Савецкага Саюза. Мужны, суровы позірк, за якім — адчуванне цвёрдага характару, перажытае. Надпіс на фотаздымку: Салдату сваёй роты, кавалеру ордэнаў Славы Воліну М.А. На памяць аб сумеснай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за гонар і свабоду нашай Радзімы...” Яшчэ раз углядаецца ў фотаздымак і Мікалай Андрэевіч. Маўчыць ветэран. Аб чым ён думае? Аб тым, што чацвёра засталося іх з роты ў баях за Віслай? Што васьмёра байцоў усяго выйшла з баёў на подступах да Берліна — з палка? Альбо ўспамінаюцца баі за г. Пулавы? ...Тады, 12 студзеня 1945 года, у разведку пайшла ўся рота капітана Гарбаценкі. Пайшла, каб з боем узяць “языкоў” — далей без ведання абстаноўкі дзейнічаць было немагчыма. Ты ідзеш, лічы, у адкрытую. Насустрач агню, смерці. Удала з боем пройдзена першая, другая траншэі. Перад трэцяй прыйшлося залегчы. Другі нумар кулямёта Якаў Грэбень, зямляк Воліна з Яжавок, глядзеў на свайго таварыша. Ён прачытаў яго думкі і зразумеў намер: салдаты раптоўна ўскочылі ў траншэю. Шасцёра немцаў на рашучае “Рукі ўгару” не адважыліся парушыць загад. Трое з палонных былі афіцэрамі. Даставіць у распалажэнне палка немцаў крыху пазней дапамаглі Воліну яго сябры. Уся аперацыя працягвалася каля чатырох гадзін. Разведка боем для Воліна была паспяховай. Якаў Грэбень быў цяжка паранены: мужны воін у тым баі застаўся без нагі. Амаль праз два тыдні новае суровае выпрабаванне выпала на долю Мікалая Воліна. Баі ішлі на тэрыторыі Германіі. Важны ўчастак утрымлівала падраздзяленне Гарбаценкі. Акапаўся Волін, вёў агонь па насядаючаму ворагу са свайго акопа. Бачыў: пайшлі танкі. Пад гусеніцамі “тыграў” застаўся адзін разлік, другі. “Чарга за мною? — думка-імпульс працяла салдата. — Не, не атрымаецца, гады”. Радавы Волін працягваў бой. Па-сапраўднаму ўзрадаваўся, калі задыміў варожы танк — усяго за некалькі метраў Экіпаж узяты ў палон. Архіўныя радкі засведчаць адзін з многіх подзвігаў радавога Воліна і, у прыватнасці, гісторыю атрымання ім аднаго з двух ордэнаў Славы. “...31.01.1945 г. у баях за г. Мезярытц адным з першых уварваўся на ўскраіну горада і са сваёй зброі — ручнога кулямёта — знішчыў разлік 2-х агнявых кропак праціўніка. У г. Мезярытц знішчыў звыш 15 нямецкіх салдат...” — Канец вайны сустрэў ля рэйхстага, — Мікалай Андрэевіч зноў ва ўспамінах. — Колькі нашых загінула, колькі загінула. І якіх хлопцаў. За ўвесь час толькі ў мяне змянілася шэсць іншых нумароў. Адзін з апошніх — украінец. Паўліяненка. Такі вясёлы хлопец. Храбры. На плацдарме акапаліся, чакаем атаку. А тут куля. Прайшла праз рукаў майго шынеля і прама ў вісок таварышу. Так ён і застаўся там... Дэмабілізаваўся я 17 мая 1946 года. Пасля ажаніўся. Так і жыву ў Велуце. Працую — як усе. Запросяць у школу — выступлю. Дзецям раскажу. Усё — як было. Без усялякага моўнага ўпрыгожвання. А што да славы, дык яе не шукалі мы, нават не марылі аб ёй. Слава сама знаходзіла нас. Вунь з маіх аднавяскоўцаў з ордэнам Славы вярнуліся Аляксей Драбовіч, Сяргей Дырман, Міхаіл Клімчук, Архіп Гардзюк, Сяргей Дземянчук, Лаўрэнцій Хадатчук меў таксама два ордэны Салдацкай доблесці. Ды няма ўжо яго. Памёр Лаўрэнцій Іванавіч. І ад ран. Каго вайна не забіла, дык жыццё падкараціла. Гэта факт. ІІІ. Цана перамогі Дарагія нашы франтавікі. Якія словы ўдзячнасці выказаць вам! Вось яшчэ адзін ліст да Мікалая Андрэевіча — ад былога начальніка штаба стралковага палка Аляксандра Сямёнавіча Дзяраева: “...Працягваю пошукі ветэранаў. Ужо ў мяне сабрана каля 700 адрасоў. Даводзіцца многа пісаць на пацвярджэнне адрасоў і даваць адказы на цікавыя пытанні. Працуючы ў архіве ў 1977 годзе, я высветліў, што з вашага раёна і Ганцавіцкага многа было прызвана ў нашу дывізію. Прашу вас зрабіць заяву ў раённую газету прыкладна наступнага зместу: “Мы, ветэраны 370 стралковай дывізіі, вядзём пошукі сваіх аднапалчан. Просьба адгукнуцца па адрасе... (адрас свой укажыце або мой). У Ганцавіцкім раёне я ўстанавіў два адрасы: Занько Рыгора Паўлавіча, які жыве ў вёсцы Люсіна, і Шуляка Васіля Міхайлавіча, які жыве ў вёсцы Ліпск. Напішыце пра сябе, як у вас здароўе, што новага?..” Ліст прасякнуты клопатам аб людзях, удзельніках вайны. Пішуць Мікалаю Андрэевічу і з г. Асіна Томскай вобласці, у прыватнасці, старшыня савета ветэранаў 370 стралковай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава ІІ ступені Брандэнбургскай дывізіі Я. Глухіх. Яна просіць Мікалая Андрэевіча даслаць у мясцовы музей дакументы, фотаздымкі, успаміны ...Сціплы ветэран з Велуты адказвае на пісьмы... Са свайго боку хацелася б нагадаць піянерам і школьнікам, моладзі калгасаў і саўгасаў, прадпрыемстваў: адшуквайце ветэранаў, радавых вайны, запісвайце іх успаміны, стварайце музеі. Усё гэта трэба жывым. Час няўмольна бяжыць наперад, і своечасова трэба многае паспець зрабіць — пакуль жывыя нашы слаўныя франтавікі. Рыса мужнасці? У чым яна? Нават вось у такіх людзях — негаваркіх, — з выгляду, крыху замкнёных, непрыкметных, як радавы вайны Мікалай Андрэевіч Волін. | ![]() Волін Мікалай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| “Мы даспяваем...” Люди, покуда сердца стучатся, — помните! Какою ценою завоёвано счастье, — пожалуйста, помните! Роберт Рождественский. Самая жудасная з усіх войнаў чалавецтва — Вялікая Айчынная — з кожным годам адыходзіць у гісторыю. Разам з гэтым яна яшчэ па сённяшні дзень забірае людскія жыцці, меншымі становяцца рады ветэранаў. Вечна будзе жыць у памяці народнай подзвіг, які здзейсніў савецкі салдат — салдат-вызваліцель. Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны захавала для нас шмат імён сваіх жывых і паўшых герояў. Нам вядомы подзвіг Зоі Касмадзям’янскай, Мікалая Гастэлы, Аляксандра Матросава, 28-мі герояў-панфілаўцаў і многіх, многіх іншых. Аб адных героях даведваліся людзі ў гады вайны са скупых зводак Савінфармбюро, са старонак газет. Іх ратны подзвіг высока ацэнены Радзімай. Побач з такімі імёнамі ў гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны ўпісаны імёны людзей, якія былі радавымі яе ўдзельнікамі, чые подзвігі сталі сімвалам воінскай доблесці. “Многае мяняецца на свеце: мяняецца ўзбраенне, характар вайны, а людзі застаюцца людзьмі, і моц чалавечай душы, сіла людской стойкасці застаюцца ў той жа высокай цане, што і былі. І менавіта таму імёны людзей, якія здзейснілі свае подзвігі ў даўно адгрымеўшай вайне, застаюцца для нас жывымі імёнамі праз 25 гадоў пасля смерці тых, хто насіў іх”, — гаварыў у час пахавання астанкаў Невядомага салдата Канстанцін Сіманаў. Нам вядомы імёны тысяч герояў, але яшчэ шмат і невядомых. Невядомы салдат — гэта сімвал усіх безыменных герояў, загінуўшых у атаках, або якія да апошняга патрона змагаліся ў тых невядомых акопах, дзе час даўно ўжо не пакінуў і следу. Тысячы невядомых салдат здзяйснялі подзвігі, тысячамі ўвайшлі яны ў бессмяроцце. Але мы, хто жыве зараз, павінны зрабіць усё, каб узнавіць іх імёны, каб тыя, хто ў гады вайны атрымаў “Прапаў без весткі”, ведалі лёс сваіх мужоў, сыноў, братоў і бацькоў. І ў гэтай рабоце адно з галоўных месц павінна заняць школа. Важнай формай арганізацыі работы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню вучняў з’яўляецца дзейнасць следапытаў. Яны вядуць мэтанакіраваную пошукавую работу пад дэвізам: “Ні адзін подзвіг не павінен застацца невядомым”. У выніку такой дзейнасці сталі і становяцца вядомымі многія новыя імёны герояў. У нашай рэспубліцы з гэтай мэтай у сакавіку 1979 года быў створаны штаб Рэспубліканскага клуба чырвоных следапытаў агульнаадукацыйных школ «Пошук». Група нашай школы таксама стала членам Рэспубліканскага клуба. Адным з пунктаў сваёй работы ў нас было запісана: “Устанавіць прозвішчы двух невядомых салдат, якія загінулі пры вызваленні вёскі Велута”. Заданне сваё выканалі. Мы ўстанавілі, што два невядомыя салдаты былі паранены 8 ліпеня 1944 года і памерлі ад ран 9 ліпеня таго ж года ў палявым шпіталі. Прозвішчы іх: Іван Сцяпанавіч Назарэнка, 1905 года нараджэння, ураджэнец Запарожскай вобласці Мелітопальскага раёна, сяла Фёдараўка, і Даніла Аляксеевіч Каваленка, 1901 года нараджэння, ураджэнец Мікалаеўскай вобласці, Н-Бугскага раёна, сяла Аляксандраўка. Сталі вядомымі прозвішчы яшчэ чатырох патрыётаў, якія палі смерцю храбрых пры вызваленні Велуты. Гэта Павел Аляксеевіч Сямёнаў, Цюрачан Бахрамаў, Трафім Давідавіч Зазуля і Рыгор Уладзіміравіч Дзіхухін (усе — партызаны атрада Чуклая). Яны былі пахаваны ў вёсцы Навасёлкі. У 1960 годзе чацвёра перапахаваны ў вёсцы Бастынь, а І.С. Назаранка і Д.А. Каваленка былі перапахаваны ў 1967 годзе ў вёсцы Велута. Члены групы «Пошук» напісалі пісьмы па дамашніх адрасах, і біяграфіі чатырох невядомых салдат сталі нам вядомы. Рабяты вельмі беражліва адносяцца да тых пісьмаў, фатаграфій воінаў, загінуўшых пры вызваленні нашай вёскі. Вось радкі з пісьма жонкі І.С. Назаранкі: «Добры дзень, дарагія мае дзеткі… Вялікае вам дзякуй за вашы клопаты і ўвагу да магілы майго мужа…». Пісьмо дачкі П.А.Сямёнава: «Добры дзень, юныя следапыты!.. Дзякуй вам за вашыя юныя, добрыя і чулыя сэрцы…». Пісьмо дачкі І.С. Назаранкі: «Добры дзень, дарагія рабяты групы «Пошук» Вялуцкай сярэдняй школы. Дарагія рабяты! Я не ведаю, як вам аддзякаваць за вашу працу і клопаты. Вы не ўяўляеце, як вам ўдзячны ўсе мы, сям’я і блізкія Івана Сцяпанавіча». Марыя Пракопаўна, жонка І.С. Назаранкі, паабяцала прыехаць на свята Першамая. Мы з рабятамі звярнуліся ў праўленне калгаса «Зара», да старшыні гаспадаркі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сяргея Андрэевіча Дземянчука з просьбай дапамагчы устанавіць мемарыяльную дошку на магіле, дзе пахаваны І.С. Назаранка і Д.А. Каваленка. 23 лютага ва ўрачыстай абстаноўцы гэтая дошка была адкрыта. У плане работы — і такі пункт: «Устанавіць месца пахавання, імя, імя па бацьку і прозвішча партызана Ціма (ці Цімура) атрада імя Кутузава брыгады імя Леніна”. Праглядаючы біяграфію Настассі Раманенка, якую расстралялі фашысты (яна пахавана ў вёсцы Чучавічы), чытаем, што адным з сакавіцкіх дзён 1944 года група партызан з дзесяці чалавек, якую ўзначальваў начальнік штаба атрада Заненка, атрымала некалькі заданняў. Першае агульнае заданне гэтай групе — знішчэнне патруля на чыгуначным перагоне Люшча — Бастынь. Другое заданне — паспрабаваць устанавіць сувязь з гарнізонам, у які ўваходзілі трапіўшыя абманным шляхам на службу да гітлераўцаў “добраахвотнікі”, што ахоўвалі чыгуначнае палатно Бастынь — Малькавічы. Аб гэтым заданні ведалі толькі Заненка і Настасся. Выканаць заданне даручалася Раманенка. Чаму? Таму што сама яна родам са Смаленскай вобласці, адкуль фашысты сфарміравалі з былых паліцаяў і эвакуіраваных батальён для аховы чыгункі. А яшчэ Настасся добра ведала нямецкую мову. На хутар паміж станцыяй Люшча і вёскай Бастынь часта прыходзілі ахоўнікі чыгункі. Сярод іх былі і такія, што трапілі ў батальён выпадкова. Начальнік штаба Заненка павінен быў вывучыць абстаноўку ў раёне вёсак Люшча, Велута і Бастынь, увесці ў курс справы Раманенка, знайсці хутараніна і пакінуць там Насцю пад выглядам бежанкі. На хутары Раманенка павінна была знайсці кагосьці з землякоў і прыступіць да выканання задання. Аднак гэтае заданне выканаць не ўдалося. Калі партызаны вярнуліся з чыгункі і размясціліся ў ваколіцах вёскі Велута, на іх напала ўзброеная варожая група. У няроўным баі партызан Ціма быў забіты, а Раманенка смяртэльна паранена. Партызаны пахавалі Ціму ў вёсцы Велута, а Насценьку прывезлі ў Вялікія Чучавічы. Закончыць гэты расповед хацелася б словамі Канстанціна Сіманава: “У нас, у жывых, ёсць шмат усялякіх правоў. У нас ёсць права працаваць у імя Радзімы, з’яднанае з абавязкам стаяць за яе ў баі. У нас ёсць права на каханне і ёсць права на дружбу, і ёсць права на шчасце. Аднак аднаго права ў нас, у жывых, няма і ніколі не будзе. У нас няма права забываць пра тое, што зрабілі нашы мёртвыя таварышы ў імя перамогі, у імя Радзімы, у імя жыцця на Зямлі. І менавіта таму, што мы больш, чым хто-небудзь іншы, думаем аб будучым, мы не маем права забываць аб мінулым”. «Именем жизни клянёмся павшим героям!(“Лунінецкія навіны” 21 і 24 лютага 1981 г., тэкст аўтара) Сустрэча ў вёсцы ВелутаКаціўся сталёвы вал да ЛунінеччыныУ асабістай бібліятэцы А.А. Гопты, як каштоўная рэліквія, беражліва захоўваецца кніжка “Усё жыццё – Айчыне”. Яе аўтар Кацярына Спірыдонаўна — жонка Васіля Захаравіча Каржа — праўдзіва і ярка распавядае аб слаўным баявым шляху партызан Пінскага злучэння. Звернемся да тых баявых дзён, якія маюць дачыненне да сумеснай барацьбы воінаў 55-й Мазырскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі і брыгад, і атрадаў партызан: “У ноч на 21 чэрвеня партызаны злучэння прыступілі да масіраваных удараў па чыгунцы, — успамінае К. С. Корж. — Яны працягваліся і ў наступныя суткі. Ставілася задача цалкам перакрыць усе шляхі, па якіх варожы фронт атрымлівае падмацаванні. А цяпер у штабе рашалі, як дапоўніць удары па дарогах атакамі атрадаў па воінскіх падраздзяленнях праціўніка. Партызаны здагадваліся, што з дня на дзень пачнецца вялікае наступленне савецкіх войскаў, і рыхтаваліся аказаць усялякую дапамогу Чырвонай Арміі ў разгроме ворага... В. З. Корж прапанаваў: — Пры наступленні часцей Чырвонай Арміі на Лунінец з усходу і поўдня перакідваем брыгаду імя Кірава — у Добрую Волю, брыгаду імя Будзённага — у Велуту , брыгаду імя Леніна — у Ліпок, Макава ўшчыльную да чыгункі Лунінец — Баранавічы. Штаб перамяшчаецца ў Навасёлкі... Мы сіламі чатырох брыгад пераразаем чыгунку Лунінец — Баранавічы і Лунінец — Пінск.Узаемадзейнічаючы з часцямі Чырвонай Арміі, садзейнічаем узяццю Лунінца... 23 чэрвеня ў радыёграме паведамлялася аб тым, што войскі І Прыбалтыйскага, ІІІ і ІІ Беларускіх франтоў перайшлі ў рашучае наступленне, зламалі варожую абарону. А праз дзень новая радасная вестка: перайшлі ў наступленне войскі І Беларускага фронту. Па меры набліжэння фронту шырылася баявое ўзаемадзеянне воінскіх часцей з партызанскімі злучэннямі. Партызаны актывізавалі “рэйкавую вайну”. Дзякуючы гэтаму на чыгунцы ўтварылася вялікае скапленне варожых эшалонаў, што дало магчымасць нашай авіяцыі больш прыцэльна і ў масавым парадку граміць жывую сілу і тэхніку адступаючага ворага”. Братэрскія абдымкі і слёзы Заставаліся лічаныя дні да падзеі, якой суджана было стаць гістарычнай для нашага раёна. А. А. Гопта з пачуццём гордасці ўспамінае аб вялікім даверы, які быў аказаны партызанскаму атраду імя Калініна: першаму сустрэць перадавыя часці Чырвонай Арміі. А было гэта так. Будучы ў брыгадзе імя Кірава, генерал-маёр В. З. Корж пацікавіўся, як ваюе атрад імя Калініна, якім камандуе Мешытбай Хасенаў. Яму сказалі, што атрад актыўны, наносіць ворагу вялікія страты. Корж загадаў паклікаць Хасенава. Той прыбыў хутка. — У вёску Велута прыбываюць перадавыя часткі Чырвонай Арміі, — сказаў Корж Хасенаву. — Вам прадастаўляецца права першымі сустрэцца з імі. Атрад імя Калініна паспяхова справіўся з заданнем. Вось што аб гэтым расказваў потым Хасенаў: — 7 ліпеня раніцай разам са сваім атрадам я прабіраўся да вёскі Велута, дзе ўжо знаходзіліся часці Чырвонай Арміі. Хвалюючай і кранаючай была гэта сустрэча. Партызан па-братэрску вітаў камандзір палка палкоўнік Новікаў... Непасрэдны ўдзельнік гэтай падзеі А. А. Гопта ўспамінае: — Сустрэча сапраўды стала трыумфальнай. Чырвонаармейцы кідаліся ў братэрскія абдымкі да партызанаў, на шапках якіх палымелі наўкос прышытыя чырвоныя стужкі, зіхацелі чырвоныя зорачкі, такія ж, як і ў байцоў Чырвонай Арміі. Ніхто не саромеўся слёз, шчырых абдымкаў і пацалункаў. Адзін другога частавалі тытунём. А на потных гімнасцёрках абаронцаў зіхацелі заслужаныя ў баях узнагароды. Мікалай Юсціновіч. * * * | ![]()
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пасля заканчэння вайны ў Велуце пачаў арганізоўвацца калгас “Чырвоная зорка”, і ўчарашнім салдатам давялося змяніць зброю на працоўныя інструменты. Першым старшынёй калгаса абралі Афанасія Іванавіча Дзедзіна. Першыя гады станаўлення гаспадаркі былі вельмі цяжкімі. Было мала зямель, ды і вопыту будаўніцтва гаспадаркі не хапала. Праз некалькі гадоў Велута стала брыгадай калгаса “Шлях Леніна” (у красавіку 1959 года). А пасля сакавіка 1966 года калгас стаў называцца “Зара”. Гаспадаркай з гэтага часу кіраваў кавалер многіх ордэнаў і медалёў Сяргей Андрэевіч Дземянчук. АфганцыУспамінаючы першую сусветную, грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны, якія прынеслі столькі гора і пакут жыхарам в. Велута, нельга не закрануць яшчэ адну, неаб’яўленую, “чужую” для нашага народа вайну — вайну ў Афганістане, якая прынесла вялікі боль родным і блізкім з нашай роднай Беларусі. Праз Афганістан прайшлі сотні лунінецкіх юнакоў. Ніхто з іх не ведаў, чые інтарэсы адстойвае далёка ад сваёй радзімы. Але такі ўжо мужчынскі лёс у гісторыіі чалавецтва. Прызвалі ў армію, даў прысягу — выконвай загад. Гэта гучыць так — “выкананне воінскага абавязку”. Шкада, што гэта выкананне воінскага абавязку каштавала 9 жыццяў нашых землякоў. Сёння іх імёнамі названы вуліцы, школы ў родных вёсках. У Бастынскай СШ існуе музей, у якім адлюстраваны падзеі 70–80-x гадоў. Усё гэта павінна быць. Людзі павінны аб удзельніках той вайны памятаць. Сёння па-рознаму ўспрымаюцца падзеі тых гадоў. Адно трэба ведаць: кожны ўдзельнік той вайны павінен сёння быць не забыты як на дзяржаўным узроўні, так і на мясцовым. На сённяшні дзень вядома 10 удзельнікаў афганскай вайны з Велуты:
Сяргей Паўлавіч Юрко. Як шмат хацелася паспець... Назва вёскі Велута паходзіць ад стараславянскага слова “велет”, што азначае волат, сілач. Многія вясковыя хлопцы адпавядаюць сэнсу назвы іх малой радзімы. Вось і дзеці Веры Рыгораўны і Паўла Васільевіча Юрко вылучаюцца асаблівай постаццю: высокія, прыгожыя, падцягнутыя. Васьмёра іх нарадзілася ў сям’і: старэйшая і малодшая — дочкі, а паміж імі — браты. Заўсёды жылі дружна, паважаючы маці, бацьку ды адзін аднаго. Добрыя роднасныя пачуцці падтрымліваюць і цяпер у адзінай бядзе, што яшчэ больш згуртавала сям’ю, калі загінуў іх сын і брат Сярожа. Толькі той, хто не перажыў смерць блізкага чалавека, не зможа зразумець гора старэйшай сястры Вольгі Паўлаўны Зылевіч (па мужу). Вось яе расказ, напоўнены слязьмі, болем, адчаем. — Гэта толькі здаецца, што ў вялікай сям’і рана ад страты каго-небудзь хутчэй зажывае. Наадварот, бачу любога з братоў і тут жа ўздрыгану, а Сярожкі няма, збяромся да бацькоў са сваімі сем’ямі, і душа разрываецца на часткі, а Сярожкавых ніколі дзяцей не будзе. І дня не праходзіць, каб не звярнулася да свайго браціка з нейкімі словамі, не падзялілася буднямі ці ўспамінамі. У нас бацькі — людзі рэдкай працавітасці. Але ж ты, Сярожка, перабольшваў іх. Ні разу не бачылі цябе без справы. Ты заўсёды так спяшаўся, так імкнуўся ўсяму навучыцца і ўсё зрабіць. Няўжо сапраўды адчуваў, што прыпала на долю зусім кароткае жыццё?.. У школе любімым урокам была праца — настаўнік нахваліцца не мог тваёй здольнасцю да сталярнага рамяства. А твой клопат аб зямлі быў, напэўна,прыроджаны. На летніх канікулах ні дня не адпачываў: тры змены запар працаваў на сельскагаспадарчай практыцы. Мы сварыліся: навошта такая нагрузка? Ты не адказваў, з задавальненнем выконваючы ўжо нешта на сядзібе. Затое 1 верасня на школьнай лінейцы распраўленыя плечы бацькі: цябе ж заўсёды адзначалі як самага працавітага вучня ці граматамі, ці падарункамі. А ведаеш, Сярожа, як крыўдзіліся іншы раз браты, калі бацька не давяраў ім нейкую работу, а чакаў цябе? З табой — на балота сена касіць, з табой — каровы пасвіць, на цябе ў яго заўсёды поўная надзея. У цябе да ўсіх спраў была цікавасць і ахвота. Сядзе маці за ткацкі станок радзюжкі вырабляць, а ты тут як тут і нада мною пасмейваешся: мама, не хоча Валя дапамагаць, не зробім ёй пасаг, а я жаніцца буду — дадзіце мне прыгожую радзюжку. Далі, брацік, у труну табе паклалі яе... Памятаеш, Сярожа, маё бурчанне, калі мыла падлогу ў хаце і вымушана была ўвесь ваш спортінвентар перацягваць з месца на месца: баксёрскія пальчаткі, гіры, гантэлі. Усе браты спортам захапляліся, але ты — больш за ўсіх. Бачу, як цяпер іншыя падлеткі ранішні крос па вёсцы бягуць, не магу стрымаць слёз: і ты з прабежкі дзень пачынаў. А вось турнік на двары, брацік, мы абавязкова выкапаем: для маці з бацькам ужо небяспечныя ўспаміны, як ты на ім “сонейка” круціў... Вось думаю, ці быў у цябе калі-небудзь вольны час у звычайным уяўленні? Пасля 8-мі класаў пайшоў у СПТВ. І там, у горадзе, пасля заняткаў бег дапамагаць нашаму сваяку, мэблю разам з ім рабіў — не адрозніш ад фабрычнай. А дамоў вяртаўся, на выхадныя, дык на трактары імкнуўся падрабіць. Па вечарах прыязджаў на ім дамоў і ўсіх малодшых катаў. Так яны чакалі гэтай забавы. І нават тваё захапленне мастацтвам было, як кажуць, працаёмкім. Ты добра маляваў, а потым пачаў выпальваць па дрэве карціны. Пасля ўсіх турбот ішоў вечарам у летнюю кухню, і далёка за поўнач гарэла там святло. Усім дарыў свае творы, у многіх вясковых хатах дагэтуль вісяць прыгожыя дошчачкі з выпаленымі дзяўчынамі ці закаханымі. А адну карціну ты пакінуў незакончанай, так і сказаў: пасля арміі закончу... Ні ад каго не чула, Сярожа, каб рыхтаваліся ў армію. І ты першы год навучэння быццам бы ні аб чым не задумваўся, заўсёды я табе гатавала сумку з нечым хатнім, смачным: тушонку, сала, кампоты. Аднойчы ты аб’явіў: пачынаю гартавацца. А то цяпер аб’ядаюся, а раптам у арміі цяжка будзе? Трэба быць гатовым да ўсяго. І ні разу больш прадуктаў з дому не браў. Павестку прынеслі табе неяк нечакана, амаль адразу ж пасля загаду аб восеньскім прызыве. 27 верасня 1983. Мы нават провады на скорую руку зрабілі. І спадзяваліся потым: вось ужо сустрэчу адзначым лепш, загадзя падрыхтуемся. Хутка атрымалі тваё пісьмо з Усць-Каменагорска: прайшоў курс маладога байца, накіроўваюся ў Афганістан. Хіба ж дакладна ведалі мы, што там сапраўды адбываецца: ні радка ў газетах, ні слова па тэлебачанні. Маці тым не менш хвалявалася. А ты быццам адчуваў гэта і ў пісьмах заспакойваў: у мяне ўсё добра. Пісьмы пісаў усім, толькі братам больш шчыра: спім, не здымаючы з пляча аўтамат і не выпускаючы з рук гранату. А нам, сёстрам, хваліўся: “Ваджу баявую машыну. Першы раз сеў і як глянуў на горы навокал — аж вочы запюшчыў з непрывычкі. Цяпер асвоіўся. Адслужу, вярнуся — першым шафёрам буду”. Відаць, мала было такіх прыемных навін, таму ты ў пісьмах больш нас распытваў: як і што. Толькі потым твае баявыя сябры расказалі, як цябе любілі таварышы. Уяві, Сярожка, ведаем тваю армейскую мянушку: “Пабягунчык”. Ты і там не сядзеў на месцы, рабіў і за сябе, і за іншых. У каго што забарахліць у машыне, ты першы кідаўся на дапамогу. І выратаваў ад смерці маладога лейтэнанта, які толькі прыбыў у часць і разгубіўся ад нечаканага абстрэлу. Ты скочыў да яго і прыгнуў да зямлі. Куля трапіла табе ў плячо. З раненнем ты ляжаў у шпіталі, а нам напісаў: “Я крыху адлучыўся і некаторы час не быў у часці”. І мы доўга гадалі, што гэта азначае і ў якую камандзіроўку цябе накіравалі. Мінула два гады, а цябе ўсё не было. Малодшая сястрычка Ірынка ўпікнула неяк у пісьме: няўжо дамоў не хочаш? І быццам увесь сум па Радзіме выліўся ў тваім адказе: “Здаецца, пешшу пайшоў бы з далёкага краю да роднай хаты... Але пакуль няма замены, павінен служыць”. ...Труну з тваім целам прывёз лейтэнант, які лічыць цябе сваім выратавальнікам. Ад яго мы даведаліся аб тваім апошнім баявым рэйдзе, Сярожа. Загад быў весці бронетранспарцёр другому салдату, але той адмаўляўся: не ведаю дарогі. Тут ты сказаў:” Я павяду, я ведаю”. Камандзір імкнуўся адмовіць: “Табе нельга, ты ж на “дзембель” ідзеш. “Дык я апошні раз...” Так і адбылося. Снарад быў нацэлены дакладна: у машыну. Яна загарэлася. Салдаты, што ехалі наверсе, саскочылі на зямлю і пачалі адстрэльвацца, потым выцягнулі цябе і камандзіра. Ён быў мёртвы, а ты — у непрытоммнасці. Пакуль цябе везлі ў часць, ты толькі адзін раз адкрыў вочы і прашаптаў: “Як там рабяты?” Гэта былі твае апошнія словы, брацік. І ў гэты дзень тыя, хто быў разам з табой на баявой аперацыі, адмовіліся і абедаць, і вячэраць... Амаль кожны з тваіх, Сярожка, таварышаў па арміі даслаў нам спачуванні: такія шчырыя, такія чалавечныя. І потым яшчэ прыязджалі твае баявыя сябры: пашкадаваць сям’ю, пакланіцца магіле. Ведаеш, брацік, на памінках наш бацька сказаў: “Дай Бог яму першым у Велуце і апошнім загінуць”. Добра, што больш ніхто не зведаў такой бяды. Вось толькі маці ад гэтага не лягчэй: павесіла твае партрэты ў кожным пакоі і толькі супакоіцца ў адным, тут жа пачне галасіць у другім. Мы знялі іх, толькі ў зале і пакінулі. Гэта мала суцяшае, але што яшчэ мы можам зрабіць? Самі таксама ж слёзы выціраем. А ў нашых бацькоў, Сярожка, толькі ўнучкі нараджаюцца. Кажуць, гэта добрая прыкмета, дзяўчынкі, значыць — вайны не будзе. Запісала Т. Канапацкая Школа ў ВелуцеДырэктары:І. Вялуцкай школы адукаванасці: 1886–19071. Вячорка Міхаіл В. ІІ. Вялуцкага народнага вучылішча: ІІІ. Вялуцкай пачатковай школы IV. Вялуцкай пачатковай школы V. Вялуцкай сямігадовай школы VІ. Вялуцкай васьмігадовай школы VІІ. Вялуцкай сярэдняй школы * * * Забягаючы наперад, скажу, што народная адукацыя ў царскай Расіі, як вядома, так і не стала масавай, агульнадаступнай. Красамоўным сведчаннем гэтаму можа служыць дыяграма развіцця адукацыі ў некаторых еўрапейскіх краінах. Яна была змешчана ў часопісе “Родная нива”, выдадзеным у Санкт-Пецярбургу ў 1915 годзе. Расія ў гэтай дыяграме стаіць на перадапошнім месцы. | ![]() Дзедзін Афанасій Іванавіч
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Захавалася копія цікавага дакумента, які адносіцца да перыяду, калі пачалі стварацца школы на Лунінеччыне. Гэта выпіска са “Справаздачы аб царкоўнапрыхадскіх школах і школах адукацыі Мінскай епархіі за 1890–1891 гады”, якая выдавалася ў 1894 годзе. Земская школа ў вёсцы Велута пачала сваё існаванне ў 1886 годзе. Утрымлівалі яе сельскія таварыствы, яны наймалі на свае грошы памяшканне, забяспечвалі школу палівам. У ёй займалася 11 хлопчыкаў, вучыў іх былы вучань духоўнай семінарыі Міхаіл Вячорка. Пасля ўвядзення на тэрыторыі Беларусі земстваў — органаў мясцовага самакіравання — у Велуце ў 1907 годзе было адкрыта Вялуцкае народнае вучылішча. У архіўных матэрыялах фонду “Мінская губернская ўправа па справах земскай гаспадаркі” ў ведамасцях аб народных вучылішчах Пінскага павета за 1910 год запісана: “Вялуцкае народнае вучылішча знаходзілася ў наёмным памяшканні, на патрэбы школы земства выдаткоўвала ў год 82 рублі. У школьнай бібліятэцы налічвалася 126 кніг”. Першымі настаўнікамі вучылішча былі Мікалай Рудакоўскі, пазней Піліп Мелька і М. Гацько. Вучылішча наведвала даволі абмежаваная колькасць сялянскіх дзяцей: ад 13 да 25, ды і то не кожны дзень. Пасля заканчэння земскай школы і народнага вучылішча выпускнікі ездзілі здаваць экзамены ў горад Пінск і Лунінец. Такіх шчасліўцаў — адзінкі. Мне давялося сустракацца з трыма былымі вучнямі Вялуцкай земскай школы. Гэта Драбовіч Сцепаніда, Сайка Адам, Гарцюк Федар. А ўсіх яшчэ мне пашчасціла бачыць і чуць дзесяць чалавек. Усе яны адзначаюць, што атрыманых ведаў не хапала. Аднадушна ўспамінаюць строгасць сваіх настаўнікаў, да гэтай пары памятаюць, як яны каралі іх. Вучыліся дзеці толькі зімою, калі былі закончаны сельскагаспадарчыя работы. Традыцыйнай была праграма школы. З 10 прадметаў шэсць — рэлігійнага зместу. Не вывучаліся такія прагрэсіўныя навукі, як фізіка, геаметрыя, геаграфія, гісторыя, прыродазнаўства. Далей у справаздачы па такой жа форме названы вучні вёскі Лунін, Вулька, Лобча, Язвінкі, Ракітна, Яжаўкі. Пазнаёміўшыся з гэтымі вельмі скупымі даведкамі, мы адзначаем для сябе, што пераважная большасць тагачасных школ размешчана ў “прыватных, нязручных памяшканнях”, што саміх школ было вельмі мала. Прыцягвае ўвагу прафесійная кваліфікацыя тых, хто вучыў дзяцей. У іх абавязкі ўваходзіла навучанне пісьму, чытанню, лічэнню і абавязкова — закону Божаму. Ва ўсіх дзесяці школах навучалася 200 дзяцей. Гэта быў пачатак. Якія ж спатрэбіліся магутныя сілы ў грамадстве, каб зрабіць сярэднюю адукацыю агульнай і абавязковай. Пры гэтым ужо не ідзе гаворка аб тым узроўні ведаў, якія атрымлівае ў сярэдняй школе сучасны вучань. А вучыліся ў народнай школе яшчэ Шуляк Адам Анікеевіч (1898 г.н.), Шуляк Афанасій Анікеевіч (1902 г.н.), Дырман Вольга, Дырман Касьян, які ўспамінаў: “...у 1909 годзе стаў вучнем земскага народнага вучылішча, так тады называлася школа. Асобнага будынка школы не было. Займаліся ў сялянскіх хатах. Першая школа была ў тым месцы, дзе сёння стаіць 2-павярховы магазін, там я закончыў першы клас. Другі год вучыўся ў доме, дзе зараз жыве сям’я Якубовіча Адама, трэцюю “зіму” займаўся ў доме Паўла Мухі. У школе былі такія прадметы, як граматыка, геаграфія, гісторыя, арыфметыка і абавязкова Закон Божы. Падручнікі для чытання называліся “Добрае насенне”, “Славянская кніжка”. Я хадзіў у школу пяць зім. Заняткі пачыналіся зранку, потым дзяцей адпускалі на абед, а пасля абеду дзеці прыходзілі зноў у школу і заняткі працягваліся. Першага настаўніка звалі Піліп Мілько. Да яго звярталіся “Господин учитель!”. Ён вёў у нас усе прадметы. У маі 1914 года ў горадзе Лунінцы здаваў экзамен для атрымання пасведчання. Экзамен прымалі інспектары і святар. Экзамен быў у вуснай і пісьмовай форме. Па граматыцы пыталі правілы, вершы; па арыфметыцы рашалі задачы і прыклады. На экзамене адказваў адным з першых, амаль без падрыхтоўкі. Экзаменатары пахвалілі, таму я атрымаў не толькі пасведчанне аб заканчэнні Земскага народнага вучылішча, але і пахвальны ліст. Вельмі шкада, што гэтых дакументаў не засталося. Вельмі хацелася вучыцца далей. Але ўжо пачалася першая сусветная вайна, і заняткі ў школе былі адменены.” Пасля пачатку першай сусветнай вайны земская школа і народнае вучылішча ў Велуце навучаць дзяцей па-ранейшаму не маглі. У 1921–1939 гадах у Велуце існавала школа, дзе навучанне вялося на польскай мове, яе таксама наведваць маглі не ўсе дзеці. Нават на перапынку не дазвалялася размаўляць на роднай мове. Размаўляючы з былымі вучнямі, зразумеў, што палякі надавалі ў школе больш значэння другарадным дысцыплінам. Ім хацелася бачыць будучых вучняў толькі ў ролі рабочай сілы. У школе існавала жорсткая дысцыпліна, прысутнічала фізічнае пакаранне вучняў. Зразумела, што польскі ўрад хацеў бачыць насельніцтва Заходняй Беларусі не высока адукаваным. Школа знаходзілася, па расказах былых вучняў, у памяшканні, якое было пабудавана яшчэ ў царскія часы, хаця выгляд мела даволі нядрэнны. Дырэктарам з 1930 па 1936 год быў пан Сверкуш. У верасні 1936 года на пасаду дырэктара Вялуцкай пачатковай школы быў накіраваны Міхал Запольскі-Доўнар. Нечакана з’явілася магчымасць расказаць аб гэтым даволі цікавым чалавеку са слоў яго сына Рычарда, які нарадзіўся ў 1938 годзе ў в. Велута, а ў 2001 годзе яе наведаў. Міхал нарадзіўся 23 лютага 1902 года ў г. Нясвіжы Навагрудскага павета. Бацька і маці веры праваслаўнай. У 7 год паступіў у Нясвіжскую пачатковую школу з рускай мовай выкладання, у 1913 годзе паступіў у 4-ы клас рускай Нясвіжскай гімназіі, якую закончыў у 1917 годзе, затым у 1921 годзе стаў студэнтам Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, якую закончыў у 1926 годзе. З 1926 па 1927 год вучыўся ў школе падхарунжых у г. Баранавічы. У 1927 годзе быў звольнены ў рэзерв. З 1927 па 1936 год працаваў настаўнікам пачатковай Грычыновічцкай школы Лунінецкага павета. У 1936 годзе ён ажаніўся з Марыяй Мірцвовіч. Шлюб заключылі ў 1936 годзе ў Мікашэвіцкім касцёле. Марыя была настаўніцай Вялуцкай школы, а Міхал Запольскі-Доўнар — дырэктарам. Знаёмячыся з біяграфіяй гэтага чалавека, прыходзім да высновы, што на той час ён быў адукаваным настаўнікам. Калі пачалася вайна 1939 года, сям’я Запольскіх выехала ў Польшчу. Там Міхал працаваў да 1969 года настаўнікам, дырэктарам, там і пайшоў на пенсію. За сваю настаўніцкую працу быў узнагароджаны залатым крыжам, медалём, залатым медалём. Займаў шматлікія грамадскія пасады. Памёр у 1976 годзе. Пасля вызвалення, у верасні 1939 года, пачала працаваць школа на беларускай мове. Але аднойчы адбыўся пажар і школа згарэла, а вясковыя дзеці пачалі зноў вучыцца ў школе ўжо ў верасні 1944 года, вучыліся “па вясковых хатах”. Выпіска з кнігі загадаў Лунінецкага РАНА ад студзеня 1945 г. “Настаўніца Карнаўская Марыя.Толькі ў 1949 годзе была на старым месцы пабудавана новая драўляная школа, месца ў якой таксама хутка не стала хапаць. | ![]()
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Успамінае ветэран педагагічнай працы М.П. Гардзюк (Васілеўская): “1959 год. У гэтым годзе я ўпершыню прыехала ў вёску Велута Лунінецкага раёна. Маладая 19-гадовая настаўніца атрымала чацвёрты клас: 33 вучні. Клас быў цяжкі, настаўнікаў у ім да мяне змянілася некалькі. Нездарма ж кажуць: “У сямі нянек дзіця без носа”. Школа мела толькі 4 класныя пакоі, затое вельмі вялікія, якія ніколі зімой не награваліся. Чарніла замярзала ў чарнільніцах. Дзеці і настаўнікі былі ў цёплым верхнім адзенні, часам у рукавіцах. Дырэктарам школы-сямігодкі быў у той час Рай Антон Браніслававіч. На жаль, ужо шмат гадоў, як ён пайшоў з жыцця і жыве толькі ў памяці людзей. Гэта быў спакойны, вытрыманы, справядлівы чалавек. Азіраючыся на пройдзены працоўны шлях, дзіву даюся, як можна было працаваць у такіх умовах, ды яшчэ нейкіх поспехаў дабівацца. Некалькі гадоў нам прыходзілася працаваць у наёмных сялянскіх хатах. Уявіце такую карціну. Звычайная сялянская хата бабы Сцепы праз дарогу ад школы. З тонкіх дошак зроблена перагародка без дзвярэй. Чуваць, як баба Сцепа ляжыць на печы і часам захрапе. Пачатковыя класы звычайна займаліся ў другую змену. І вось у пачатку трэцяга ўрока (а ўвосень і зімою цямнее рана) гаспадыня пачынае стукаць вёдрамі, чыгунамі, дровы прыносіць. Потым паліць печ і гатуе вячэру. А як запахнуць на ўсю хату бліны ды смажанае сала, тут ужо пра якую навуку дзеткам думаць! Больш прынюхваюцца да смачных пахаў, чым слухаюць тлумачэнне настаўніка. Ды добра яшчэ, як лямпа не дыміць, а гарыць, трохі асвятляючы клас. Мне ў такіх умовах давялося працаваць не адзін год. Акрамя работы ў школе, настаўнік у той час праводзіў, многа часу трацячы, ідэйна-палітычнае выхаванне сярод насельніцтва. Было многа непісьменных, даволі яшчэ маладых людзей. Саставілі спісы работнікі Бастынскага сельсавета, раздалі нам, і мы былі павінны прыходзіць у хату і вучыць людзей грамаце. Вельмі часта правяралі нашу работу. Адзін раз у тыдзень патрэбна было выступаць перад механізатарамі, паляводамі, даяркамі з лекцыямі. А выпуск “Баявых лісткоў”! А выбары! Ні адны выбары не абходзіліся без удзелу настаўнікаў. Падворны абход, удакладненне спіскаў — гэта не поўны пералік абавязкаў агітатараў у час выбарчай кампаніі. Усю гэтую грамадскую працу трэба было выконваць у вольны ад урокаў час. Колькі часу трацілі дарэмна замест таго, каб больш увагі ўдзяляць вучэбна-выхаваўчай рабоце, самаадукацыі і г.д. А напаўняльнасць класаў была вялікая. Менш за 30 вучняў рэдка калі было, а ў 1964 г. у мяне было ў класе 42 вучні, а ў 1974 — 40 вучняў (23 хлопчыкі і 17 дзяўчынак). Працаваць у такім класе вельмі цяжка, але цікава. А ў тыя гады садзіка ў нашай вёсцы не было. Пачынаць трэба было з нуля. А праграма пачатковых класаў для ўсіх школ аднолькавая. Вось тут трэба было настаўніку пакруціцца! Вельмі многа мне ў рабоце дапамагала Шыйч Ганна Якаўлеўна. Вельмі шкада, што яна рана пайшла з жыцця. Школа многа страціла з яе ўходам. Калектыў настаўнікаў быў вялікі, пераважная большасць — жанчыны са сваімі сямейнымі клопатамі. Вельмі радаваліся, калі ў 70-я гады прыбудавалі яшчэ 5 класных пакояў. Але ўсё роўна школа працавала ў 2 змены. Радавала, што не займаемся па сялянскіх хатах. Марылі пра новую тыпавую школу. І вось у 1989 годзе навучальны год пачалі ў новым двухпавярховым будынку. Да гэтага часа вакол Велуты была праведзена асушка балот, многія вуліцы заасфальтаваны. Не хадзілі ўжо па кладках, не плавалі вясной на лодках, не пераносілі на плячах дзяцей праз нізкія месцы, запоўненыя вадой. Цяжкая, але і цікавая праца настаўніка пачатковых класаў. Прыйдуць маленькія чалавечкі, няўмелыя, нясмелыя, а праз некаторы час так прыкіпіш душой і сэрцам да іх, што шкада развітвацца. Аддаеш іх у старэйшыя класы і, як родная маці, адпраўляючы сваіх дзяцей у людзі, думае, што ніхто іх так не даглядзіць, не пашкадуе, доўга не можаш супакоіцца, думаючы, сумуючы па іх. Здаецца, што гэты выпуск быў самы лепшы, дзеці самыя разумныя, паслухмяныя. Так паўтаралася год за годам. Дзесяць выпускаў зрабіла я ў Вялуцкай школе. Працавала не горш за іншых, старалася шукаць у кожнага дзіцяці такую “кнопачку”, на якую можна націснуць, каб дзіця раскрыла ўсе свае магчымасці, здольнасці. Многа гадоў была старшынёй прафсаюзнага камітэта школы, кіраўніком метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў нашай школы. Зорак з неба не даставала і Героем працы не стала. Узнагароджана некалькімі граматамі абласнога і раённага аддзела адукацыі. А ў 1992 г. была ўзнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі Беларусі”. 1995/96 г. быў апошнім годам працы ў школе для мяне. Працавала з шасцігодкамі. Цяпер я на заслужаным адпачынку ўжо дзевяты год. Вольнага часу, як і раней, нямнога. Кожнае лета прыязджаюць 6 унукаў з гарадоў. Клопату, як вядома, з імі многа. Але вечарамі многа чытаю мастацкай літаратуры, праглядваю газеты, слухаю навіны па тэлевізары. Хочацца быць у курсе падзей, што адбываюцца ў Беларусі і ва ўсім свеце”. 25 жніўня 1965 года. Накропвае дождж. Атрымаў накіраванне на работу настаўнікам фізкультуры і чарчэння ў Вялуцкую васьмігадовую школу. Дабрацца было не так проста. Сённяшніх дарог не было. Аўтобус невялікі, “ПАЗ”, людзей многа. Упершыню еду ў незнаёмую мне мясцовасць, паколькі рос і вучыўся ў Брэсцкім раёне, дзе лес быў далекавата, кіламетраў за 16–19 ад вёскі. Паабапал дарогі зарослыя хмызнякі і шмат вады, далей, за 15–20 метраў, прыгожы лес, амаль да паварота на Дзятлавічы. Да Бастыня даехалі, можна сказаць, нармальна. А далей дарога пайшла цікавей: праз самы лес і не па прамой. Адчувалася, што ў сонечнае надвор’е дарога тут па калена ў пяску. Што ў будучых паездках і пацвердзілася. Калі-нікалі выходзілі з аўтобуса і дапамагалі яму пераадолець пясок, прычым мокры. Сяк-так даехалі да маста праз р. Цна. Я і некалькі пасажыраў выйшлі з аўтобуса, бо ён павінен быў давезці пасажыраў да вёскі Вялікія Чучавічы, а гэта яшчэ добрых кіламетраў 14–15. Аўтобус адышоў, я запытаўся, як мне дайсці да школы. Праходзячы побач з могілкамі, адзначыў пра сябе вялікую колькасць буслоў на хвоях. Пазней пры ўліку вучні налічылі 49 гнёздаў. Я вельмі гэтаму ўразіўся: такой колькасці ў адным месцы я ніколі не назіраў. Лес, рэчка — усё мне спадабалася: гэта было тое, што я даўно марыў бачыць і жыць сярод такога хараства. Такім чынам, з Лунінца да вёскі Велута мы ехалі амаль две гадзіны, сёння можна даехаць за 45–60 хвілін. Школу ўбачыў за метраў 50. Яна стаяла злева ад дарогі, драўляная, з мноствам вокан. У школе якраз праходзіла педагагічная нарада. Мне паказалі дырэктара школы, высокага, падцягнутага мужчыну, якога звалі Мікалай Якаўлевіч Гарбылёў. Ён прадставіў мяне настаўнікам, якіх было каля 20–22. У далейшым пацвердзіліся мае прадбачанні: Мікалай Якаўлевіч быў раней афіцэрам. Сам выкладаў рускую мову і літаратуру, у вольныя часы пісаў вершы. Па характары быў вельмі строгі. Такім чынам, я — настаўнік фізкультуры. Адразу ж пазнаёміўся са спартыўнай базай: яна аказалася яшчэ меншай, чым я мог сабе ўявіць. Мы адразу дамовіліся, што я складу спіс патрэбнага інвентару і паеду яго закупіць. І сапраўды, на другі дзень нам была выдзелена машына калгаса “Шлях Леніна”, на якой я паехаў у г. Лунінец, у магазін “Спартыўныя тавары”, які знаходзіўся па вуліцы Гагарына, цяпер тут размяшчаецца сталовая школы №1. Я не магу сёння сказаць, адкуль браліся фінансавыя сродкі, аднак я выбраў для школы шмат спартыўнага інвентару: гэта 60 пар простых лыж, 10 валейбольных мячоў, 10 футбольных, 5 баскетбольных, мячыкі для кідання, ядры, гранаты, коп’і, канат, валейбольныя сеткі, тэнісны набор і іншую спартыўную дробязь. На тыя часы гэта для васьмігадовай школы было шмат. Да пачатку навучальнага года заставалася яшчэ каля двух тыдняў. Аб такім багацці, якое паступіла ў школу, стала адразу вядома мясцовым “спартсменам”. І ўжо праз дзень у школу з’явілася дэлегацыя юнакоў ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў. Вось тут і адбылося маё першае знаёмства з будучымі сябрамі і памочнікамі. Адразу ж паступіла просьба правесці футбольны матч паміж вясковай моладдзю і моладдзю, якая працавала на асушэнні балот вакол в. Велута. | ![]() Гардзюк Марыя Пятроўна
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| І з таго часу, амаль кожны дзень, пасля работы вечарам мясцовы стадыён, які знаходзіўся за дзедам “Раўчуком”, станавіўся арэнай футбольных баталій. А моладзі ў тыя гады ў Велуце было шмат. Гулялі па дамоўленасці па 25 хвілін тайм, і праіграўшыя павінны былі саступіць месца чакаючым, і так гульні праходзілі да самай ночы. Хачу сказаць, што ў гэты час у вёсцы Велута электрычнага святла яшчэ не было. Павінен адразу дадаць, што першымі “парламенцёрамі”, якія прыйшлі да мяне ў школу, былі Каховіч Васілій Сідаравіч, Гардзюк Міхаіл, Каліноўскі Павел, Арэхва Слава; потым да маіх добрых сяброў далучыліся Насеня Васілій Аляксеевіч, Гірэнка Васілій Мікалаевіч, Хадатчук Васіль Касьянавіч, Шыйч Міхаіл Несцеравіч. Хай мяне прабачаць тыя, чые прозвішчы я тут не назваў, а іх было б да некалькіх дзесяткаў. Многія з іх сёння працуюць, а лепш сказаць, ужо дапрацоўваюць у роднай вёсцы, некаторыя ўжо на заслужанным адпачынку, а некаторыя адышлі ў свет іншы. Я іх усіх памятаю і часта ўспамінаю. Гэта Хомка Іван Ал., Гірэнка Васіль Н., Шыйч Міхаіл Несцеравіч, Драбовіч Міхаіл К. Другія раз’ехаліся па неабсяжных прасторах былога Савецкага Саюза. Трэба сказаць, што тое сяброўства, якое было паміж намі, давала добры плён. Мы паспелі яшчэ да пачатку новага навучальнага года распланаваць стадыён. За тыдзень да пачатку моладзь і дарослыя, а таксама школьнікі, з калгаснай тэхнікай і тэхнікай БМУ адрамантавалі бегавую дарожку вакол футбольнага поля — 330 метраў. Зрабілі валейбольную і баскетбольную пляцоўкі, паставілі бервяно — двухметровы бар’ер — і паставілі самае высокае сяміметровае збудаванне, на якім быў спартыўны шэст, бакавая лесвіца, можна было таксама павесіць канат для лазання, а з бакоў — гімнастычныя турнікі трох узростаў. Гэта збудаванне знаходзілася за хатай знакамітага дзеда “Раўчука” (Юрко Пракоп). Калі-нікалі яму такія “алімпійскія гульні” не падабаліся, а чаму? Бо ўвосень у яго невялікім садзе з’яўляліся “дулі”, вельмі смачныя грушы. А гэтыя “майстры футбола” надта часта забівалі футбольны мячык у дзедаў сад. Вось чаму дзед бываў часам злосны. Але ў цэлым па ім відаць было, што ён задаволены дзятвой і дзіцячымі галасамі. Бывала, выносіў кош з яблыкамі і грушамі і частаваў імі спартсменаў. Заўсёды бралі ў дзеда і ваду з калодзежа памыцца. Вось з тых часоў стадыён ў Велуце стаў частым месцам збору не толькі дзятвы і моладзі, але і старэйшага пакалення. Мне ўспамінаюцца таварыскія сустрэчы па футболе і валейболе паміж камандамі вёскі Велута і вёсак Бастынь, Люшча, Вялікія Чучавічы, Дзятлавічы. Часцей за ўсё гэтыя матчы адбываліся ў часы выбараў, рэлігійных і народных святаў, а таксама ў тыя часы, калі ў вёсцы не было аўральных работ. Гэтая старонка жыцця вельмі добра адлюстроўвае цягу велуцян да фізічнай культуры і спорту. Паважаны чытач, я часова павінен пакінуць тэму “Спорт” і перайсці да пачатку навучальнага года. Такім чынам, школа была з выгляду не вельмі вялікай, у ёй мелася 4 класы, невялікая настаўніцкая і маленькая піянерская, у якой павінна была працаваць таксама прыехаўшая новая старэйшая піянерважатая. Гэта была маладая дзяўчына Ніна Васільеўна Буневіч, затым у 1966 годзе прыехала яшчэ адна старэйшая важатая Бярозка Вера Адамаўна. А вучняў у вёсцы было шмат, каля 600. І вось я ўпершыню пазнаў, што такое “школа на нагах”. Паколькі дзяцей было многа, а месца ў школе не хапала, то Бастынскі сельскі савет арэндаваў некалькі памяшканняў у асабістых хатах жыхароў вёскі. Я думаю, што вёска Велута была не адзінай такой вёскай. Вось і ўявіце сабе: хата ад хаты знаходзілася ад 300 і да 900 метраў. Настаўніку патрэбна за перыяд перапынку ў 10 хвілін аднесці журнал у асноўнае памяшканне школы і прыйсці на наступны ўрок у другое памяшканне, а здаралася так, што журнал перадаваўся ў дарозе, як эстафета. Усё было б нядрэнна, каб кожны дзень была толькі вясна ці восень, а была яшчэ і зіма, і маразы. Той, хто вучыўся ў гэтыя гады, добра памятае такую школу, а памяшканняў такіх у Велуце было ад пяці да сямі, знаходзіліся яны зачастую на процілеглых баках вёскі. Фізічная культура — гэта адзін з адказнейшых прадметаў. Ёсць праграма. Лёгкая атлетыка, гімнастыка, гульні і лыжная падрыхтоўка. І праграму патрэбна выконваць. А ў школе гімнастычных снарадаў яшчэ не было, ніякіх спартыўных дываноў. Вось і прыходзілася гімнастыку восенню выконваць на падлозе, якую дзеці засцілалі сваімі паліто і фуфайкамі. Лепш за ўсё выконвалася праграма лёгкай атлетыкі, гульняў і, канечне ж, лыжная падрыхтоўка. У школе не было вучняў, якія бы не любілі зімой катанне на лыжах. Для гэтай мэты ў нас быў выбраны адзіны недалёкі маршрут, гэта ў раёне Зарэчча — гара “Ашчэняха”, якую пазней выбралі на будаўнічы пясок. Дзеці стараліся берагчы лыжы, але ж яны ўсё роўна ламаліся. Мацаванне да лыж мы прыдумалі самі з камер ад аўтамабіляў, а на лыжы прыбівалі старыя галёшы. Забягаючы наперад скажу, што лыж у вясковай дзетвары было мала, таму зімой, кожную нядзелю, у 7–8 гадзін раніцы, ля кватэры, дзе я жыў, стаяла ўжо чарга. Усе хацелі атрымаць хаця б зламаныя лыжы, бацькі іх рамантавалі. У школе ў такія часы не заставалася ніводнай пары. Са старэйшымі дзецьмі я хадзіў на лыжах сам. Гэта былі цудоўныя вылазкі, з кастром і смажаным на “ражне” салам. Хачу сказаць наперад, што лепшага выхаваўчага моманту з вучнямі нідзе і ніколі не можа быць так, як у часы адпачынку, вандроўкі на прыродзе, у часы паходаў і паездак, у часы сумеснай працы. Я гэта адчуваў і цаніў у дзецях. У часы сваіх будучых паходаў і паездак у Крым і Маскву гэта пацвердзілася. Пачынаючы з 1969 года ў школу пачалі прыязджаць ужо і выпускнікі ВНУ. Дагэтуль вышэйшую адукацыю мелі толькі 25–30% педагагічнага калектыву. У астатніх была сярэднеспецыяльная адукацыя, настаўніцкія інстытуты і сярэдняя. Да чаго я гэта хілю? Яшчэ раз аб наёмных памяшканнях. Дык вось, адно з іх знаходзілася насупраць будынка школы, жыла ў ім бабулька Хадатчук (баба “Сцепа”), было ёй ужо за 80 год. Вось ідзе ўрок матэматыкі, ці геаграфіі, ці літаратуры ў 7 класе. Настаўніца тлумачыць матэрыял, а ў класе ёсць розныя дзеці, у тым ліку недысцыплінаваныя, якія не даюць слухаць другім. Настаўніца робіць ім заўвагу, але ніякай рэакцыі. І ў такі момант раздаецца голас бабкі “Чучаўчыхі” з печы: “...вось ждэгало”, альбо “дыкда ”, альбо там ідзе другое вясковае прозвішча, — я злезу з печы ды дам табе так кавенькаю, што ты будзеш сядзець і слухаць.” Усё. У класе цішыня. Такіх “выхаваўчых” момантаў можна было б прывесці шмат. Успамінаючы сёння сваю працу “фізруком”, хачу адзначыць, што ў тыя гады дзеці адносіліся больш сур’ёзна да ўсяго. Не заўсёды маглі бацькі купіць нават трыко і кеды ці тапачкі, але каб здаровыя дзеці не хацелі ісці на ўрок, я такога не памятаю. Аднойчы, калі ў пачатку ўрока ў час разміначнага бегу я заўважыў, што вучань сёмага класа Курыловіч Міша сеў на траву, то спытаў у яго, чаму ён не хоча размінацца. Ён мне адказаў, што ён размяўся, ідучы з Навасёлак. Ведаеце, я не знайшоў, што яму адказаць, проста пакінуў яго сядзець. Тады ён устаў і пабег... Прайшлі гады, Міша жыве ў горадзе Лунінцы, мае трох сыноў. Аднойчы пры сустрэчы ён мне шчыра напомніў той даўні эпізод і дадаў: “А вы, Іван Аляксеевіч, былі тады правы, як мне вынослівасць і фізічная падрыхтоўка дапамаглі ў час службы на ваенна-марскім флоце”. Я ўжо гаварыў, што вучэбны год мы пачалі з неблагім спартыўным інвентаром. Асабліва мяне радавала тое, што ў школе было больш за 30 скураных мячоў. Нават у самымым вялікім 8 класе, дзе было больш за 43 вучні, мне хапала мячоў заняць дзяцей валейболам. Класным кіраўніком была Хлуд Ф.П. Гэта быў мой першы выпуск, дзеці былі 1950–1951 гадоў нараджэння. Я іх амаль усіх і сёння бачу перад сабой, бачу я іх і наяву. Некаторых ужо няма: Сайко Н.К., Драбовіч Міхаіл. А Ніна Кірылаўна працавала настаўніцай роднай мовы на Віцебшчыне; Драбовіч працаваў трактарыстам ў родным калгасе, пісаў вершы, цікавіўся спартыўнымі падзеямі, быў аматарам паэзіі. Сёння жывуць у вёсцы Велута Ніна Сідараўна Наварыч (Каховіч), настаўніца роднай мовы Вялуцкай СШ, Сайко Васіль Ф., Хлуд Васіль Касьянавіч, Гунчык Соф’я А., Каліноўскі Міхаіл А., Хадатчук Уладзімір Уладзіміравіч, Наварыч Міхаіл К. — брыгадзір СВК “Велута”, Клімчук Васіль Д., Шыйч В.Н. Калі яшчэ расказаць аб спартыўным жыцці ў Велуце ў цэлым, то трэба адзначыць, што моладзь актыўна прымала ўдзел ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах. Гэта асенняя і вясновая школьныя спартакіяды. Гэта гульні паміж камандамі вуліц вёскі Велута па футболе, баскетболе і валейболе. Гэта асеннія і вясновыя кросы. Гэта правядзенне вясёлых спартландый. Гэта лыжныя гонкі. Гэта спаборніцтвы па стральбе. Хачу сказаць, што часам ніхто не дасылаў ніякіх дырэктыў. Моладзь сама была вельмі ў гэтым зацікаўлена. Таму не дзіўна, што многія юнакі і дзяўчаты выступалі пазней ў розных відах спорту ў розных гарадах. Успамінаючы школьнае жыццё, нельга не сказаць аб актыўнасці моладзі і школьнікаў у грамадска-карыснай працы. Напрыклад: спатрэбілася моладзі пабудаваць добрую танцавальную пляцоўку (летнюю) ля клуба і зноў-такі па суседству з “дзедам Раўчуком”. На суботу і нядзелю было аб’яўлена сабрацца ля клуба. Зранку прыйшло многа моладзі з розным інвентаром: адны вазілі пясок; другія капалі ямы; трэція — рыхтавалі стаўбцы; чацвёртыя — рэзалі дошкі. Вынік такі — амаль праз 3 тыдні танцпляцоўка была гатова, свежапафарбавана; актыўны ўдзел прымалі і футбалісты Вялуцкай каманды, і работнікі БМУ. Усе працавалі зладжана і дружна. Таксама актыўна праходзілі такія акцыі, як пасадка маладых дрэў; прыборкі грамадскіх тэрыторый. Мне ўспамінаецца яшчэ і такая работа, як прыбіранне галля пасля карчоўкі на асушаных палях, дзе ляжалі мільёны карчоў. Школьнікі станавіліся ў шарэнгу на 100–150 метраў і ішлі фронтам, адносячы галінкі ў “валы”. Калі плошча была чыстай, экскаватар капаў траншэю глыбінёй 4–5 метраў, а трактар “С-100” усё гэта засыпаў у траншэю і раўняў. Думаю, многія гэтыя работы памятаюць. Гэта былі 1966–68 гг. У гэтым жа 1968 годзе з’явілася электрычнае святло, а ў 1967 годзе — помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. 1968 год. Перад бацькамі вучняў стала пытанне аб пабудове новай сярэдняй школы. Паколькі фінансаў такіх не было, было вырашана дабудоўваць драўляную школу. Гэтыя работы і былі закончаны ў 1969 годзе. Вучні пачалі займацца ўсе ў адным будынку. Школа стала 10-гадовай. І выпуск адбыўся ў 1969/70 навучальным годзе. Вучняў было 14 (10 дзяўчынак і 4 юнакі). Гэта быў мой апошні выпуск, калі я працаваў настаўнікам фізічнай культуры. Гэты пост я перадаў маладой настаўніцы Сайко (Савіч) М.А., якая працуе ў Вялуцкай сярэдняй школе і па сённяшні дзень. З гэтага года Вялуцкую СШ узначальваў Крысько А.С., географ па спецыяльнасці, спартсмен па сваёй натуры, ён раней працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў Язвінскай СШ. Вера Сцяпанаўна Ліпская — настаўніца беларускай мовы і літаратуры. А.С. Крысько быў вельмі вялікім аматарам спорту. Ён не мог прайсці міма гуляючых у футбол, валейбол ці тэніс, каб не прыняць удзел. У свае 40 гадоў ён круціў добра на турніку “сонца”, быў заядлым шахматыстам, шашыстам. Асабіста прымаў удзел ва ўсіх мерапрыемствах школы, нават калі трэба была фізічная праца. Нельга апусціць і тое, што на працягу больш чым 15 гадоў школа восенню дапамагала ва ўборцы бульбы і цукровых буракоў. І работа гэта доўжылася 3–4 тыдні. Удзел прымалі ў ёй вучні з 4 па 10 клас. Калгас, канечне ж, дапамагаў таксама школе чым мог. Побач з такой дапамогай у чэрвені месяцы з вучняў 7–9 класаў стваралася вытворчая брыгада. Яна мела больш за 1 га цукровых буракоў. Вучні павінны былі гэта ўсё трымаць не зарослым, а восенню здаць дзяржаве ўраджай. Увосень члены вытворчай брыгады атрымлівалі грошы; праўда, былі яны не вельмі вялікія, але ўсё ж... Аднак гэтыя вытворчыя брыгады праіснавалі нядоўга. Педагагічны калектыў гэтага часу быў у школе малады. Налічваўся 31 настаўнік. Былі сярод настаўнікаў і свае “маякі”, гэта Шыйч А.Я, Хлуд Е.Я; Гардзюк М.П., Шчур Л.М., Руткоўскі Б.В. І маладыя Сахарук М.П., Царук В.І., Субат, Меньшых В., Корза Л.К.; завуч з вялікім вопытам работы Бужынская Л.Е.; браты Шыкаловічы Ал. і Уладзімір; Трухановіч Е.А., Каховіч С.А. Працавалі важатымі ўжо і свае выпускнікі — Сайко Н.К., Каховіч Н.С., Каховіч С. У школе праводзіліся цікавыя прадметныя вечары, здзяйсняліся паходы па родным краі, паездкі ў Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу (мой 6“Б” клас вазілі я і Л.Е. Бужынская), у Лунінец да Кургана Славы. У школе дзейнічаў да 1981 года фотагурток. Кіраўнік — Панасюк І.А. Адзін з членаў гэтага гуртка, Еўтух (Соц) Тамара Мікалаеўна, працуе дагэтуль фатографам-прафесіяналам. Каховіч Аляксей быў штатным фатографам на флоце ў час службы. Больш за чатыры дзесяткі былых выпускнікоў школы набылі навыкі фатографа-аматара. У школе дзейнічаў таксама дзіцячы кінатэатр-кінагурток, дзе таксама дзеці вучыліся паказваць фільмы, ведаць апаратуру: больш за 10 членаў гуртка атрымалі пасведчанні на права дэманстраваць вузкаплёначныя фільмы. Сярод іх ёсць і сённяшнія настаўніцы Вялуцкай СШ Хлуд (Арэхва) С. Арх. Кожную нядзелю дзеці паказвалі фільмы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, беларускаму народу. Праводзіліся ў школе конкурсы мастацкай самадзейнасці, прысвечаныя розным знамянальным датам: 1 і 9 мая, 7 лістапада, 23 лютага, 8 сакавіка і інш. У дні нараджэння піянерскай арганізацыі 21 мая на Зарэччы праводзіўся пад вечар піянерскі касцёр. Роля піянерскай і камсамольскай арганізацый у школе была вялікай. Здзейсніваліся розныя акцыі: збор металалома, збор макулатуры, цімураўскі рух, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы — жыхарамі в. Велута; праводзіліся эстафеты: “Дарогамі вайны, дарогамі памяці”, “Памяці герояў будзем годнымі”, “Ніхто не забыты, нішто не забыта” і шмат другіх. Ваенна-патрыятычная работа ў школах узмацнілася з увядзеннем прадмета “Пачатковая ваенная падрыхтоўка”. З лістапада 1973 года ў Вялуцкай школе, як і ва ўсіх школах рэспублікі, была адноўлена пачатковая ваенная падрыхтоўка ў 9–11 класах, якая была адменена ў 1962 годзе. Мяне паслалі на ўстаноўчыя курсы ў г. Брэст, пасля якіх я быў назначаны ў лістападзе 1973 года ваенным кіраўніком. Адна справа — выкладанне прадмета, а другая, што з гэтага часу ва ўсіх школах актывізавалася ваенна-патрыятычная работа. Ваенрук у школе стаў намеснікам дырэктара па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Трэба сказаць, што пачынаючы з 50-х гадоў патрыятычны напрамак выхавання школьнікаў быў у Беларусі заўсёды на высокім ўзроўні. Жылі яшчэ сведкі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, партызаны, людзі, вывезеныя на прымусовыя работы ў Германію. З в. Велута пайшло на фронт больш як 160 мужчын, большая частка якіх засталася ляжаць у зямлі. Вярнуліся параненымі і жывымі каля 55–57 чалавек. Першае, што мы вырашылі ў школе, — гэта ўзяць на ўлік усіх ветэранаў вайны і партызанскага руху. Памочнікамі ў гэтай справе былі, канешне ж, старшая важатая, піянерская і камсамольская арганізацыі. Сёння аб савецкім часе і аб дзіцячай і маладзёжнай арганізацыі гаварыць можна па-рознаму. Аднак яны прымалі актыўны ўдзел у выхаваўчай рабоце школьнікаў. Праводзіліся ў школе сустрэчы з ветэранамі вайны, з дэмабілізаванымі воінамі. Такія сустрэчы былі вельмі цікавымі. Праходзілі яны без ніякага прымусу, таму што гасцямі былі бацькі, дзяды, браты вучняў. Усе вучні 7–11 класаў прынялі ўдзел у пабудаванні стрэльбішча за р. Цна, якое доўгія гады было месцам не толькі вучэбнай стральбы, але і месцам спаборніцтваў у гэтым відзе спорту. З цягам часу наспела неабходнасць мець “Куток Баявой Славы”. Ён стаў для школьнікаў своеасаблівым штабам, дзе праходзілі розныя сустрэчы, дыспуты і “планёркі”. У пачатку снежня 1977 года мы вырашылі з дзецьмі паехаць у Севастопаль. Ідэя гэтая ўсім спадабалася: мора, горы, музеі. Пытанне стаяла, дзе ўзяць грошы. І тут узнікла добрая ідэя: папрацаваць на зімовых канікулах у лясніцтве. Вырашылі — зрабілі. Усе зімовыя канікулы працавалі на нарыхтоўцы “зялёных хвойных лапак”. І вось на вясновых канікулах група вучняў 10 класа са ст. Люшча адправілася цягніком “Рыга—Сімферопаль” у Крым. Мара школьнікаў здзейснілася. А калі сёння ўзгадаць, што ў тыя гады для вучняў Вялуцкай школы паездкі ў Брэст ці Лунінец былі вялікім святам, то можаце сабе ўявіць, з якім настроем ехалі ўсе ў Севастопаль. Прайшло больш чым 25 гадоў з таго часу, а многія былыя вучні пры сустрэчы са мной успамінаюць наведванні музея абароны Севастопаля ў Крымскую вайну 1854–55 гг. І панарамы штурма Сапун-гары ў 1944 годзе, Прыморскі бульвар і проста бераг мора. Праз год такая ж паездка адбылася ўжо з другой групай. Гэта незабыўныя паездкі, там не патрэбна было ніякіх слоў аб патрыятызме, дастаткова ўбачыць усё вакол — у музеях; паглядзець кіно. У 1979/80 годзе дырэктар школы Паўлюкевіч М.А. выдзеліў нам памяшканне для “Кутка Баявой Славы”. Было яно, праўда, невялікае, тры на чатыры метры, але ўжо наша. І вось з самых актыўных вучняў 8–10 класаў была ўтворана група “Пошук”. Камандзірам яе была выдатная вучаніца школы Каховіч Кацярына Міхайлаўна, што сёння працуе ў налогавай інспекцыі г. Лунінца. Разам з членамі групы “Пошук” выпрацавалі “Палажэнне аб групе”, “Клятву”, напісалі план работы на год, дзе былі разнастайныя мерапрыемствы, як, напрыклад, “Збор матэрыалаў аб земляках-ветэранах грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны”, сустрэчы з воінамі, дэмабілізаванымі з арміі і флота, збор матэрыялаў: “Велута ўчора — сёння — заўтра”, пошук звестак аб 6 загінуўшых і памёрлых ад ран чырвонаармейцах, пахаваных у в. Велута. Такіх пунктаў было 16. Хачу сказаць, што яны практычна ўсе былі выкананы. Так, да 1 мая мы прымацавалі мемарыяльную дошку на помнік з прозвішчамі 2 чырвонаармейцаў, пахаваных тут, і завялі перапіску з іх жывымі роднымі. Калі дзеці вялі, нам у рукі трапіў цікавы дакумент жыхара в. Велута Каховіча Адама Раманавіча, дарэчы, аднаго з двух на тыя часы жывых ўдзельнікаў грамадзянскай, аб чым ёсць запіс у чырвонаармейскай кніжцы. Дык вось, гэты дакумент — на маленькай паперцы было напісана: “Справка дана Коховичу Ад. Романовичу в том, что он являлся связным отряда «Борцы» в/ч №… Ст. лейтенант Распопов Д.М.»Гэтая паперка адыграла вялікую ролю ў дзейнасці групы “Пошук”. Групай было напісана ў архіў пісьмо. І праз 2 месяцы мы чыталі кароткі адказ, што камандзір групы жыве ў Маскве, і яго адрас. Пачалася актыўная перапіска. Аказалася, што гэта быў не партызанскі атрад, а атрад асобага прызначэння. Ён уваходзіў у склад ОМСБОНа (особой мотострелковой бригады особого назначения), як і яшчэ больш за 40 атрадаў. Атрады фарміраваліся амаль усе з былых вядомых спартсменаў і былых чэкістаў. Яны закідваліся ў глыбокі тыл. Атрад “Барацьбіты” дыслацыраваўся за в. Гоцк. Пазней мы з членамі групы “Пошук” здзейснілі трохдзённы пешы паход, дарэчы, пабывалі ў музеі В.З. Каржа, а таксама на месцы былога партызанскага аэрадрома, дзе стаіць невялікі помнік. З пачатку знаёмства і на працягу двух гадоў групай было атрымана ад камандзіра больш за 20 пісем (копіі і сёння знаходзяцца ў раённым краязнаўчым музеі). І самае галоўнае, што група атрымала ў 1979 і 1980 гадах запрашэнне на 9 мая ў Маскву. | ![]() Юрко Пракоп (Дзед «Раўчук»)
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Абедзве паездкі адбыліся. Гэта былі незабыўныя сустрэчы ў Ізмайлаўскім парку, ля Вялікага тэатра. Групе было даручана ісці ўперадзе калоны ветэранаў ОМСБОна. Мы пабывалі ў многіх мясцінах Масквы. А ў 1980 годзе, перад пачаткам ХХ летніх Алімпійскіх гульняў, наведалі амаль усе алімпійскія аб’екты, здзейснілі паездку на параходзе па Маскве-рацэ, пабывалі ў заапарках, кінатэатрах, на Чырвонай плошчы, у Маўзалеі. Сёння я не магу нават успомніць усе мясціны, дзе мы пабывалі. Але самае галоўнае, што дзеці «ўжывую» размаўлялі з былымі воінамі атрада “Барацьбіты”. А колькі незабыўных фотаздымкаў! Пасля прыбыцця дамоў дзеці кожны раз пісалі ў нашу “раёнку”. Дарэчы, група за ваенна-патрыятычную работу ў Маскве 9 мая 1981 г. была ўзнагароджана юбілейным знакам “Ветэрану ОМСБОНа”, які захоўваўся ў Кутку Баявой Славы. Гэта была мая апошняя паездка з дзецьмі Вялуцкай СШ. Расказваючы аб усім гэтым, не магу не выказаць удзячнасць маёй жонцы Ларысе Канстанцінаўне і нашай пакойнай дарагой дачцэ Марыне, якія заўсёды з разуменнем ставіліся да маёй работы, якія заўсёды чакалі маё вяртанне. Гэтую кнігу я прысвячаю светлай памяці нашай дарагой дачкі Марыны. З 1981 года я 10 гадоў працаваў у Лунінецкай школе-інтэрнаце, дзе таксама працягваў патрыятычную работу, але ўжо з групай “Памяць”, дзе быў створаны цудоўны музей, на жаль, не існуючы сёння больш. Школу нельга было б успомніць і без такой знакамітай асобы, як “Маркавіч”. Гэты чалавек аддаў 35 год жыцця школе. Сяргей Маркавіч Хадатчук — чалавек асаблівага складу. Мяккі па натуры, душэўна добры чалавек ва ўсіх адносінах — як да дарослых, так і да дзяцей. Без яго дапамогі не абыходзілася ні адна справа ў школе. Ён працаваў у школе ў розныя часы на пасадах: загадчык па гаспадарчай частцы, вартаўнік, качагар, дваровы работнік, араты і на многіх другіх. Гэта ён рыхтаваў керасінавыя лямпы ў кожны клас да 1967 года; гэта ён зімой за ноч напальваў грубкі ў класах, каб было цёпла; па вясне араў усім агароды, прывозіў дровы, вазіў ва “ўюны”, прывозіў з Лунінца розныя дапаможнікі. Цяжка сёння ўзгадаць, якую працу “Маркавіч” не выконваў. Колькі было спроб збыць са школы каня. А ён адстойваў неабходнасць “цяглавай сілы” ў школе. Познім вечарам знянацку яго можна было ўбачыць яшчэ за адным “захапленнем”. Уявіце сабе малюнак: гарыць грубка, насупраць сядзіць мужчына і ...вяжа прыгожыя каляровыя цёплыя шкарпэткі, рукавіцы, шаль, світар. Сям’я ў Маркавіча была не малая. Патрэбна было працаваць дзённа і ночна. Я часта здзіўляўся: калі ён адпачывае? Было ў яго і яшчэ адно захапленне — гэта спевы вялуцкіх народных песень, а ведае ён іх шмат і на розныя выпадкі жыцця. Паспаборнічаць ён мог толькі бадай што са знакамітай “бабай Мар’яй”, якая ведала сотні песень, прыказак, прымавак. Шкада, што яна адышла ў небыццё — у вечнасць. “Баба Гімаліха” была сапраўднай вясковай сказальніцай. Шкада, што мала хто запісаў ад яе фальклор. Велуцяне памятаюць яе добра. Відавочна яна змагла перадаць сваю дабрыню сваім нашчадкам — дзецям, унукам і праўнукам. Дарэчы, такіх людзей у Велуце жыло і жыве шмат. Доўгіх ім гадоў жыцця! “Незвычайны малюнак даводзіцца назіраць у гэтыя дні, калі пад’язджаеш да вёскі Велута. Яшчэ здалёку адкрываецца штосьці нехарактэрнае для вясковага наваколля. Імгненне на роздум — і ўсё зразумела. Прычына неспакою — магутны вежавы кран. Такі звыклы ў горадзе і нечаканы тут. У параўнанні з ім, здаецца, зменшыліся, прыціснуліся да зямлі хаты. Жыхароў Велуты такое суседства ўжо не здзіўляе. Яны прывыклі і цяпер толькі з радасцю адзначаюць, як на вачах расце новая прыгожая школа. Будуюць яе рабочыя МПМК-19. І работа спорыцца. У мінулым годзе ім неабходна было асвоіць 150 тысяч рублёў капіталаўкладанняў. Зроблена ж значна больш. Гэтай новабудоўлі наогул пашанцавала. Будынак узводзіць дружны, зацікаўлены калектыў. Неаднойчы ён называўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва ў арганізацыі. Заслуга ў гэтым як рабочых, так і прараба У.М. Дамашэвіча. Многія школы ў нашым горадзе і раёне пабудаваны пры непасрэдным удзеле Уладзіміра Мікалаевіча. З надзеяй сочаць за будаўніцтвам настаўнікі і вучні мясцовай школы. Зараз яны займаюцца ў памяшканні, частка якога з’явілася на свет сорак гадоў назад. Заняткі праходзяць у дзве змены. Аднак і гэта не выратоўвае. Ва ўсім адчуваецца цесната. Не хапае месца для класных пакояў. Аб спецыяльна абсталяваных кабінетах, зразумела, і марыць не даводзіцца. А між іншым, вучняў не так мала — больш як трыста чалавек. Новая двухпавярховая цагляная школа разлічана на 264 месцы. Асобныя элементы будынка ўзнімуцца яшчэ вышэй. Для правядзення розных мерапрыемстваў будзе актавая зала. Не менш радасці прынясе і спартыўная. Роўную ёй па велічыне зараз маюць толькі некалькі школ горада і раёна. Загадзя рыхтуюцца да наваселля настаўнікі і вучні. Побач са сваім новым домам яны мараць бачыць прыгожы малады сад. Зараз падрыхтавана ўжо да пасадкі каля 700 саджанцаў яблынь, груш і іншых садовых дрэў. Можна не сумнявацца, што клопат старанных рук абавязкова акупіцца і праз нейкі час школа будзе патанаць у веснавой квецені. Рана пачынаецца рабочы дзень у будаўнікоў. З дому яны выязджаюць яшчэ цёмна. А калі не па-зімоваму цёплая раніца пратрэ вочы свежым ручніком хмар, ажывае і будоўля. Надвор’е не перашкаджае рабоце: мокрага снегу, дажджу будаўнікі не баяцца: усё ж лепш, чым мароз. Першы паверх ужо зроблены, кіпіць работа на другім. Нават тое, што яна вядзецца з апераджэннем, спакою нікому не прыносіць. У ліпені неабходна здаць аб’ект. Са жніўня ён будзе перададзены гаспадарам. У брыгадзе працуе 22 чалавекі. Не першы год узначальвае гэты калектыў І.С. Казун. Ён нявызвалены брыгадзір. Кожны дзень Іван Сямёнавіч завіхаецца разам з усімі, як кажуць, “на сцяне”. У верасні тут зазвініць, рассыплецца па калідорах і класах вясёлым смехам першы званок. Няхай жа ён не толькі падарыць шчасце тым, хто сядзе за парты, але і раскажа пра людзей, якія маюць да наваселля самае непасрэднае дачыненне. Сярод іх будаўнікі з вялікім стажам — Е.М. Бастынец, М.Ф. Грыневіч, І.С. Казун і многія іншыя”. У 1989 годзе было пабудавана новае двухпавярховае памяшканне школы. Размешчана ў добрым месцы, якое раней называлася “Старына”. 2 верасня 1989 г. — свята для вёскі, адкрыццё новай школы ў Велуце. “Сапраўды, святкавала ўся вёска. На школьны двор сабраліся людзі розных узростаў, што яшчэ раз пацвердзіла: першае верасня — усенародны дзень. Тым больш датычыць гэта жыхароў Велуты. З замілаваннем глядзіць на ўбраныя ў белыя кашулькі і фартушкі першакласнікаў група ветэранаў вайны і працы. Гэта пасля іх звароту ў Міністэрства асветы БССР мара аб новай школе пачала набываць рэальныя рысы. Зразумелы гонар настаўнікаў за прыгожы сучасны будынак. Яны пачалі рыхтавацца да гэтага дня яшчэ ў маі. Няхай уборцы новай школы, добраўпарадкаванню тэрыторыі навокол яе аддадзены водпуск, затое цяпер як хочацца хутчэй увайсці ў новы кабінет з сучасным абсталяваннем, глянуць на шчаслівыя твары вучняў і незвычайна, на самым высокім узроўні правесці ўрок. Упэўненым позіркам аглядаюць школьны двор вучні. Якая яшчэ вучэбная ўстанова можа пахваліцца 100-працэнтнай колькасцю выдатнікаў?! А за працоўную чвэрць тут усе вучні атрымалі “пяцёркі”. І акрамя такой патрэбнай на новабудоўлі работы, кожны з іх падрыхтаваў школе асабісты падарунак — вырасціў дома пакаёвую кветку. І цяпер прынёс яе ў клас. “З узвядзеннем новай школы, — шчыра прызнаецца яе дырэктар Мікалай Аляксандравіч Паўлюкевіч, — мы ўсе быццам станавіліся новымі людзьмі. Агульныя клопаты аб’ядналі настаўнікаў, іх сем’і, вучняў, бацькоў. Шчыра спадзяюся, што на справу сваіх рук не падымецца рука ні забрудзіць, ні разбурыць. І ў прыгожай школе будзе стварацца толькі прыгожае.” Так і павінны рабіць сапраўдныя гаспадары, якіх у школе многа: 320 толькі вучняў. Сур’ёзнасць іх намераў пацвердзілася ўжо на ўрачыстай лінейцы. Баба Яга, прыляцеўшы на свята з казкі, украла ключ ад новай школы. Аддаць яго яе ўгаварылі першакласнікі ўсімі чароўнымі словамі, што паспелі вывучыць да шасці гадоў. І з букварамі, якія падарыў дырэктар, першымі спыніліся каля чырвонай стужачкі. Урачысты момант: начальнік МПМК-19, якая будавала новую школу, І.А. Казей разразае сімвалічную перашкоду. Школа адкрыта! Радуецца старшыня праўлення калгаса “Зара” — базавага прадпрыемства школы — М.А. Ваўрук. Гэта не проста новая школа, гэта першы двухпавярховы будынак у Велуце. Вёска паступова набывае сучаснае аблічча. І нічога не шкада дзецям: затраты толькі калгаса на школу склалі амаль 300 тысяч рублёў. Не хавае сваіх слёз даглядчыца, маці васьмярых дзяцей Кацярына Сцяпанаўна Каліноўская: “Нашы дзеці зроду такой школы не бачылі. Глядзіце, як разбегліся па паверхах: для іх гэта сапраўдная экскурсія. Мае трое вучняў тут: Саша, Валера і Валя. На будучы год вось Волька пойдзе, — паказвае на баявую дзяўчынку, якая ні на крок не адыходзіць ад першакласнікаў. — У такой школе толькі і вучыцца! А нам наогул пашанцавала — ад хаты блізенька.” Правільна заўважыла жанчына: дарога да школы пакуль не з лепшых. Думаецца, што першай вуліцай, якая будзе заасфальтавана ў Велуце, павінна быць дарога да школы. * * * Цяпер хочацца сказаць некалькі слоў аб тых, хто выхоўваў і выхоўвае будучых працаўнікоў СВК “Велута”, інжынераў, настаўнікаў, урачоў і другіх спецыялістаў народнай гаспадаркі. Першымі настаўнікамі ў пасляваенны перыяд былі: У 50-я гады прыехалі Ф.П. Хлуд, Л.М. Шчур, Е.Я. Хлуд, М.П. Гардзюк, С.А. Каховіч. Усе яны сёння на заслужанным адпачынку. Гардзюк М.П. у 1992 годзе была ўзнагароджана знакам “Выдатнік народнай асветы Рэспублікі Беларусь”. Ветэраны школы былі заўсёды сапраўднымі спадзвіжнікамі сваёй настаўніцкай справы. З першых пасляваенных гадоў вадзіла ў краіну ведаў настаўніца пачатковых класаў А.Я. Шыйч, тактоўная, сціплая, душэўная жанчына. Яе вобраз вучні пранясуць праз усё жыццё. Не забудуць яны і настаўніка нямецкай мовы Б.В. Руткоўскага і настаўніка працоўнага навучання П.А. Арэхву — першага мясцовага настаўніка. Гэта быў чалавек, улюблёны ў жыццё, у дзяцей, у працу. Вясёлы і жыццярадасны, ён умеў быць душой любога калектыву. Акрамя таго, ён быў вялікім аматарам-садаводам. У пасляваенныя гады было ўсяго 2 сады ў вёсцы, і дзякуючы яму сёння не засталося амаль ніводнага двара, не ўпрыгожанага садам. Гэта ён навучыў прышчэпліваць дрэвы сваіх вучняў. У будучым многія сталі аграномамі і аграномамі-садаводамі. Гэта добрая памяць аб іх настаўніку. * * * | ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| “Пачаў работу дырэктарам школы ў ліпені 1977 года. У той час школа, у якой навучалася 450 вучняў, змяшчалася ў 9 класных пакоях, настаўніцкая — пакойчыку 2,5х4 м, там жа быў і “кабінет” дырэктара школы (асобны стол). 10-м пакоем была майстэрня. Першай праблемай, і не адзінай, была катастрафічная недастатковасць плошчы. Не было спартзалы, актавай залы, нават добрай настаўніцкай, дзе кожны меў бы месца, паколькі не было вучэбных кабінетаў. Калектыў школы быў малады, працавіты, любую цікавую ідэю, якая ішла на карысць школе, падтрымлімаў адназначна. Вырашылі перавезці з хутара Княжыстанавішчы будынак, у якім раней размяшчалася хутарская пачатковая школа. Дапамагалі мясцовыя майстры — жыхары в. Велута. Характэрна, што на такія просьбы аб дапамозе перш за ўсё адклікаліся людзі паважанага ўзросту, пенсіянеры. Некаторых з іх ужо зараз няма. Гэта Сайко Фёдар, Шыйч Міхаіл, Кавелька Уладзімір, Хлуд Касьян. Дапамагалі і іншыя: Партус Аляксандр. Працавалі і настаўнікі: Панасюк І.А., Арэхва П.А., Пашкевіч Ф.І., Хлуд К.П., Крышпіновіч У.Л. Перавезены будынак даў школе многа: там размясцілі майстэрні па металу і па дрэву (не ў кожнай школе і зараз ёсць дзве майстэрні, а ў большасці — камбінаваныя), памяшканні для захоўвання зброі і лыж (лыжная база) і маленькая спартыўная зала. Самае галоўнае — спартыўная зала, таму што раней захоўваць спартыўныя снарады не было дзе. Там жа размясцілі і бібліятэку. У памяшканне асноўнай школы, дзе была майстэрня, перанеслі настаўніцкую. Нарэшце настаўнікі атрымалі кожны сваё рабочае месца, няхай нават і два чалавекі за адным сталом. Адгарадзілі частку калідора, і атрымаўся невялічкі пакойчык — кабінет дырэктара. Памяшканне, якое раней было настаўніцкай, аддалі пад піянерскі пакой. У дальнейшым там размясцілі музей баявой славы. Школа займалася ў дзве змены, некаторыя пачатковыя класы хадзілі і ў трэцюю. Стала яшчэ цяжэй, калі адзін з класных пакояў выдзелілі пад буфет. Сваімі сіламі зрабілі свідравіну для вады, каналізацыю, атрымалі дазвол санстанцыі і пачалі школьнікаў частаваць гарбатай, кавай, какавай, нават калі-нікалі і салаты з’яўляліся. Гэта было для дзяцей тым, чаго чакалі даўно: некаторыя за адзін раз куплялі па некалькі шклянак чаю і выпівалі яго, не баючыся таго, што вельмі часта потым прыходзілася выходзіць на вуліцу. Цяжкасці цяжкасцямі, але навучальны працэс у школе набываў належны ўзровень. Калі за першыя 7 гадоў дзесяцігодкі паступіла ў ВНУ толькі адна дзяўчына, то на мяжы 70–80-х гадоў іх колькасць значна павялічылася. Так, з выпуску 1977 года паступілі ў ВНУ — 3, у ССНУ — 6 вучняў, 1979 годзе — адпаведна 2 і 12, у 1981 годзе ВНУ — 4 і 7. Тлумачыцца гэта тым, што ў школе больш увагі сталі ўдзяляць прафарыентацыйнай рабоце, больш гутарак весці з бацькамі з мэтай паступлення іх дзяцей у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Былі выпадкі, калі вучань выдатна заканчвае школу, а паступіць далей вучыцца не рашаецца. І пераадолець гэтую роспач яму павінен дапамагчы настаўнік. Так і адбылося. Зараз у школе з 30 настаўнікаў — 16 былых выпускнікоў школы. І хоць існавалі цяжкасці з памяшканнямі, харчаванне толькі-толькі наладжвалася, але пазашкольнае жыццё школы было цудоўным. Пастаянныя паездкі па гарадах былога Савецкага Саюза, такіх, як Ленінград, Севастопаль, Масква, сувязь з камандзірамі ОМСБОНа, атрадаў, якія ўваходзілі ў гэтую брыгаду, у тым ліку Распопавым, запрашэнне на святкаваннеДня Перамогі ў Маскву — гэта тыя моманты, якія ніколі не сцяруцца з памяці былых выхаванцаў школы. Душой усіх гэтых мерапрыемстваў быў выкладчык пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Панасюк І.А. А паходы па Беларусі, па месцах баявой славы? Шматдзённы паход быў зроблены з мэтай пабываць на партызанскім аэрадроме каля Хорастава, што ў Салігорскім раёне. Школьная група “Пошук” устанавіла імёны загінуўшых чырвонаармейцаў, якія былі пахаваны ў Велуце, потым перазахаваны ў Бастыні. Ні адна знамянальная дата не праходзіла ў сельскім клубе без удзелу ў ёй школьнікаў. Канцэрты, вучнёўскія спектаклі, іншыя мерапрыемствы былі істотным дапаўненнем да кожнага свята. Педагагічны калектыў у той жа час уяўляў сабой спалучэнне маладой энергіі з вопытам старэйшых. Настаўнік працы Арэхва П.А., настаўніца пачатковых класаў Шыйч Г.Я., настаўнік нямецкай мовы Руткоўскі Б.В. (на жаль, іх ужо няма з намі, яны пайшлі з жыцця, як і настаўніца рускай мовы і літаратуры Кузьміных Л.С., якая памерла ў маладым узросце). Хлуд А.Я., асабліва Гардзюк Марыя Пятроўна, выдатнік адукацыі БССР, былі ўзорамі працавітасці і сумленнасці. Не забудуць выхаванцы і настаўнікі, хто працаваў поплеч. Арэхва Павел Аляксеевіч — цудоўнай душы чалавек, дзякуючы якому зацвілі сады не толькі ў Велуце, але і ў навакольных вёсках. Яго выхаванец Клімчук Міхаіл Сцяпанавіч стаў пераможцам Усесаюзнага конкурсу юных садаводаў. А якім здатным аматарам да рыбнай лоўлі быў Павел Аляксеевіч! Я любіў праплыць з ім на лодцы па Цне і паслухаць яго цікавыя споведы. Гардзюк Марыя Пятроўна аддала школе 36 гадоў. З 1996 года — на пенсіі. Цудоўны чалавек, яна перадавала свой багаты вопыт маладым настаўнікам, такім, як Вольга Іванаўна Коўшык, Валянціна Арсеньеўна Юрко і іншым, якія лічацца зараз лепшымі ў пачатковай адукацыі школы. Нельга не сказаць добрыя словы ў адрас настаўнікаў гісторыі Каховіч Станіславы Адамаўны (зараз таксама на пенсіі), Хадатчук Ганны Антонаўны, якая вяла і вядзе вялікую краязнаўчую работу (дзякуючы ёй у школе ствараецца краязнаўчы музей). Матэматыку выкладалі Паўлюкевіч Раіса Іосіфаўна і Зылевіч Галіна Міхайлаўна, хімію — Дзяркач Марыя Пятроўна, біялогію, а потым геаграфію — Панасюк Ларыса Канстанцінаўна. А Сайко Марыя Антонаўна, Наварыч Ніна Сідараўна, Шчур Ларыса Мікітаўна, Хлуд Фаіна Пятроўна, Кузьміных Людміла Сяргееўна і ўсе настаўнікі... Дзякуючы ім нашы вучні паступалі ў Беларускі дзяржаўны універсітэт, сельскагаспадарчыя, педагагічныя, лясной гаспадаркі і іншыя навучальныя ўстановы. Гэтыя настаўнікі і зараз (акрамя Шчур Л.М., Хлуд Ф.П., Дзяркач М.П.) аддаюць усе свае сілы і здароўе на карысць дзецям. Асобна трэба гаварыць пра завочную школу, дакладней, пра вучэбна-кансультацыйны пункт Лунінецкай раённай вочна-завочнай школы. На той час у Велуце мала хто застаўся без сярэдняй адукацыі, атрымаўшы базавую. Загадчык гэтага пункта Паўлюкевіч Раіса Іосіфаўна разам са сваёй асноўнай работай аддавала шмат увагі завочнай школе, за што і была ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі БССР. У класах гэтай школы налічвалася па 10–15 чалавек. Зараз выхаванцы школы, адпрацаваўшы пэўны час у калгасе “Зара”, выходзяць на пенсію. А ў якім цудоўным месцы знаходзілася старая школа! Якая прыгажосць, якое хараство каля школы было вясной, калі зацвітала лотаць на балоце па суседству са школай! Не забудзецца са старой школы згуртаванасць настаўніцкага калектыву, гатоўнасць у свабодны час папрацаваць на карысць школы. Помніцца такое: школа абагравалася дровамі, якія трэба было вывезці з лесу, пагрузіць, развезці настаўнікам (тады яшчэ давалі па 7 складаметраў на зіму настаўніку) і ў школу. Усяго каля 300 складаметраў. Лясніцтва звычайна выдзяляла дровы ў адным абходзе, а вось як іх адтуль забраць? Рознае было. Адзін год выдзелілі дровы ў такім месцы, што даехаць да яго нельга было звычайным транспартам (аўтамабілем, трактарам). А забраць дровы трэба. Рабочыя лясніцтва склалі дровы каля праведзенай на востраў вузкакалейкі, з разлікам вывезці іх на грузавых платформах. Але не ўлічылі, што “вус” (так называлі адвод вузкакалейнай жалезнай дарогі, што прымыкаў да асноўнай) пабудавалі даўно і падгнілі бярвенні, на якіх ляжалі рэйкі, ды і мост праз дамбу ўжо сваё адстаяў. У той час начальнікам Люшчанскага лесапункта, які меў чыгуначную тэхніку, матавозы, платформы, быў Жураўлёў Васіль Фёдаравіч. На просьбу аб выдзяленні тэхнікі адазваўся станоўча, толькі папярэдзіў аб небяспечнай паездцы па такой чыгунцы. Зачапіўшы 4 платформы, пасадзілі ў спецыяльны вагон грузчыкаў (гэта былі работнікі школы разам з настаўнікамі і яшчэ жыхар вёскі Велута Каліноўскі Сцяпан, які па сваёй ахвоце паехаў з намі на работу без усялякай аплаты. Дзякуй вялікае такім людзям!) Машыністам быў Юрко Павел, таксама жыхар вёскі Велута. Менавіта дзякуючы яму атрымалася наша задумка: хто-небудзь іншы не згадзіўся б туды ехаць ні за якія грошы! Разумеючы тое, што школа можа застацца без дроваў, ён адважыўся на такі рызыкоўны крок. Трэба было сядзець у кабіне мотавоза, калі ён праходзіў мост праз дамбу. Мост хістаўся з боку на бок, але Бог, як кажуць, быў да нас міласцівы. Некалькі разоў прыйшлося пераязджаць дамбу, але ўсё закончылася добра. Даехалі па чыгунцы да в. Навасёлкі, а тут ізноў перагрузка і з платформ на аўтамабілі, і па канкрэтных адрасах: ці ў школу, ці якому настаўніку дахаты. Без дапамогі начальніка лесапункта, старшыні калгаса Дземянчука Сяргея Андрэевіча (ён ужо пайшоў з жыцця), без разумення з боку мужчын-настаўнікаў (аплата за такую работу была мізэрнай), без дапамогі некаторых жыхароў Велуты такое было б немагчыма. Былі і другія такія моманты ў жыцці школы і рабоце дырэктара, якіх дырэктар гарадской школы ніколі не спаткае. Маючы зараз сучасную школу з вадзяным атапленнем, з магутнай кацельнай, па-сапраўднаму разумееш работу чалавека, які ў старой школе быў вартаўіком-апальшчыкам. Трэба было гэтымі сырымі дровамі (яны ніяк не маглі высахнуць за месяц-два пасля вывазкі, распілоўкі, расколкі) спачатку растапіць, а потым натапіць 12 школьных грубак. Не кожны вытрымаў бы працяглы час гэтую работу, а ў нашай школе такі чалавек працаваў аж да пенсіі. Самыя добрыя словы можна гаварыць зараз пра Хадатчука Сяргея Маркавіча, які выконваў гэтую работу. “Наш Маркавіч” — так яго звалі і вучні, і настаўнікі. На жаль, у 2006-ым Сяргей Маркавіч памёр. За 36 гадоў існавання СШ з яе сценаў выйшла 870 выпускнікоў, 2 вучні закончылі школу з залатым медалём, 41 з сярэбраным. З гэтых выпускнікоў 417 закончылі сярэднія прафесіянальныя вучылішчы, 144 атрымалі сярэдне-спецыяльную адукацыю, а 51 — вышэйшую; больш за 20 закончылі ваенныя вучылішчы. Акрамя таго з сярэдзіны 70-х да сярэдзіны 90-х працавала вочна-завочная школа, сярэднюю адукацыю ў якой атрымалі звыш 200 маладых людзей, што працавалі ў калгасе. Сёння ў школе працуе 31 настаўнік, 25 з іх маюць вышэйшую адукацыю; 15 настаўнікаў (48% ) з’яўляюцца яе выпускнікамі. Упэўнены: сустракаючы сваё 120-годдзе, Вялуцкая школа будзе і ў далейшым высока несці гонар тых, хто быў першым ва ўсе нялёгкія гістарычныя часы вёскі. Сёння выпускнікоў школы можна сустрэць па ўсёй Беларусі, таксама і былога Савецкага Саюза, а ў апошнія гады нават далёка за межамі СНД. Яны пачэсна нясуць гонар выпускнікоў сваёй школы, гонар сваёй малой Радзімы — в. Велута. Так было заўсёды, так будзе і ў будучым. Корні роднай зямлі будуць іх падтрымліваць вечна — гэта нязменны закон чалавечага жыцця”. З размовы з Мікалаем Аляксандравічам высветлілася наступнае. “Нарадзіўся ў 1952 годзе ў в. Лугі Лунінецкага р-на. У тыя гады жылі вельмі цяжка, асабліва ў вёсцы: і як вынік — многія сем’і выязджалі з родных мясцін. Так здарылася і з нашай сям’ёй, якая выехала ў Крымскую вобласць у 1958 годзе, паколькі там былі патрэбны рабочыя рукі. Сяло Табачнае Джанкойскага р-на. Недалёка Азоўскае мора. Што больш за ўсё мне запала ў памяць, дык гэта бясконцыя сады з усемагчымай садавіной: чарэшні, абрыкосы, персікі; вялізарныя вінаграднікі і шмат другога вельмі смачнага і амаль, амаль бясплатнага. А яшчэ бясконцыя плантацыі кавуноў, доўгія чырвоныя палі дзікага маку. Там, у Табачным, хадзіў у дзіцячы садок, першы клас, другі, трэці. Вучоба давалася цяжка, асабліва ўкраінская мова, аднак адзін верш памятаю і па сённяшні дзень. У параўнанні з нашай роднай Беларуссю, Крым падаваўся раем: хлеб і малако атрымлівалі ў саўгасе: бацька з работы прыносіў вялікі, даўжынёю 70–80 см і шырынёю 25–30 см. Адно было дрэнна, не было вады ўдосталь, не было дзе пакупацца. Пазней, калі наша сям’я вярнулася дамоў, у Беларусь, праз Крым быў пабудаваны Паўночна-Крымскі канал. А да гэтага часу мы з бацькамі на веласіпедах ездзілі да Азоўскага мора альбо прасілі дазволу ў стоража шахты, з якой пампавалі ваду на арыкі, акунуцца ў невялікім вадаёме з вельмі халоднай вадой. Але гэта нас, дзяцей, не пужала. У 1961 годзе мы вярнуліся ў нашу в. Лугі. У 1969 годзе закончыў Лугскую сярэднюю школу і ў гэтым жа годзе паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт. За час вучобы ў інстытуце тройчы працаваў у будаўнічых атрадах. Быў камандзірам СБА. Працавалі ў г. Драгічыне, у Казахстане. Пасля заканчэння педінстытута адпрацаваў 3 гады настаўнікам матэматыкі ў в. Мохра Іванаўскага р-на. Гэта было ў 1976 годзе. У гэтым жа годзе вярнуўся ў свой родны Лунінецкі р-н, дзе быў назначаны намеснікам дырэктара Вялуцкай СШ, а ў 1977годзе — дырэктарам Вялуцкай СШ. І вось на гэтай працы я ўжо 29 год. Падчас практыкі ў СБА на Століншчыне пазнаёміўся са сваёй жонкай Раісай. Пасля 2 гадоў знаёмства пажаніліся. За час сумеснага жыцця вырасцілі і выхавалі 2 сыноў і дачку Ганну.” P.S. Паколькі мне давялося працаваць на “зары” дырэктарскай пасады Мікалая Аляксандравіча разам у 1976 – 1981, то хачу сабе дазволіць некалькі слоў. Гэта быў малады, энергічны чалавек, дастойны свайго папярэдніка Аляксандра Сяргеевіча Крысько. Калектыў настаўнікаў быў таксама малады. Як кіраўнік — патрабавальны да сябе і да настаўнікаў. Рабіў усё, каб настаўнікам дапамагчы ва ўсіх іх распачынаннях. У тыя гады я здзейсніў 4 паездкі з вучнямі 8–10 класаў. У часы падрыхтовак да гэтых далёкіх экскурсій Мікалай Аляксандравіч заўсёды дапамагаў “прабіць” дазвол на выезд за межы рэспублікі. У гэтыя ж гады школа пачала атрымоўваць тэхнічныя сродкі, якіх раней ніхто не ведаў. Наогул, усе добрыя намеры настаўнікаў ён заўсёды падтрымліваў. Школьнікі прымалі самы актыўны ўдзел у пасільнай працы, стараліся дзе толькі магчыма, зарабіць грошы. На колькі мне вядома, гэтай традыцыі Вялуцкая школа не змяніла і на сённяшні дзень. А цяпер школа мае яшчэ і свой аўтобус, трактар. Ён быў і застаецца прынцыповым кіраўніком педагагічнага калектыву. Добры сем’янін. З сваёй жонкай Раісай Іосіпаўнай выгадавалі і далі адукацыю двум сынам і дачцэ Ганне, якая, дарэчы, яшчэ наведвае школу. Заўсёды адстойваў інтарэсы членаў свайго калектыву. Самае красамоўнае пасведчанне таму — 30-ы год дырэктарства Мікалая Аляксандравіча, а гэта не так проста. Сёння педкалектыў Вялуцкай СШ налічвае больш за 30 настаўнікаў. Вучэбна-выхаваўчы працэс праходзіць у прыгожым, светлым будынку школы, дзе выдатна абсталяваны класы, кабінеты, майстэрні, сталовая, спартыўная зала. Усё гэта зроблена рукамі настаўнікаў і вучняў, якія бязмерна любяць сваю школу, якая ў гэтым, 2006 годзе, адзначыць свой 120 гадовы юбілей. Бацькі ў сваю чаргу ганарацца сваімі дзецьмі, якія тут атрымоўваюць сярэднюю адукацыю, якая дае шлях у ВНУ, каледжы, ліцэі, універсітэты. А гэта таксама дзякуючы яму — Мікалаю Аляксандравічу — які добра спраўляецца з абавязкамі сваёй нялёгкай, аднак вельмі пачэснай пасады. Мне застаецца пажадаць Мікалаю Аляксандравічу, усёй яго сям’і здароўя, шчасця, дабрабыту і новых творчых поспехаў. Заканчваючы свой невялікі ўспамін аб в. Велута, аб школе, не змог не задаць некалькі пытанняў Мікалаю Аляксандравічу: Усё сказанае Мікалаем Аляксандравічам дае падставу лічыць, што Вялуцкая школа сустракае сваё 120-годдзе з добрымі вынікамі, працаздольным педагагічным калектывам і “чалавекам на сваім месцы”, як сказаў аб Мікалаю Аляксандравічу загадчык Лунінецкага РАА Уладзімір Лук’янавіч Філіновіч. На такой прыемнай ноце мне і хочацца закончыць. Для мяне гэта быў таксама ўспамін аб маёй працы амаль 15 год у Вялуцкай школе. Гэта было нядаўна, гэта было даўно. Расказвае Коўшык У.А., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце: У Вялуцкую сярэднюю школу прыехаў у 1982 годзе па накіраванню Лунінецкага РАА пасля заканчэння Мазырскага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай. Выкладаў фізіку, працоўнае навучанне. У гэтым жа годзе прыйшлося пачынаць і прафесійнае навучанне па прафесіі трактарыст-машыніст. Не было матэрыяльна-тэхнічнай базы, трактараў, майстра вытворчага навучання. Але паступова, дзякуючы намаганням дырэктара Паўлюкевіча М.А., набылі гусенічны і колавы трактары, прычэп. Вучэбную літаратуру, табліцы прыйшлося шукаць па ўсім раёне: ПТВ-160, у школах. Дапамог у гэтай справе намеснік дырэктара вучылішча Гарэлік А.І. У гэтым жа годзе старшыня калгаса “Зара” Дземянчук С.А. парэкамендаваў на пасаду майстра вытворчага навучання механізатара Шмата М.П. У канцы навучальнага года дырэктар школы Паўлюкевіч М.А. выдзеліў кабінет. Летам 1983 года мужчыны школы зрабілі гараж для тэхнікі. Паступова афармляўся і кабінет па прафесійным навучанні, а летам вучні нават у час вытворчай практыкі на трактары Т-40М разам з майстрам Шматам М.П. апрацоўвалі бульбу ў калгасе “Зара”. Першы выпуск трактарыстаў адбыўся ў 1984 годзе. Вучыліся тады, атрымлівалі дакументы і хлопчыкі, і дзяўчынкі. Зараз шмат выпускнікоў працуе механізатарамі ў СВК “Велута”. Давялося крышачку папрацаваць у тыя гады разам з цудоўным настаўнікам Арэхва П.А., які побач працаваў у майстэрні тэхнічнай працы. Заўсёды з цеплынёй успамінаю настаўнікаў Гардзюк М.П., Хлуд А.Я., Каховіч С.А., Дзяркач М.П., Шыйч Г.Я., Хлуд Ф.П. У 1987 годзе на агульным сходзе педкалектыву быў выбраны на пасаду намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце (цяпер — намеснік па вучэбнай рабоце). Гэтую падзею буду памятаць заўсёды, таму што я ў гэты момант адсутнічаў у школе (быў на курсах у г. Брэсце). Першыя віншаванні атрымаў ад дырэктара Паўлюкевіча М.А. і не паверыў. У папярэднія гады (80–90-ыя) была высокая “цякучасць” кадраў. Прыязджалі маладыя настаўнікі, але доўга не затрымліваліся, бо не было жылля. У апошнія гады калектыў стабільны. Амаль што палова настаўнікаў — мясцовыя жыхары. У 1989 годзе перайшлі працаваць у новы будынак школы. Усё лета настаўнікі, бацькі, вучні рыхтавалі школу да новага навучальнага года. Працавалі з натхненнем, былі вельмі рады, што будуць працаваць у новай школе. З першых гадоў пачалі актыўную работу па афармленні кабінетаў. Працавалі пасля ўрокаў, у час летняга адпачынку. Стараліся ўпрыгожыць кабінеты разьбой па дрэве (геаметрычнай, плоскарэльефнай). Новая школа падала штуршок навучальна-выхаваўчаму працэсу. Педкалектыў як бы ўстрапянуўся, набыў новыя сілы, з галавою акунуўся ў работу. Вельмі часта настаўнікі ўспаміналі будынак старой школы з яго невялічкімі кабінетамі, фізкультурай ў калідоры ў час урокаў. На працягу апошніх 18 гадоў шмат вучняў скончылі школу з сярэбраным медалём, паступілі ў ВНУ, ССНУ. Некаторыя выпускнікі пасля заканчэння інстытутаў, педвучылішчаў вярнуліся ў родную школу і выкладаюць прадметы, выхоўваюць дзяцей. Зараз у школе працуе высокаадукаваны педкалектыў: У школе выкладаюцца спецкурсы “ЗЛЖ”, “Асновы прававых ведаў”, “Уводзіны ў эканоміку”. Дзякуючы добрасумленнай працы настаўніка Паўлюкевіч Р.І., усе вучні фізіка-матэматычнага профіля 2003–2004 года выпуску паступілі ў ВНУ і ССНУ. Кожны год вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у школьных і раённых алімпіядах па прадметах. У 2001/2002 навучальным годзе вучань Каховіч Раман заняў ІІІ месца ў раённай алімпіядзе па нямецкай мове, у 2002/2003 навучальным годзе вучаніца заняла ІІ месца ў раённай алімпіядзе па біялогіі, у гэты ж год вучань Хлуд Іван заняў І месца ў алімпіядзе па выяўленчаму мастацтву. Прымаюць удзел вучні школы ў розных конкурсах. У 2004/2005 гадах вучні школы перамагалі ў раённых конкурсах чытальнікаў, прысвечаных памяці М. Калінковіча. У школе працуе 12 розных гурткоў. Цудоўныя работы выконваюць вучні гуртка вязання (настаўнік Хлуд І.П.), выяўленчага мастацтва (настаўнік Сайко Н.М.). Вядзецца работа па добраўпарадкаванню, азеляненню тэрыторыі школы. Шмат кветак вырошчваецца гурткоўцамі пад кіраўніцтвам Сайко Марыі Антонаўны. Марыя Антонаўна — настаўнік, улюбёны ў працу, умелы выхавальнік, добразычлівы чалавек, здольны арганізаваць работу вучняў, развіваць асобу вучня. Шмат гадоў запар вяла фальклорны гурток настаўніца Наварыч Ніна Сідараўна. Вучні гуртка прымалі ўдзел у розных раённых аглядах, іх выступленні адзначаліся граматамі. Працягвае гэтую справу маладая настаўніца Клімчук Валянціна Аляксандраўна, выпускніца нашай школы. Вялікую работу па выразнаму чытанню вучняў праводзяць настаўнікі Наварыч М.С., Наварыч Н.К., Кіслюк Н.І. У педагагічны калектыў штогод прыходзяць маладыя настаўнікі, выхавальнікі. Расце дастойная змена старэйшаму пакаленню настаўнікаў пачатковых класаў — Коўшык В.І., Юрко В.А., якія больш за 20 гадоў аддалі выхаванню і навучанню самых маленькіх грамадзян. Спадзяюся, што вышэй пералічаныя дасягненні школы працягне маладое пакаленне настаўнікаў, якое вырасціў педагагічны калектыў школы з яго дырэктарам Паўлюкевічам М.А. Перакананы, што моладзь падніме нашу справу на больш высокую ступень і будзе дастойна старэйшага пакалення. Выпускнікі Вялуцкай сярэдняй школы, якія закончылі школу з залатым і сярэбраным медалём
“Школа для мяне была...” (з водгукаў былых вучняў):
Знаёмыя незнаёмцыПершы настаўнік з вёскі Велута | ![]() Дырэктар Вялуцкай СШ Паўлюкевіч Мікалай Аляксандравіч, жонка Раіса Іосіпаўна і дачка Аня
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэхва Павел Аляксеевіч нарадзіўся ў в. Велута ў 1925 годзе, калі ўладарамі палескага краю былі палякі. У сям’і было яшчэ 8 дзяцей. У тыя часы на Лунінеччыне такіх сем’яў было шмат. Канешне ж бацькам было нялёгка ставіць дзяцей на ногі. Аднак бацькі ў такіх сем’ях глядзелі далёка наперад, забяспечваючы сваю будучую старасць. Хлопчык хутка рос, пазнаваў прыгажосць акаляючай яго прыроды. У 6 год пайшоў у школу, дзе скончыў 5 класаў. Калі ў 1939 годзе ў вёсцы ўсталявалася савецкая ўлада, была адкрыта таксама школа. Павел Аляксеевіч наведваў яшчэ 2 гады школу. У 1941 годзе пачалася вайна з фашысцкай Германіяй. У вёсцы зноў усталяваўся акупацыйны парадак. І ў 1942 годзе Паўла Аляксеевіча, як і больш за 40 яго аднавяскоўцаў, вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вяртання з чужбіны ён, будучы здольным да ўсялякага роду працы, усталяваўся на работу ў школу, дзе працаваў рахункаводам, пазней настаўнікам працоўнага навучання. Мая першая сустрэча з Паўлам Аляксеевічам адбылася ў маленькай майстэрні, прыстасаванай у невялічкім будынку ля школы. Гэта быў невысокага росту чалавек з жывымі вясёлымі вачыма, з нізкім прыемным голасам, кароткай прычоскай з сівізною на скронях. Пазней я пазнаёміўся з Паўлам Аляксеевічам бліжэй. Гэта быў чалавек, які прыцягваў да сябе, як магніт. Дзеці яго слухалі, як зачараваныя. Умеў працаваць з дрэвам: вырэзваць, выпільваць, выточваць, маляваў. Ён даваў грунтоўныя навыкі апрацоўкі драўляных вырабаў, навучыў дзесяткі юнакоў прышчэпліваць пладовыя дрэвы. Гэта ён Велуту зрабіў вёскай-садам. Ён быў вялікім аматарам-рыбаловам, грыбніком. Дома займаўся прыгатаваннем саленняў, розных кампотаў. Павел Аляксеевіч першы развёў ў в. Велута вінаград, з якога рыхтаваў смачныя віны і сокі, вельмі любіў кампанію і гасцей, хаця яго праследвалі цяжкія захворванні. У кампаніі быў заўсёды завадатарам. Вельмі тактоўны быў з дзецьмі і калегамі. Бываючы з дзецьмі ў паходах і вандроўках, часта імітаваў галасы птушак. Заўсёды захоўваў бадзёрасць духу. Ніколі не лічыўся з асабістым часам, калі патрэбна было некаму дапамагчы. Жыццярадасны, энергічны, запальваючы чалавек. Павел Аляксеевіч адчуваў неадваротнасць сваёй хваробы, аднак не здаваўся да свайго апошняга глытка паветра. Хочацца ўспомніць аб зусім, здавалася б, нязначнай падзеі ў яго жыцці. Неяк, пасля цяжкай аперацыі, калі выздараўленне наступала не так хутка, Павел Аляксеевіч папрасіў сваю жонку прывезці вады яму з вялуцкай студні ў Мінск. Спробы схітрыць, даўшы яму напіцца іншай вады, ніяк не атрымліваліся. І Ларыса Мікітаўна прывезла яму вады з Велуты. Ён не памыліўся, адчуўшы яе смак. І, мабыць, яна дапамагла яму адчуць сябе больш здаровым пасля чарговай аперацыі (а іх у яго было больш за 20). Гэта, безумоўна, сведчыць аб незвычайнай здольнасці любіць Радзіму, адчуваць яе і чэрпаць з яе сілы. Толькі такі чалавек змог вытрымаць усе выпрабаванні, якія выпалі на яго лёс. Сёння, сустракаючы сваіх вучняў Вялуцкай школы, мы адным з першых успамінаем Паўла Аляксеевіча. Няхай жа нашыя ўспаміны будуць яму добрай памяццю. | ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| У сваім нарысе аб в. Велута не магу абысці бокам чалавека, лёс якога быў непасрэдна звязаны на працягу амаль 30 гадоў з яе жыхарамі. Сёння, відавочна, многім не вядома яго прозвішча. Затое старэйшае пакаленне памятае гэтага чалавека вельмі добра. Мясцовыя жыхары звалі яго Доктар Гірэнка. У гэтых словах выказвалася падзяка і ўдзячнасць доктару. Дык хто ж ён такі, “Доктар Гірэнка”? Мне пашчасціла ведаць гэтага чалавека асабіста. Чалавека, для якога не было ні дня, ні ночы. Ён прыходзіў да ўсіх, хто ў ім меў патрэбу. А часы былі не такія лёгкія і простыя. Ішоў першы пасляваенны 1946 год. На выгляд гэта быў сухапары, невысокага росту, падцягнуты, немнагаслоўны мужчына. Яму дастаткова было ўважліва выслухаць хворага, абгледзець, каб правільна вызначыць дыягназ захворвання і назначыць курс лячэння. Не хачу паўтарацца аб тым становішчы, у якім апынулася наша рэспубліка пасля Айчыннай вайны. Не хапала медыцынскіх работнікаў у гарадах, не гаворачы ўжо аб вёсках. Аднак в. Велута ў гэтым сэнсе пашанцавала. У іх з’явіўся Доктар Гірэнка, ды яшчэ з ваенна-медыцынскай адукацыяй. Не ўсе жыхары ведалі, як і адкуль ён прыехаў у вёску. Я ж яго ведаў ужо ў 1965 годзе, паколькі сябраваў з яго сынам Васілём, маім аднагодкам. Мы былі нават прызваны ў адзін месяц — верасень — ва ўзброеныя сілы СССР. Вяртаючыся да тых часоў, хачу аддаць даніну павагі чалавеку, які выратаваў не адзін дзесятак жыхароў вёскі ад розных хвароб, а многім з іх нават выратаваў жыцці. Ітак: У ліпені 1944 года партызаны сустрэліся з наступаючымі часцямі Чырвонай Арміі. Гэта былі незабыўныя дні. Многія партызаны былі адразу мабілізаваны і разам з рэгулярнымі войскамі пайшлі на Захад — дабіць “звера ў яго логаве”. Аднак некаторыя партызаны былі астаўлены для аднаўлення разбуранай народнай гаспадаркі. У ліку такіх быў і доктар Гірэнка. У 1946 годзе працаваў у в. Вялікія Чучавічы. Пазнаёміўся з Верай Фёдараўнай, у якой былі дзве дачкі, Ядзвіга і Марыя, ажаніўся. У 1947 г. у іх нарадзіўся сын Васіль, на жаль, які пайшоў ужо з жыцця. З 1947 па 1953 працаваў у вялуцкім ФАПе. З 1953 па 1957 працаваў у Столінскім раёне. Працаваў і ў Лунінцы. Аднак з 1959 года працаваў да канца сваіх дзён у вялуцкім ФАПе. Вось ужо амаль 30 гадоў, як доктара Гірэнка няма сярод жывых. Гэты кароткі нарыс не можа даць поўнага ўяўлення аб чалавеку, для якога слова “патрэбна” было дэвізам жыцця. Як чалавек, ён быў жыццярадасны, з гумарам. Любіў прыроду, акаляючую в. Велута, яе жыхароў. І сёння жыхары больш сталага ўзросту з вялікай удзячнасцю і павагай успамінаюць доктара Гірэнка. У свой апошні шлях яго праводзілі амаль што ўсе жыхары вёскі. Памяць аб ім захавалася ў тых людзей, якія жывуць яшчэ і сёння. | ![]()
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сяргей Андрэевіч Дземянчук нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Лунін Лунінецкага павета. Было б вельмі несправядліва, аднак, не расказаць аб лёсе чалавека, які быў на працягу 30 гадоў звязаны з в. Велута. Сяргей Андрэевіч нарадзіўся ў небагатай сялянскай сям’і, у якой гадаваліся старэйшы брат Мікалай, які памёр ва ўзросце 17 гадоў, малодшыя — Васіль, Вера і Якаў. З самага дзяцінства Сярожа меў вялікую ахвоту да вучобы. І калі такая магчымасць з’явілася (у в. Лунін працавала ўсеагульная сямігадовая школа), Сяргей стаў наведваць школу. Вучыўся вельмі добра, аб чым сведчаць падзякі. Закончыў школу на выдатна, за што быў прэміраваны паездкаю ў Варшаву. Адбываліся гэтыя падзеі вясной 1939 года. Два даваенныя гады юнак дапамагаў сваім бацькам у хатніх справах. Як толькі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Сяргей вырашыў, што будзе змагацца з ворагамі, як толькі зможа. І сапаўды, сабраўшыся са сваімі вернымі сябрамі, вырашылі збіраць і хаваць зброю (у сяле ўжо ішлі чуткі аб партызанах). У размове з сябрам Сяргея Андрэевіча Антонам Фёдаравічам Бондарам даведаўся, што юнакі дапамагалі партызанам. Ім было заданне лічыць колькасць эшалонаў, што ішлі на ўсход і з усходу, што за эшалоны (жывая сіла, тэхніка). Усё гэта юнакі выконвалі вельмі сур’ёзна. Звесткі перадавалі ў партызанскі атрад. Ад камандавання атрада “За Радзіму” неаднаразова атрымлівалі падзякі за карысныя звесткі аб ворагах. Са студзеня 1944 па чэрвень 1944 Сяргей Андрэевіч становіцца сувязным партызанскага атрада “За Радзіму” брыгады імя Кірава. Усе заданні камандавання атрада выконваў заўсёды добрасумленна. А калі ў 1944 годзе ў ліпені месяцы вызвалілі ад немцаў, пайшоў з многімі аднавяскоўцамі на фронт. Аб гэтым перыядзе ў газеце “Лунінецкія навіны” за люты месяц 1998 года быў змешчаны наступны нарыс: У бітве за БерлінУ час сустрэчы з дырэктарам Вялуцкага Дома культуры Галінай Зылевіч размова зайшла аб ветэранах. Яна расказала, якой увагай стараюцца вясковыя ўлады і работнікі культуры акружыць тых, хто прайшоў вайну, вядуць як бы летапіс баявой славы аднасяльчан, якія ваявалі за Радзіму. Сярод тых, з кім гутарыла Галіна, быў франтавік, кавалер баявых і працоўных ордэнаў і медаляў, былы старшыня праўлення мясцовага калгаса “Зара” С.А. Дземянчук. Мінулая вайна працягвае забіраць жыцці тых, хто ваяваў, падарваў здароўе. Не стала параўнальна нядаўна і Сяргея Андрэевіча.— Ці не маглі б Вы напісаць у раённую газету аб ім? — папрасіла мая суразмоўца. Нататкі, зробленыя нясмелай рукой культработніка незадоўга да канчыны ветэрана, пасля літаратурнай апрацоўкі прапануем як успаміны. Малады артылерыст, камандзір гарматы, у саставе 247 стралковай дывізіі 69 арміі ўдзельнічаў у аперацыі, якая ўвайшла ў гісторыю як Вісла-Одэрская, і штурмаваў Берлін. Ішоў 1945-ы — апошні год вайны. Савецкая Армія граміла ворага ўжо на нямецкай тэрыторыі. Гітлераўцы адчайна супраціўляліся, імкнуліся адцягнуць свой крах. Вораг ускладаў вялікія надзеі на раку Одэр як водную перашкоду для наступаючай Савецкай Арміі. Палонны нямецкі лётчык збітага тут знішчальніка паказаў, што іхняе камандаванне паставіла перад авіяцыяй задачу сарваць пераправу рускіх цераз Одэр. — Фарсіравалі раку пад моцным агнём праціўніка, — успамінаў франтавік. — Па слабым лёдзе перапраўлялі мы сваю гармату на коннай цязе, прымайставаўшы пад колы самаробныя лыжы. Рака, здавалася, кіпела ад бомб і снарадаў. Адна бомба ўзарвалася зусім побач. Салдаты і коні аказаліся ў вадзе, а гармата затанула. Добра, што яшчэ тут месца было не вельмі глыбокім. Трымаючыся за лямкі, я стаяў на затопленай гармаце па пояс у вадзе. Стаяў гадзіны з дзве, чакаючы дапамогі. Настолькі змерз, што не мог варухнуцца. Нарэшце мне дапамаглі выбрацца. Я вельмі перажываў за гармату. Але дзякуй сапёрам, яны выцягнулі з яе вады і дапамаглі пераправіць на заходні бераг, на плацдарм. Немцы ярасна абстрэльвалі пераправу. З дванаццаці нашых лодак з салдатамі, якія адчалілі ад берага, дайшлі цэлымі да супрацьлеглага берага толькі чатыры. Прыкладна такі ж лёс пасцігнуў і яшчэ адну партыю лодак нашага падраздзялення. І ўсё ж на плацдарм прыбывалі ўсё новыя і новыя байцы і адразу ўступалі ў бой. Мы акапаліся, помню, у пладовым садзе ля горада Лебус. Нічыйная паласа на ўчастку атрымалася вузкая, і фашысты спрабавалі закідаць нас гранатамі. На шчасце, гранаты чапляліся за вялікія кусты бэзу і адскоквалі, не далятаючы да нашых пазіцый. У той жа час вораг працягваў весці агонь з мінамётаў, гармат, кулямётаў. Адзін са снарадаў узарваўся зусім побач з нашай артылерыйскай пазіцыяй, і мяне кантузіла, заваліла пяском. Байцы адкапалі, а я амаль нічога не чую. Аглушыла. Гэта было 7 лютага. У санбат не пайшоў. Нашы падраздзяленні працягвалі пашыраць плацдарм. Накопліваліся сілы і сродкі для рашаючага наступлення на Берлін. Расказаў Сяргей Андрэевіч Дземянчук, з якім уздымам гераічна перайшлі войскі ў рашаючае наступленне. Да Берліна заставалася прыблізна 70 кіламетраў. Вораг ператварыў гэту тэрыторыю, як яму здавалася, у непрыступную крэпасць. На параўнаўча вузкім участку фронту праціўнік сканцэнтраваў вялікую колькасць войскаў і ўзбраення. Зямля была нашпігавана мінамі, парэзана ломанымі лініямі супрацьтанкавых равоў, траншэй. Было пабудавана безліч жалезабетонных дзотаў і г.д. Пераадолець гэтыя і іншыя перашкоды, вядома, справа няпростая. Патрабавалася перш за ўсё высокае ўменне камандавання. Яркім прыкладам такой ваеннай смякалкі з’явілася, у прыватнасці, прымяненне вялікай колькасці пражэктараў у берлінскай наступальнай аперацыі. Шакіраваны і аслеплены магутнымі прамянямі пражэктараў, вораг спачатку не здолеў аказаць ніякага супраціўлення. Франтавік расказаў далей, што кіламетры з два ішлі, не ўбачыўшы ніводнага гітлераўца, не сустракаючы супраціўлення. І раптам адзін з нашых салдат падарваўся на міне. Было ўстаноўлена, што наперадзе міннае поле. Пакуль чакалі мінёраў, убачылі ў канцы яго белы сцяг. Гэта ішоў да нас нямецкі салдат, і са словамі “Гітлер капут!” стары немец здаўся ў палон. Ваяка зразумеў, што далейшае супраціўленне не мае сэнсу. Пазней у гэтым пераконваліся новыя і новыя сотні і тысячы немцаў, якіх фашысцкая вярхушка ўвергла ў бяссэнсавую бойню. А тым часам нашы часці крок за крокам ішлі наперад, да Берліна. Немцы з адчаем кідаліся ў контратакі, але іх намаганні ў большасці сваёй не мелі поспеху. 26 красавіка 1945 года паступіла папаўненне. Далі новага наводчыка гарматы. — На наступны дзень, — успамінае С.А. Дземянчук, — мы зноў пайшлі ў наступленне. Разгарэўся жорсткі бой. Многа нашых байцоў загінула, у тым ліку наводчык гарматы. Яго абавязкі я ўзяў на сябе. Немцы кінулі супраць нас танкі. Мы адкрылі па іх агонь. Задыміў адзін танк, загарэўся другі, трэці паспешна пачаў адыходзіць назад. Гэты бой 27 красавіка, за некалькі дзён да капітуляцыі Берліна, быў для мяне апошнім. Атрымаў цяжкае раненне і кантузію, страціў прытомнасць. Як потым даведаўся, гэта было прамое пападанне снарада ў гармату… Слаўную перамогу над гітлераўскай Германіяй франтавік сустрэў у шпіталі… * * * Аднойчы ў 1952 г. у клубе г. Лунінца Сяргей Андрэевіч сустрэў маладую прыгожую дзяўчыну, якая прыехала ў госці да сваёй сястры з Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Звалі дзяўчыну Ніна Сяргееўна. Неўзабаве іх частыя сустрэчы скончыліся вяселлем. У сям’і нарадзілася дачка, якую яны назвалі Людмілай. З 1950 года верасня месяца па 1959 працаваў на розных пасадах у Лунінецкім леспрамгасе. Пасля працы ў леспрамгасе Сяргей Андрэевіч працаваў намеснікам старшыні ў калгасе імя Калініна (в. Дзятлавічы). Ніна Сяргееўна ў гэты час працавала бібліятэкарам ў школьнай бібліятэцы. У 1966 годзе пасля раз’яднання калгаса “Шлях Леніна” у в. Велута быў утвораны калгас “Зара”. Вось сюды і быў накіраваны старшынёю калгаса “Зара” Сяргей Андрэевіч Дземянчук. Зямлі ў гэты час прыбавілася многа, закончылася асушка знакамітых Грычынскіх балот. Аднак цяжкасці толькі пачыналіся. Патрэбна было пачынаць будаўніцтва калгаснага жыцця з нуля. Тэхнікі было яшчэ мала. Шматлікія работы выконваліся коньмі альбо маламагутнай тэхнікай. Патрэбна было закупляць тэхніку, павялічваць статак кароў, будаваць жывёлагадоўчыя фермы ў в. Велута і Навасёлках; будаваць жыллё спецыялістам калгаса, механізатарам, дапамагаць мясцовай школе. Работы было шмат. Аднак год ад года гаспадарка багацела, калгаснікі сталі атрымліваць лепшы заробак, пачала паступаць тэхніка, з’явілася электрычнасць, потым вёску аснасцілі газавымі плітамі, пабудавалі дабротны магазін, зрабілі добрыя дарогі ў вёсцы. З дапамогай калгаса была пабудавана прыгожая сучасная школа. Дзеці з в. Велута пачалі паступаць у ВНУ. Калгас ніколі не меў недахопу ў рабочай сіле. На 90% і болей у калгасе працавалі і працуюць ураджэнцы Велуты. Гэта малы пералік пераўтварэнняў жыцця ў вёсцы. ( Аб гэтым чыталі раней). Канешне, ва ўсіх гэтых пераменах адчувалася моцная клапатлівая гаспадарчая рука. Такімі якасцямі валодаў Сяргей Андрэевіч Дземянчук. Гэта быў строгі, справядлівы чалавек, якога некаторыя людзі баяліся, але ж і паважалі. Дысцыпліна была ўсюды на патрэбным узроўні ніколі не адказваў у дапамозе, калі меліся такія магчымасці. Быў добрым сем’янінам. Аб’ядноўваў вакол сябе ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны калгаса, праяўляў вялікі клопат аб інвалідах. У яго бытнасць быў пабудаваны помнік загінуўшым землякам. У часы ўсенародных святаў мог узяць гармонік альбо акардэон і зайграць, сам любіў спяваць. Людзі ўспамінаюць Сяргея Андрэевіча заўсёды добрым словам. Ён мог яшчэ жыць, аднак старыя раны вайны, незагойная рана смерці адзінай дачкі вельмі сказалася на здароўі. І сэрца чалавека беспакойнага лёсу не вытрымала. Ніна Сяргееўна часта ўспамінае свайго мужа і дачку, перабіраючы мноства фотаздымкаў. Радуюць яе ўнукі Андрэй і Алёна. Андрэй працуе ў г. Лунінцы інспектарам ДАІ. Алёна жыве са сваёй сям’ёй у бабулі ў в. Велута, дзе працуе выхавацелькай ў дзіцячым садку. Час ляціць імгненна. Мяняюцца пакаленні. Аднак памяць аб добрых людзях застаецца на доўгія гады. Сяргей Андрэевіч Дземянчук — адзін з такіх людзей. Аб ім жыхары в. Велута будуць доўга памятаць. * * * Нарадзіўшыся на Палессі — Людміла ў вёсцы Чухава Пінскага раёна, Вячаслаў у нашай Велуце, — і потым далёка не ад’язджалі ад родных мясцін. Праўда, да ВНУ юнак паспеў адслужыць тэрміновую службу на Паўночным флоце, у Запаляр’і. «Залатая» медалістка стала студэнткай адразу са школьнай парты. Іх жыццёвыя сцяжынкі перакрыжаваліся ў Мазырскім педагагічным інстытуце. Студэнцкае каханне Вячаслаў Георгіевіч: | ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| — Вучыўся на факультэце агульна-тэхнічных дысцыплін і фізікі. Відавочна, напрамак вызначыў бацька, Георгій Конанавіч, калгасны механізатар. Дзякуючы яму, я палюбіў тэхніку, літаральна вырас на мехдвары. Зразумела, без гуманітарных ведаў не дазваляла заставацца мама, Станіслава Адамаўна, настаўнік гісторыі. А ў інстытуце заваяваў папулярнасць сваім захапленнем фотасправай. Якая падзея магла абысціся без фотаадлюстравання?! У студэнцкім інтэрнаце мяне пастаянна запрашалі на імяніны і іншыя святы. Неяк сядзеў у пакоі са знаёмай дзяўчынай, нешта абмяркоўвалі. Раптам ціхенька пастукалі ў дзверы, і ўвайшла яшчэ адна. Як высветлілася, суседка. Гэта зрабіла на мяне ўражанне: такая сціплая, такая тактоўная, у свой пакой без стуку не ўваходзіць! Людміла Пятроўна: Вячаслаў Георгіевіч: Людміла Пятроўна: Праз год муж закончыў вучобу. У Лунінцы ў аддзеле адукацыі месца не прапанавалі. Выпадкова сустрэўся яго зямляк: у ПТВ-160 ёсць вакансія дырэктара падлеткавага клуба. Калі згадзіўся, і мне на паўстаўкі месца выкладчыка знайшлося. А інстытут дазволілі заканчваць па індывідуальным графіку навучання — разы два ў месяц ездзіла за заданнямі, а сесію здавала разам са сваёй групай. Як ні складана давялося, закончыла з «чырвоным» дыпломам, атрымала ступень бакалаўра. Сям’я пачынаецца з дома Вячаслаў Георгіевіч: Людміла Пятроўна: Самы просты ўзор патрабуе гадзін уседлівасці, а вырабы мужа ўражваюць складанымі сюжэтнымі выявамі! Хутка Вячаслаў Георгіевіч стаў выкладаць чарчэнне і электраабсталяванне трактараў і аўтамабіляў. Захапленне самадзейнай творчасцю выхавала ў яго такія неабходныя для педагога якасці, як цярпенне, уменне тлумачыць вучэбны матэрыял самымі даступнымі словамі, здольнасць прыцягнуць увагу навучэнца любымі сродкамі. Ледзь у групе паявяцца прыкметы няўважлівасці, пажартуе ці загаворыць па-беларуску. Тут жа галовы ўздымуцца ад партаў: нешта новае, значыць, цікавае… Вячаслаў Георгіевіч: Людміла Пятроўна: Маленькая Настачка засынала пад чытанне казак. Дарэчы, дачцэ мы далі імя маёй прабабулі, якая літаральна выгадавала нас, дзяцей. А восенню 1997 года нарадзіўся сын, названы Андрэйкам, — у гонар майго дзядулі — франтавіка. Вячаслаў Георгіевіч: На ранейшае захапленне часу не маю. Гэтыя дзесяткі вырабаў, што іншы раз прапануюцца на выставы, — тое, што засталося ці не ад сотняў ваз для кветак і садавіны, куфэркаў, палічак, свяцільнікаў, якія падораны сябрам. У нашым доме стараўся ўпрыгожыць элементамі аздаблення звычайную мэблю: шкафы, карнізы, канцылярскія прылады для дзяцей. Шмат рэчаў вырабіў на заказ: юныя лунінчане ехалі за мяжу на аздараўленне, з сувенірамі тады была «напружанка», вось бацькі і звярталіся да мяне. Многія сем’і ў Італіі ці Германіі маюць творы, як кажуць «невядомага мастака». Жыццё прысвечана рабоце Вячаслаў Георгіевіч: Людміла Пятроўна: Спадзяюся, ранейшая крайнасць адыходзіць у нябыт. Канешне, даводзіцца працаваць з выпускнікамі пераважна рускіх школ, якія ўсё горш і горш ведаюць беларускую мову. Усведамляю, што за 3 гады не навучу іх дакладнай граматыцы ці арфаграфіі. Канцэнтрую увагу навучэнцаў на творах паэтаў і пісьменнікаў. Імкнуся так раскрыць мастацкія вобразы, каб дзеці захапіліся літаратурнымі героямі, каб праз тыпажы і сюжэты данесці падрастаючаму пакаленню самыя лепшыя нацыянальныя якасці, увасобленыя марамі класічных творцаў. Вячаслаў Георгіевіч: Дзяўчына з горада прапускае заняткі. Тэлефануем дамоў. У адказ чуем прэтэнзіі маці: «Гэта я ў вас павінна спытаць, дзе бадзяецца мая дачка? Яна цяпер — ваша навучэнка». А колькі разоў, адпускаючы дзяцей на канікулы, праз дзень-два чуеш іх просьбы: «Бацькі дома стварылі сапраўдны прытон. Заставацца немагчыма. Можна вярнуцца ў інтэрнат?» Людміла Пятроўна: Вячаслаў Георгіевіч: — Так, гэта Педагог з вялікай літары. Наогул людзі, адданыя навучэнцам, пераважаюць сярод нашых майстроў — гэта мае падначаленыя, 33 мужчыны і 10 жанчын. Людміла Пятроўна: Беларуская мова — не англійская, яе ўсе ведаюць і ўсе могуць размаўляць пры жаданні. Радуюся і таму, што слухаюць. Чытаю іншы раз вершы, хвалююся, — бачу, і ў іх слёзы на вачах. Зразумела, як раскрыеш тэму — такі і водгук атрымаеш. Мой любімы аўтар — Уладзімір Караткевіч, бясконца магу перачытваць яго вершы і гістарычныя раманы. Люблю даносіць да дзяцей творчасць Максіма Танка. Адчуваю, што маё захапленне ваеннай прозай Васіля Быкава перадалося навучэнцам. Цяперашнюю моладзь больш прыцягваюць сюжэтныя творы. Як кажуць, «новае пакаленне выбірае»… Вячаслаў Георгіевіч: Людміла Пятроўна: Вячаслаў Георгіевіч: Людміла Пятроўна Каховіч праводзіць Тыдні беларускай мовы і літаратуры з удзелам пісьменнікаў і паэтаў з Мінска, прымаць якіх так рады навучэнцы, што нават спрачаюцца: каму выпадзе гонар уручыць каравай гасцям. А вось калі тыя звяртаюцца з пытаннем, на якой мове весці гаворку, у адказ аднадушнае: “На беларускай!”. Якія яшчэ больш шчырыя словы прызнання так ацэняць працу педагога?! З-за адлегласці месцанаходжання каледжа не ўсе гараджане ведаюць пра цікавае і разнастайнае тамтэйшае жыццё. Пажадаю сёлета, каб падзеі цудоўнай навучальнай установы на Залессі сталі бліжэйшымі для лунінчан. І каб большасць жыхароў горада абавязкова ўбачыла выставу твораў Вячаслава Георгіевіча Каховіча і падзяліла маё захапленне залатымі рукамі майстра. | ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| “Вера Касьянаўна Арэхва — майстар машыннага даення калгаса “Зара” Лунінецкага раёна — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Лунінецкай сельскай выбарчай акрузе № 187. Раніца. У вокнах сям-там запальваліся электрычныя лямпачкі, калі Вера ўжо крочыла знаёмай сцежкай да жывёлагадоўчай фермы. Невялічкі марозік. Паветра крыштальна-чыстае. Павольна падаў на зямлю снег. “Позняй выдалася сёлета зіма, — падумала пра сябе Вера, — даўно такой не было.” І тут жа другая думка закралася ў душу: “А што, калі кармоў малавата будзе на стойлавы перыяд? Не павінна, выдаткоўваем жа рацыянальна...” І вось мы гутарым з ёю, простай вясковай дзяўчынай, імя якой Вера. Сціпла апранутая, усхваляваная, з прыемным адкрытым тварам, вясёлымі іскрынкамі ў вачах. На просьбу расказаць пра сябе Вера коратка адказала: “Здаецца, яшчэ нядаўна закончыла школу, а вось ужо шэсць гадоў працую ў жывёлагадоўлі. Працую, як і ўсе, стараюся не адставаць ад сябровак...”. Увогуле Вера Касьянаўна Арэхва з кагорты тых людзей, цяжкасці якім заўсёды пад сілу. І азіраючыся на пройдзены самастойны шлях, нельга сказаць, што ўсё спачатку ў яе ішло гладка. Быў час, калі на малочнатаварную ферму ў вёсцы Навасёлкі многія ішлі працаваць з неахвотай, бо шмат было нязручнасцей, цяжкасцей. Калі прапанавалі Веры ісці працаваць на гэтую ферму, яна не задумваючыся адказала: “Згодна”. І паляцелі дзень за днём. Ад тых першых самастойных дзён работы засталіся адны толькі ўспаміны. Калектыў выдаўся дружны, працавіты. Калі адна з даярак не паспявала зрабіць тое ці іншае, на дапамогу прыходзілі ўсе. Вельмі ж прыйшлася даспадобы старэйшым даяркам гэтая рухавая маладзенькая дзяўчына. Вось і зараз Вера Касьянаўна Арэхва задае тон у сацыялістычным спаборніцтве, дабіваецца добрых вынікаў па надою малака. На цэнтральнай сядзібе гаспадаркі зараз, як і часта, развіваецца сцяг Славы, які ўзняты ў гонар майстра машыннага даення. На спецыяльнай шыльдачцы паведамляецца, што Вера Касьянаўна Арэхва за мінулы месяц выканала план па надою малака ў сярэднім ад каровы больш як на 200 працэнтаў, надаіла за год амаль на 200 кілаграмаў малака больш, чым у сярэднім па калгасу. Шмат цёплых слоў давялося пачуць у калгасе “Зара” аб Веры Касьянаўне Арэхва. Яна тут лічыцца адным з лепшых работнікаў жывёлагадоўлі, актыўным удзельнікам грамадскага жыцця роднай гаспадаркі. Яна заўсёды там, дзе трэба дапамагчы і словам, і справай, там, дзе пачынаецца пярэдні край барацьбы. Вера Арэхва — дастойны кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР”. Вера Касьянаўна Арэхва “Майстар машыннага даення кароў калгаса “Зара” Лунінецкага раёна — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Лунінецкай сельскай выбарчай акрузе №187. Вера Касьянаўна Арэхва нарадзілася ў 1956 годзе ў вёсцы Велута Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Беларуска. Член ВЛКСМ. Скончыўшы ў 1973 годзе сярэднюю школу, засталася ў родным калгасе “Зара”. Спачатку працавала ў паляводстве, а з 1974 года — на малочнатаварнай ферме. Зарэкамендавала сябе стараннай і добрасумленнай даяркай. Увесь час папаўняе свае заатэхнічныя веды, цікавіцца дасягненнямі перадавога вопыту і ўсё гэта ўмела прымяняе на практыцы. Таму з году ў год дабіваецца высокіх надояў малака ад кароў сваёй групы, стопрацэнтнай захаванасці маладняку. Неаднаразова выходзіла Вера Касьянаўна пераможцай у сацыялістычным спаборніцтве жывёлаводаў калгаса. Абавязацельствы, узятыя на дзесятую пяцігодку, паспяхова выконвае. Вера Касьянаўна выбрана дэпутатам сельскага Савета народных дэпутатаў і выконвае свае абавязкі з пачуццём вялікай адказнасці за даручаную справу. Вера Касьянаўна Арэхва — дастойны кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР”. P.S. Прайшло 32 гады з тых пор, як Вера Касьянаўна працуе на малочна-таварнай ферме СПК “Велута”. Будучы летам у в. Велута, наведаў Веру Касьянаўну дома. На абедзенны перапынак Вера прыйшла дамоў. Так, як і ў школьныя гады, засталася сціплай, нешматслоўнай дзяўчынай. Апошнія 20 гадоў працуе прымальшчыцай малака, сумяшчаючы з прафесіяй лабаранткі. Яна другой работы сабе не жадала і не жадае. Засталася вернай марам свайго дзяцінства. Ёй у вёсцы ўсё падабаецца. І прырода, і вясковы ўклад жыцця, і сяброўкі па рабоце, з якімі складваецца ўсё добра. Па рабоце мае толькі добрыя водгукі. У гэтым годзе адзначыць свой юбілей. Асабіста мне хочацца пажадаць Веры добрага здароўя, асабістага шчасця, доўгіх гадоў жыцця. На такіх працаўніцах сельскай гаспадаркі і трымаецца наша беларуская зямля. Усяго табе, Вера, найлепшага зямнога. | ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Хто з прадстаўнікоў старэйшага пакалення не памятае Уладзіміра Іванавіча? У перыяд росквіту «кіношнай справы» ён быў даволі прыкметнаю асобаю ў вёсцы. Невялікага росту, неказісты з выгляду, але вельмі энергічны, ён кожную раніцу расклейваў свае афішы ля магазіна, на ферме, ля школы. Весела, з гумарам вёў ён заўсёды гаворкі з аднавяскоўцамі, шчодра надзяляючы кампліментамі жанчын, даючы парады маладым, і як бы паміж іншым, абавязкова ўстаўляў сваё любімае: “А які сёння фільм вечарам!..” Размова адразу пераходзіла ў другое рэчышча. Кіно ў вёсцы любілі. Калі фільм знаёмы, усе ўспаміналі моманты, якія спадабаліся, знакамітых акцёраў, песні... Калі фільм новы, прасілі коратка расказаць змест. Ён так умеў заінтрыгаваць людзей, што вечарам абавязкова ў кіно прыходзілі не толькі маладыя людзі, але і сталыя. А калі ўжо фільм індыйскі, ды яшчэ “Валодзька” заехаў на ферму або ў школу, амаль што ні кожнага запрасіў асабіста: “Дзяўчаты, сустракаемся ў клубе — сёння “Індыя”... Сцены клуба не заўсёды маглі змясціць жадаючых, не хапала месцаў, неслі з дому лавачкі. Зала бывала набіта “бітком”. Яго любімымі фільмамі былі “Шчыт і меч”, “Два байцы”, “Волга-Волга”, “Лёс чалавека”. Здавалася, усю душу гэты чалавек укладваў у сваю працу. Ездзіў сам у “пракат”, выбіваў для вяскоўцаў кіналенты, якія ім палюбіліся (у тыя часы гэта было складана). 2 – 3 разы ў нядзелю былі дзіцячыя сеансы. У нядзелю абавязкова ў 3 гадзіны дня кожны хацеў папасці ў кіно за 5 капеек. Ён жа быў і касірам, і матарыстам. Колькі заядлых “кінааматараў” з самых бедных сем’яў прапускаў бясплатна. А вось хуліганаў не любіў. Усіх у зале ведаў на памяць. Бывала, ўключыць электрычнасць і ўсіх “зайцаў” вылавіць. Вясёлы, добры і справядлівы быў чалавек. За гэта і па сённяшні дзень памятаюць яго ў вёсцы. Аддавала належнае яго працы і кіраўніцтва кінапракату. Кінамеханік І катэгорыі; меў высокае званне “Ударнік камуністычнай працы”, званне “Выдатнік кінематаграфіі СССР”. Яго імя занесена ў “Кнігу народнай славы Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі”. Узнагароджаны медалём “Ветэран працы”, нагруднымі знакамі “Пераможца сацспаборніцтва” 1973, 1977, 1978, 1979 і 1981 гадоў, граматамі Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў па кінематаграфіі, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, граматамі і падзякай Брэсцкага аблвыканкама ўпраўлення кінафікацыі, граматамі Лунінецкага РК КПБ і выканкама Савета народных дэпутатаў, сям’ю граматамі Упраўлення кінасеткі. У цэлым за сваю працоўную кар’еру ён меў 40 узнагарод розных узроўняў, якія беражліва захоўваюцца ў сям’і Уладзіміра Іванавіча. Калі быў пашыраны штат кінакропкі, памочнікам кінамеханіка стаў Мікалай Мікалаевіч Дзедзін. За часы сумеснай працы іх калектыў быў узнагароджаны 23-ма ўзнагародамі. Кіно ў тыя часы было сапраўды носьбітам высокай культуры, духоўнасці. Гэта неад’емная частка ўжо гісторыі вёскі Велута. Уладзімір Іванавіч пражыў нядоўгае, але яркае жыццё. Нарадзіўся ў в. Велута 9 кастрычніка 1935 года ў вялікай сялянскай сям’і. Двое старэйшых братоў загінулі ў партызанскім атрадзе. Сястра Хрысціна была вывезена ў Германію, бацьку забілі фашысты. Маці гадавала пяцярых дзяцей адна. Усе пазналі цяжкую сялянскую працу. Кінамеханікам стаў у арміі, працу працягваў пасля арміі ў роднай вёсцы, ажаніўся, выгадавалі з жонкай дзве дачкі. У 52 гады захварэў і пайшоў з жыцця. Зараз ў клубе кіно не паказваюць, кінабудка зачынена, а шкада... У цяперашні час тэлевізар у кожным доме, усе ў адзіночку глядзяць серыялы, часта не лепшай якасці. А яшчэ не так даўно людзі прыходзілі ў кіно, часцей сустракаліся, часцей гутарылі разам, былі больш добрымі і адкрытымі адзін да аднаго. Пасля кіно мелі добры звычай паспяваць песні, асабліва ў часы святаў, на беразе нашай Цны... Як шкада, што гэта ўжо ў былым... | ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сяргей нарадзіўся ў вёсцы Велута і быў малодшым у мнагадзетнай сям’і. Калі ён вучыўся ў дзевятым класе, памерла маці, а неўзабаве і бацька. Хоць і былі ў Сяргея браты і сёстры, але яны ўжо мелі сем’і і ў іх хапала свайго клопату. У прынцыпе, хлопцу давялося падымацца на ногі самастойна. Найперш ён закончыў на “выдатна” вучылішча механізацыі, а затым Пінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум. Дзяржава дапамагала — выплачвала пенсію, але калі падчас канікулаў Сяргей зарабляў у калгасе нейкія грошы, то яны вылічваліся з пенсіі. Але справа не ў гэтым. Адносіны да сіраты таксама неадназначнымі былі. Многія аднагодкі глядзелі на хлопца зверху, хоць, магчыма, і шкадавалі. Што датыччыцца педагогаў, кіраўнікоў, з якімі давялося сустракацца Сяргею, то ён ім вельмі ўдзячны. Хлопца заўсёды падтрамлівалі, спачувалі і разумелі. Але яму хацелася ўпэўненасці, стабільнасці і ўладкаванасці — у 18 гадоў Сяргей Хлуд ажаніўся. Толькі вось адкуль у яго ўзяліся грошы, каб купіць тры камбайны “Ніва”, два трактары і КУП “Барок”? І хоць тэхніка, канешне, не з каневеера, але сума набралася немалая. — Давялося працаваць у Маскве пяць гадоў — узводзіў там катэджы, нагледзеўся ўсяго. Масква шуміць і гуляе, а ў правінцыі адзін жах. Вось пабудавалі аднойчы катэдж, а калі наступіў час разлічвацца, то гаспадар і слухаць не захацеў. Што рабіць? Дзе шукаць праўду? Ты там на паўлегальным становішчы, а гаспадар катэджа пры ўладзе. І хоць беларусы не такія дружныя, як азербайджанцы ці армяне, але ў Маскве яны мяне вельмі падтрымалі. Прапанавалі нават застацца, але маё сэрца было на Беларусі, у роднай Велуце... Калі Сяргей прыехаў у родную вёску, многія раілі ўкласці грошы ў гандаль, і тое, што вырашыў звязацца з сельскай гаспадаркай, не падтрымалі. — Але не мог я гандляваць, не ляжыць душа да гэтага. Вось тэхніка — іншая справа, — гаворыць Сяргей.. Сёння ў яго, акрамя КУПа, яшчэ і 50 гектараў зямлі — 20 “слабай”, а 30 больш-менш прыдатнай. Спецыялізацыя — збожжавыя і бульба. А як спраўляецца былы КУП, а цяпер ужо прыватнае прадпрыемства, з аказаннем паслуг насельніцтву? — Многія праблемы, якія “віселі” на сельсавеце, цяпер адпалі. Напрыклад, абмалот збожжа, транспартныя паслугі, узворванне зямлі, пасадка бульбы і г.д. Цяпер я менш займаюся гэтымі праблемамі, — гаворыць старшыня сельсавета. Бываюць і пакрыўджаныя, асабліва падчас жніва. Кожны ж хоча, каб першым зжалі яго надзел, але тут бярэ верх прагматызм. Камбайн не будзеш пераганяць з канца ў канец, вось і прыходзіцца змірыцца і чакаць сваёй чаргі. Цэны на паслугі ў Хлуда прымальныя, бо дужа іх не паднімеш – канкурэнты паслугі перахопяць. Ды і вакол свае, знаёмыя з дзяцінства людзі. Калі часам старая пусціць слязу: “Ах, сыночак мой, у хаце і рубельчыка няма, усю пенсію дачушка забрала...”, то даводзіцца і маўчаць. У прынцыпе прадпрыемства працуе зладжана, дае прыбытак, і справа тут, напэўна, не толькі ў наяўнасці тэхнікі. Зроблены рамонт будынкаў і абсталявання, штат з 11 чалавек скараціўся да 4, і разам зтым аб’ём паслуг вырас. Праблем з палівам і запчасткамі няма. І ўсё было б добра, калі б не адзін факт — даймае Сяргея Фёдаравіча пастаяннае афармленне дакументаў. У раёне ўсё праходзіць нармальна, а вось на ўзроўні вобласці ўзнікае цяганіна. У цэлым з паслугамі несельніцтву ў Бастынскім сельсавеце ўсё наладжана, але Сяргей Хлуд думае іх пашырыць. Збіраецца неўзабаве купіць млын, наладзіць вытворчасць помнікаў і г.д. | ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся ў в. Велута ў 1968 годзе. Школу закончыў у 1985 г. (10 класаў). У 1990 г. скончыў індустрыяльна-педагагічны тэхнікум. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. З дзяцінства захапляўся сілавымі відамі спорту. Рашаючую ролю ў выбары віду спорту адыграў брат Аляксей, які займаўся цяжкай атлетыкай. Сур’ёзна гэтым відам спорту пачаў займацца ў г. Пінску пад кіраўніцтвам А.Н. Булгакава. У 1989 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР. У 1994 годзе было прысвоена званне «Майстра спорту міжнароднага класа». Член зборнай каманды РБ, рэкардсмен і шматлікі чэмпіён Рэспублікі Беларусь, удзельнік чэмпіянатаў Еўропы і Свету, ХХVI Алімпійскіх гульняў 1996 г. у г. Атланце (ЗША). У цяперашні час працуе трэнерам-выкладчыкам у СДзЮШАР (спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву) г. Пінска. Прымаў актыўны ўдзел у спаборніцтвах сярод ветэранаў спорту. У 2004 годзе заваяваў тытул Чэмпіёна Свету па цяжкай атлетыцы сярод ветэранаў у г. Бадэн (Аўстрыя). P.S. Службу ваенную праходзіў у танкавых войсках у Венгрыі. Жанаты. Жонка Ніна Паўлаўна Юрко, таксама велуцянка, у 1988 годзе скончыла Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, факультэт аграхімічны-глебазнаўчы. Працуе ў гарадскім аддзяленні культуры. У сям’і Паўла і Ніны растуць дзве дачкі, 6 і 12 гадоў. Часта бываюць на сваёй малой Радзіме, у в. Велута, дзе пражываюць іх бацькі і родзічы. Са слоў Ніны Паўлаўны, іх знакаміты Уладзімір Паўлавіч часта бывае ў камандзіроўках, але добра ведае, што дома яго чакае заўсёды сям’я. Адчувае Уладзімір сябе добра, знаходзіцца ў выдатнай спартыўнай форме. А мы, дарагія чытачы, пажадаем яму і яго сям’і добрага здароўя, шчасця і дабрабыту і новых спартыўных дасягненняў. Нарадзіўся 12 ліпеня 1929 года ў в. Велута ў сям’і сялян. Бацька ў дзіцячыя гады быў вучем Вялуцкага народнага вучылішча, любіў музыку, але больш за усё яму падабалася ігра на скрыпцы. У свае маладыя гады ён быў амаль што адзіны, хто прыгожа іграў на гэтакім інструменце. Маці не стала ў 1938 годзе. Вось так пачынаўся жыццёвы шлях простага сялянскага хлопчыка, якога сёння ведаюць не толькі ў Велуце. Да 1939 года паспеў закончыць тры класы пачатковай Вялуцкай школы, а з верасня заняткі не працягваліся, паколькі у вёсцы, як ва ўсёй Заходняй Беларусі, пачалося новае жыццё. Але час гэты быў не працяглым — пачалася Вялікая Айчынная вайна. Вёска знаходзілася ў лясной зоне. Вакол дзейнічалі партызанскія атрады. Немцы лютавалі. Колькі нявінных ахвяр загінула ад іх рук, колькі моладзі было вывезена ў Германію! Толькі цудам пазбег Павел Іванавіч фашысцкай няволі. А пасля вайны пачаўся для яго новы перыяд — працоўны. З 15 снежня 1944 года і да 1950 года Павел Іванавіч працуе паштальёнам. 3 разы ў нядзелю ён забірае ў в. Бастынь пошту на некалькі вёсак: Чучавічы, Баравікі, Лугі, Навасёлкі, Кормуж. Затым гэтую пошту забіраюць у яго паштальёны вышэйназваных вёсак. Транспарту ніякага не было, а пошту патрэбна было дастаўляць у любую пару года і пагоду. З 1950 па 25 снежня 1953 года Павел Іванавіч праходзіць ваенную службу на Украіне і ў Расіі. Пасля дэмабілізацыі кароткі час працуе радыстам у Малым Бару, затым на поште ст. Люшча. А ў 1955 годзе, пасля пачатку трансляцыі радыёперадач з Лунінца, пачаў працаваць да 1956 года касірам у калгасе «Чырвоная Зорка» сваёй роднай Велуты. Затым як вельмі дысцыплінаваны і адказны работнік быў брыгадзірам калгаса «Чырвоная зорка» з 1956 па 1961 год, а з 1961 па 1962 — намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» в. Бастынь (старшыня Сырвачаў Міхаіл Сямёнавіч). З 1962 па 1965 год старшынёю выканкама Бастынскага сельсавета, у 1965 – 1967 — шафёрам Люшчанскага ВЖД. З 1967 па 1991 г. працаваў на пасадах загадчыка Вялуцкім клубам, начальнікам супроцьпажарнай аховы калгаса «Зара», інжынерам па ахове працы і тэхнікі бяспекі. І толькі ў 1991 годзе пайшоў на заслужаны адпачынак. Жаніўся 28 лютага 1949 года. Жонка працавала звеннявой у мясцовым калгасе. У сям’і чацвёра дзяцей — 2 сыны, 2 дачкі. Аляксандр і Ніна закончылі Горкаўскую сельскагаспадарчую акадэмію. Сын ужо 20 гадоў працуе заатэхнікам у Салігорскім раёне, у калгасе імя Кірава, Ніна — бухгалтарам у Пінску. Другі сын Іван атрымаў спецыяльнасць пчалавода, кім і працуе па сённяшні дзень у роднай вёсцы. Сцепаніда таксама жыве ў в.Велута. Працавала ў калгасе «Зара» бухгалтарам, у 2004 годзе пайшла на пенсію. Жыве адна, трое дзяцей жывуць асобна. Мае чатырох унукаў. Павел Іванавіч — энергічны і актыўны чалавек. Ён паважаны жыхар вёскі. На сённяшні дзень ён адзін з нямногіх ведае добра гісторыю сваёй вёскі, калгаса, біяграфіі многіх землякоў. Я яму шчыра ўдзячны за шматлікія кансультацыі ў час майго збірання матэрыалаў для гэтай кнігі. Здароў’я, шчасця, доўгіх гадоў Вам, паважаны Павел Іванавіч, і сем’ям вашых дзяцей! Люлі, люлі, люлі, | ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Бабуля ў штодзённым жыцці беларусаў заўсёды займала досыць важнае месца. Яна дагладала ўнукаў, гаспадарку, займалася лекаваннем аднавяскоўцаў, ёй належала пачэснае месца на хрысцінах ці вяселлі. Крыху зраблю ўступ пра тое, што бачыла на свае вочы. Могілкі — святое месца для аднавяскоўцаў. Усе культавыя дзеянні на памінальным тыдні прайшлі. А я крыху спазнілася, затрымалася на рабоце. Падыходжу да могілак сваіх продкаў, а там, недалечка, каля аднаго помніка, стаіць знаёмая постаць. Думаю, у чый гэта фотаздымак так шчыра ўглядаецца. А гэта была магілка бабы Мар’і. Прайшло многа часу. У старэйшага ўнука, Васіля Паўлавіча (ён працуе настаўнікам у Вялуцай сярэдняй школе), я спытала, ці ён наведвае магілку бабулі Мар’і, як яго меншы брат Павел. Ён краечкам вуснаў усміхнуўся, адкрыў пашпарт, а там фотаздымак яго любімай бабулі. Я асцярожна ўзяла ў рукі фотаздымак. Божа, мне стала так прыемна ад гэтага погляду з фотаздымка. Перад маімі вычыма ўваскрэс вобраз бабы Марыі. Ад яе мы з сяброўкамі запісалі больш як восемдзесят песень (кола гадавых абрадаў і святы), шкада, што кантрольныя работы засталіся ў Брэсцкім педінстытуце, а чарнавік не захаваўся. Якое шчасце мець такую бабульку. Скажыце, калі ласка, хто з Вас носіць штодзённа ў пашпарце фотаздымак бабулі? Калі і ёсць такія асобы, то мы, беларусы, духоўна багаты народ. Марыя Анікееўна пражыла 94 гады. Сям’я была вялікая, браты закончылі царкоўна-прыходскую школу, а дзяўчынкам навука была адна (ад парога — да печы). Але каля братоў навучылася яна чытаць і пісаць. Выйшла замуж, нараджала дзяцей. Каля самага меншага сына пражыла ўсё жыццё. Муж у гады польскай акупацыі служыў солтысам. Калі вызвалілі Беларусь ад палякаў, яго ў 1940 асудзілі, вывезлі на поўнач, адтуль не вярнуўся. Пазней ён быў рэабілітаваны. Сама баба Мар’я вяла гаспадарку. Жыццё пражыла вельмі цяжка, але сумленна. У гады В.А. вайны тры сыны вывезлі на работу ў Германію. Пасля заканчэння вайны ўсе жывыя вярнуліся дадому. 1949 годзе ўступіла ў калгас добраахвотна. Аддала каня, рабочага вала, збожжа і шэсць гектараў зямлі. З гэтага часу працавала ў калгасе зусім за дарэмна. Вяла сваю гаспадарку, бо трэба было дзяцей паднімаць на ногі. Сыны былі працалюбівя, здольныя да ўсялякай справы. Успамінае ўнук, Васіль Паўлавіч: — У дзяцінстве бабулька нам многа апавядала казак, легенд, чытала Біблію. Многія паданні мне былі вядомы з гутарак бабулькі. Біблію амаль усю ведала на памяць. Помніла ўсе святы без календара. За парадай да яе прыходзілі многія жанчыны вёскі. Шкада, што многа песень, казак яе не захавалася ні ў нашай памяці, ні на паперы... Бабулька, ты для нас як сонейка яснае, мы ніколі не забудзем твой воблік. Маё дзяцінства было шчаслівым, бо яно прайшло поруч з цудоўным чалавекам, як мая любая бабулечка Марыя. Я толькі частку невялічкую змог перадаць з таго, што гаварылі вочы, вусны, рукі людзей, з якімі жыў і сустракаўся Такім ён хлопцам быў…![]() Заканчваючы невялікі экскурс па гісторыі в. Велута, хачу успомніць аб яшчэ адным знакамітым уражэнцы – Клімчуку Аляксандру Данілавічу, якога добра ведае больш маладое пакаленне. Я ведаў Сашу яшчэ з 16-ці гадоў. Сваімі ўспамінамі дзеліцца родны брат Сашы — Іван Данілавіч Клімчук.Усё сваё кароткае, выключна напружанае жыццё, ён пражыў так, нібыта пісаў паэму, адкрываючы свае законы чалавечага быцця.А жыў ён проста, рана прасыпаўся, быў лёгкі на пад'ём і няўтомным у бязконцай завірусе зямнога жыцця, у якім шмат любві, веры і працы. З малаком маці ён увабраў ў сябе любоў да Радзімы, прыналежнасць да яе гісторыі, да жыцця людзей. Рабочая рука бацькі, працаўніка жалезных магістраляў, рана паставіла на ногі басаногага вясковага хлопца. Суровая рэчаіснасць гісторыі пасляваеннага жыццеўладкавання, калектывізацыя на вёсцы не толькі загартавала яго незалежны характар, але і дала яму першыя ўрокі мужнасці і самастойнасці. Нарадзіўся Аляксандр Данілавіч 6.09.1949 года ў в. Велута Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям'і, быў старэйшым сынам у сям'і і першым памочнікам для бацькоў. З маленства праявіўся характар вельмі рухомага непаседы. Каб не выпускаць з вачэй свайго "галубка" ў вялуцкіх аколіцах, маці пашыла яму доўгую саматканую льняную сарочку і шырокі, чырвонага колеру, пояс. У доме бацькоў заўсёды было многлюдна — бацька быў майстрам на ўсе рукі і маці душэўнай дабрыні жанчына, якая заўсёды рабіла дабро людзям, чым магла раіла і дапамагала. Маці і бацька Аляксандра самі рана засталіся адны, таму і вырашылі, што у іх будзе вялікая, дружная і працалюбівая сям'я. Самая галоўная спадчынная рыса беларуса-палешука — аставацца на ўсё жыццё "трудаголікам. "У сям'м Клімчукоў панаваў культ працы. Малодшыя дзеці, а іх у сям'і было дзесяць, без пярэчання падпарадкоўваліся старэйшым, выконваючы, парой, самую не любімую, і вельмі працаёмкую работу. Маленькі Саша лёгка і з радасцю адолеў абавязкі памочніка, а з гадамі — прафесіянальнага аратага, пастуха, касца, рыбалова і дравасека. Летам разам з малодшым братам Васілём і сястрой Верай пасвіў калгасны статак авечак, працаваў на ўборцы зерневых. З вучобай асаблівых праблем не было: аднолькава лёгка даваліся ўсе школьныя прадметы. Асабліва падабалася матэматыка, у вольны час чытаў, з задавальненнем мастацкую літаратуру. У старэйшых класах разам з братам Васілём наведвалі Бастынскую СШ, куды патрэбна было 9 - 10 класы дабірацца пешшу праз балота і рэчку Цну. Пасля заканчэння школы, ва ўзросце 17 гадоў, Аляксандр Данілавіч працуе настаўнікам фізкультуры і матэматыкі ў Вялуцкай 8-гадовай школе. У маі 1968 года ён прызываецца на службу ў рады Савецкай Арміі. Вчэбку прайшоў у знакамітых "Печах" пад Барысавам, авалодаў абавязкамі камандзіра танка, далей была служба у Чэхаславакіі, прымаў ўдзел у знакамітых падзеях. За час службы неаднаразова заахвочваўся падзякамі і ўзнагародамі, таксама караткачасовым водпускам. У чэрвені 1970 Саша вярнуўся з аміі ў званні малодшага лейтэнанта, уладкаваўся на работу ў калгас "Зара". Завочна вучыцца ў Пружанскім саўгасе–тэхнікуме па спецыяльнасці — аграном. Сумесная вучоба ў тэхнікуме з выдатным чалавекам, франтавіком, старшынёй калгаса "Зара", Сяргеем Андрэевічам Дземянчуком, прыбавіла яму мудрасці, жыццёвага вопыту ў рабоце з людзьмі. Маладога энергичнага хлопца Аляксандра ў перыяд асушкі Лунінецкіх балот, заўажыла раённае начальства і з 1 мая 1971 года яго запрашаюць на працу інструктарам Лунінецкага райкама камсамола, дзе ён сябе зарэкамендаваў талантлівым кіраўнакм. З ліпеня 1973 года Саша працуе ўжо загадчыкам аддзела камсамольскіх арганізацый. У гэты перыяд маладыя камсамольцы, у тым ліку і Аляксандр Данілавіч, прымаюць атыўны ўдзел у правядзенні меліярацыі у нашым раёне. Камсамольская арганізацыя раёна ўзнагароджваеца ордэнам Працоўнага чырвонага сцяга. У перыяд сваёй працы ў райкаме камсамола Аляксанда Данілавіч знаходзіць сваё шчасце. Сваю адзіную выбранніцу ён заўважыў яшчэ працуючы настаўнікам Вялуцкай 8- гадовай школы і ў верасні 1973 года прапанаваў ёй — Ніне Васільеўне сваю руку і сэрца. З надзейнай і разумеючай яго жонкай, яны пачалі сваё сямейнае жыццё. Каханне і ўзаемаразуменне дапамагалі пераадолець розныя жыллёвыя і бытавыя праблемы. У Багданаўцы у Сашы і Ніны нарадзілася дачурка, якую назвалі Наташка. Тут Аляксандр Данілавіч працаваў на пасадзе намесніка старшыні калгаса "Гігант". За час працы кіраўніка ён набыў вопыт умелага кіраўніка і гаспадара, якога паважалі і любілі людзі і ім ён адплачваў узаемнасцю. У 1980 годзе Аляксандр Данілавіч паспяхова закончыў Горацкаю сельгасакадэмію, працаваў на пасадзе сакратара парткома ў саўгасе імя Леніна; у 1984 годзе — дарэктарам саўгаса "Авангард"; 1985-1988-начальнікам сельгасупраўлення Лунінецкага райвыканкама. 1988-май 1991 — другі сакратар Лунінецкага гаркама кампартыі Беларусі. Снежань 1991 года. Аляксандра Данілавіча назначаюць на пасаду дарэктара Лунінецкага ПТВ-160. Іменна тут праявіўся яго талант кіраўніка, які ў такі цяжкі перыяд нестабільнасці нявызначаннасці ў грамадстве, аб'яднаў калектыў педагогаў і навучэнцаў, шмат зрабіў па ўдасканальванні матэрыяльна–тэхнічнай базы вучылішча. Быў ўтвораны хор выкладчыкаў вучылішча. Работнікі вучылішча былі вельмі ўдзячны за будаўніцтва дома на 40 кватэр ў раёне сельгастэхнікі. На ўсіх займаемых пасадах Аляксандр Данілавіч быў патрабавальным, і ў той жа час чалавечным,справядлівым кіраўніком. Усе рашэнні добра прадумваліся, але прымаліся толькі пасля калектыўнага абмеркавання, кансультацый са спецыялістамі. Будучы чалавекам творчым, маючы шырокі круг інтарэсаў, тэхнічныя прафесіянальныя навыкі, вопыт педагагічнай работы, яму удалося знайсці якраз тую, адзіную сваю сцяжынку, ідучы па якой, ён здзяйсняў свае мары. Па жыцці Аляксандр Данілавіч быў чалавекам камунікабельным, сяброўскім, простым і гуманным. Знаходзіў тэмы для размоў з кожным, з першай сустрэчы умеў выслухаць, навучэнцаў, выкладчыкаў, мог паставіць на "месца" "занослівага", прыдаць бодрасці нясмеламу. У кампаніі сяброў мог шуткаваць, расказваць розныя гісторыі, спяваць і танцаваць. У вольны час з асалодаю працаваў ў сваім садзе і агародзе; ездзіў на рыбалку, асабліва любіў "ціхае паляванне", ў месцах, дзе ён нарадзіўся, ва урочышчы "Турцы", на беразе ціхай рэчкі "Цны". Да апошняй хвіліны свайго жыцця, з дня ў дзень, Аляксандр Данілавіч аддаваў часціцу сваёй душы самай высакароднай прафесіі на зямлі, прафесіі хлебароба. Ён пайшоў з жыцця ў самым росквіце сваіх сіл і магчымасцей, не далюбіў, не даразказаў, не дабудаваў. Жыццё любімага сына, мужа і бацькі і дзядулі трагічна абарвалася 16 мая 1997 года. Памяць аб ім назаўсёды засталася ў сэрцах родных яго і блізкіх, яго сяброў. Святы, гульні, звычаі, вольны час, абрады, традыцыі, рамёствы | ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| На працягу многіх стагоддзяў існавання в. Велута яе насельніцтва не толькі цяжка працавала, дабываючы свой “хлеб надзённы”, але і ў доўгія зімнія вечары, у святочныя дні адпачывала. Адпачынак такі быў амаль заўсёды звязаны з каляндарнымі рэлігійнымі і народнымі святамі. Нам вядома, што праваслаўная Свята-Троіцкая царква ў в.Велута была пабудавана ў 1803 г. Далёкія нашы продкі былі людзьмі глыбока веруючымі і адначасова забабоннымі па прычыне сваёй малапісьменнасці, несвядомасці. Для пануючых улад у тыя часы і не вельмі патрэбны былі пісьменныя сяляне. Уладароў больш задавальнялі сяляне несвядомыя, пакорныя, працавітыя — чым і адрозніваліся ва ўсе часы продкі сённяшніх велуцян. Аднак жа яны былі яшчэ здольнымі і да розных “забаў”. Паколькі пісьменных жыхароў у вёсцы былі адзінкі, то песні, казкі, прымаўкі, прыказкі, байкі перадаваліся ад пакалення да пакалення вусна. І па сённяшні дзень Велута багатая сваёй вуснай народнай творчасцю. У розныя часы жылі тут вядомыя сказальніцы, спявачкі: вось некалькі песень, запісаных са словаў жыхароў Велуты настаўніцай мясцовай школы Хадатчук Ганнай Антонаўнай у лістападзе 2004 г. Каравайная песня Каравайночкі п’яныЗапісана са словаў Хрысціны Савічны
Пойду я замуж да до венца,Запісана са словаў Шмат Паўліны Сцяпанаўны. ***Запісана са словаў Гардзіевіч Марыі Захараўны ***Запісаны са словаў Тарасені Паўла Герасімавіча
І. “Абрады — сукупнасць агульнапрынятых сімвалічна-знакавых дзеянняў, якія ў канцэнтраваным выглядзе адлюстроўваюць лад жыцця народа, асаблівасці яго гаспадарчай дзейнасці, духоўныя светаўяўленні, рэлігію, мараль, сацыяльную і этнічную псіхалогію; арганічная частка традыцыйна-бытавой культуры. Большасць беларускіх абрадаў выяўляюць агульнаславянскія вытокі. Як від народнай творчасці суправаджаюцца музыкай, песнямі, танцамі, гульнямі, ігрышчамі, пераапрананнямі, тэатральнымі відовішчамі, святочнымі шэсцямі. Некаторыя даследчыкі ў асобную групу вылучаюць:
Цесная сувязь абрадаў з роднай прыродай, вобразамі свайго краю, народнымі звычаямі, духоўнымі запатрабаваннямі надавалі ім асобую сілу і значнасць у народнай педагогіцы, патрыятычным і працоўным выхаванні, перадачы з пакалення ў пакаленне духоўных традыцый сваіх продкаў”. II. “Звычай — гістарычна ўсталяваны і агульнапрыняты ў пэўным грамадстве або сацыяльна-этнічнай групе спосаб паводзін. Узнік у глыбокай старажытнасці. У яго аснове ляжалі розныя забабоны і абмежаванні, якія ўспрымаліся з дзяцінства і ўзнаўляліся ў новых пакаленнях без абмеркавання і абгрунтавання. Звычай рэгуляваў паводзіны асобы, вызначаў яе месца ў калектыве і характар суадносін з супляменнікамі. У ролі звычаяў маглі выступаць вытворчыя навыкі, абрады, грамадскія святы і іншае”. ІІІ. “Святы — урачыстыя, знамянальныя дні (нярэдка выхадныя, нерабочыя) у гонар або ў памяць якой-небудзь важнай падзеі, даты, гістарычнай асобы. Святы бываюць народныя (Каляды, Грамніцы, Масленіца, Гуканне вясны, Саракі, Вялікдзень, Радаўніца, Юр’е, Зялёныя святкі, Сёмуха (Троіца, Купалле, Жніво (Зажынкі, Дажынкі); Спас, Багач, Пакрава, Дзяды, Піліпаўка. Некаторыя народныя святы адзначаюцца (Спас, Дзяды, Мікола) 2 – 3 разы ў год. Рэлігійнымі святамі называюцца асаблівыя знамянальныя дні, якія адзначаюцца ў памяць важных царкоўных падзей, у гонар святых. Усе рэлігійныя святы падзяляюцца на 12 галоўных і 5 вялікіх. Пасля прыняцця хрысціянства на Беларусі многія царкоўныя святы паступова былі прымеркаваны да старажытных народных свят і адзначаліся ў адны і тыя ж дні. Напрыклад: Каляды — Нараджэнне Хрыстова (7 студзеня); Грамніцы — Стрэчанне Гасподне (15 лютага); Гуканне вясны — Благавешчанне; Купалле — Нараджэнне Іаана Прадцечы (6 – 7 ліпеня). Акрамя вышэйназваных святаў, ёсць яшчэ і дзяржаўныя... Святы могуць суправаджацца музыкай, песнямі, танцамі, выкананнем рытуалаў, абрадаў і звычаяў, гульнямі і ўжываннем асобай святочнай ежы, апрананнем спецыяльнай вопраткі (святочныя касцюмы, маскі). У сучасны перыяд многія народныя і рэлігійныя святы афіцыйна прызнаны на дзяржаўным узроўні.” IV. “Традыцыя — устойлівая этнакультурная з’ява (звычай, норма), якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Жыве і функцыянуе ў натуральным асяроддзі ад 80 – 100 і болей гадоў. Традыцыя — фенамен культуры, аснова народнай творчасці. Яна заўсёды адыгрывала выключную ролю ў трансляцыі калектыўнага вопыту, акумуляванні і ўзбагачэнні духоўнай спадчыны, самазахаванні, забеспячэнні развіцця народа — этнаса і яго культуры. Нацыянальная культура па сутнасці ў выніку развіцця інтэлектуальных сіл, узаемаўзбагачэння мясцовых і рэлігійных традыцый, творчых стасункаў традыцыйнай (народнай) і прафесійнай культуры”. Прадстаўляю слова былой вучаніцы, сёння настаўніцы роднай мовы і літаратуры Ніне Сідараўне Наварыч (Каховіч). Дарэчы, яе муж — былы аднакласнік Міхаіл Касьянавіч Наварыч — сёння брыгадзір СВК “Велута”. У іх цудоўная сям’я: 5 сыноў і адна дачка. Дарэчы, 3 сыны закончылі родную школу з медалямі. Чацвёра закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы, дачка вучыцца ў Мінскім дзяржаўным універсітэце. Сыны ўсе сямейныя. Таму аповяд пра абрад “Вяселле” Ніна Сідараўна піша са свайго вопыту. “Сярод сямейных абрадаў самым багатым па зместу, выкананню, афармленню з’яўляецца вясельны абрад. Вяселле ўвабрала ў сябе і песні, і танцы, элементы драматычнай гульні. Яркім і самабытным з’яўляецца вясельны абрад нашай вёскі Велута. Можна выдзеліць асноўныя тыпы вялуцкага вяселля. 1. Сватанне Хлопец паведамляе сваім бацькам аб намеры ажаніцца з пэўнай дзяўчынай. Бацькі вечарам ідуць сватаць дзяўчыну. Яны павінны ўмець паказаць жаніха з найлепшага боку (разумны, прыгожы, працавіты, удалы паляўнічы — пусціў стралу, а гэта страла ляціць, а мы за ёй ідзём, і вось у ваш домік-церамок уляцела. А ў гэтым церамочку ды кунічка жыве, а гэта ж не куніца, а дзяўчына-красунька, а ці ж рада ты нам, сватам, то выйдзі, хлебу нашаму пакланіся, ды на покуць нясі, і нас на ганаровае месца пасадзі. Калі прыходзяць да згоды, сваты дамаўляюцца аб часе запоін. Заржалі коні ў зялёнай дуброве,2. Запоіны Пасля сватання ў хаце нявесты праходзяць запоіны. Дзяўчыну “запіваюць” да роду жаніха. Запоіны прызначаюць на нядзелю. Жаніх з бацькамі і бліжэйшымі сваякамі (чалавек 12, а жаніх — трынаццаты) ідуць да нявесты. Калі заходзяць у хату, то моцна стукаюць кійком, каб маладая пачула і за печ не схавалася. З боку маладога нясуць гарэлку на ўсіх гасцей, а маці маладога нясе свой гасцінец для нявесты (каб нявеста на другі дзень вяселля апранула гэтую сукенку). Маладая першая выходзіць к жаніху, каб у будучым першай у жыцці верхаводзіць мужам. Для ўсіх гасцей падае руку і вітаецца, але на далоні — вышыта насоўка, каб ведалі, што маладая жадае належыць іх роду, што руплівая, ночы не спала, палатно ткала, наметкі вышывала і дарагіх гасцей чакала. Госці рассаджваюцца за сталы дубовыя і добра падрыхтаваныя. Самыя ганаровыя месцы адводзяцца бацькам жаніха і тым, хто прыйшоў сватаць нявесту. У час запоін пяюць песні, якія адносяцца да гэтага моманту. Вось такія песні жартоўнага характару: Прыбірася рыба к гату, да пусці сваце ў хату,Перад тым, як разысціся дадому, гасцей маладога перавязваюць наміткамі, ручнікамі. Яны на талерку з жытам кладуць грошы (значыць, плоцяць нявесце за яе руплівую працу, што прала, ткала, на сонцы бяліла, на ветры сушыла. Акрамя гэтага, нявеста дае бацькам жаніха бутэльку з зернем жыта, касніком чырвоным навязана. Гэта сімвал таго, што нявеста аддае ім сваю долю. Пасля яе распіваюць пры нараджэнні першага дзіцяці. Жыта рассыпаюць у сябе па двары, каб у двор прыйшоў дабрабыт і шчасце. Вяселле прызначаюць праз тры тыдні пасля запоін, у залежнасці ад таго, як паспеюць падрыхтаваца. Напярэдадні вяселля пякуць каравай. 3. Выпечка караваю На вяселле пякуць два караваі: адзін у нявесты, другі ў жаніха. Каравай выпякаецца ў форме сонца, круглы. Абрад выпечкі абодвух караваяў аднолькавы. За якасць каравая адказвае хрышчоная маці, якую называюць старэйшай каравайніцай. Пякуць яшчэ і шышкі для ўсіх каравайніц, каб абвясціць, што вяселле пачынаецца. Маладой каравай адрозніваўся тым, што пяклі з цеста касу, а па краях кветкамі ўпрыгожвалі. Каравайнічкі, косу спляціце,Для каравая падрыхтоўвалі месца: века з-пад дзяжы, на века лажылі сена, медную манету (5 ці 3 капеек), сыпалі жменю жыта, засцілалі вышытым ручніком, а потым ставілі каравай. Да высокіе стогі на дворэ,Побач з караваем у маладой стаіць масла, а ў маладога мёд, у насоўцы свечкі, дзве шышкі і месячык невялічкі. Ой, гібніце, гібніце і кветочкі кладзіце,Яшчэ каравай дзяўчыне падвязвалі чырвонай і ружай стужкай. Удача, удача, як коровай удаўс’а,Свечкі для таго, каб маладых павіваць, маслам валасы (пасмачку маладога і маладой) змазваюць, мёдам сплятаюць, свечкамі падпальваюць, а месячык разам з нашытай наміткай па часавой стрэлцы абкружваюць голавы маладых тры разы са словамі: – Дай Божа нашым маладым усякую долю пазнаці: і салёвую, і вадзяную, і хлебавую. Свахі спяваюць: Ой свато, свато,Яшчэ ўстаўлялі пяць галінак ельца, упрыгожвалі кветкамі. Старшая коровайніца короваю ўбірала,Працуючы, каравайніцы ўвесь час пяюць песні, надаюць усяму святочнае, незвычайнае адценне. 4. Блаславенне старэйшай каравайніцы Прашу слыхаці, шчо буду казаці.Бацькі адказваюць: Бог благослоўляе. А ў суботоньку на нядзельку гадзінуКаравай выпякаецца. Каравайніцы мыюць рукі, ваду нясуць і выліваюць пад вішню. Коровайнічкі ручкі мыліКалі наступае час даставаць каравай з печы, то з’яўляюцца абавязкова ўсе каравайніцы. Вынімайце коровайПасля вынасу каравая ўсе садзяцца за сталы. Спяваюць песні, толькі не каравайныя. Каравайныя песні можна спяваць толькі пры выпечцы і ўпрыгожванні каравая і нідзе болей. 5. Першы дзень вяселля У жаніха і нявесты часцей на вяселле запрашаюць бацькі. Вяселле пачынаецца ў жаніха і нявесты асобна. Да жаніха яго род збіраецца крыху раней, чым да нявесты яе род, таму што ў нявесты вяселле не пачынаецца, пакуль не прыйдзе жаніх. У жаніха з ліку гасцей едуць хрышчоны бацька з хлебам і бутылкай гарэлкі, павязанай чырвонай стужкай на запоінах. Старэйшы сват з гарэлкай (для таго, каб по чарачцы выпіваць, калі будуць дарыць). Другі сват нясе каравай, свахі (сёстры, стрыечныя сёстры, цёткі), дружына (абавязкова нежанатыя сябры жаніха). Усе госці жаніха спачатку садзяцца за сталы. Бацькі маладога бласлаўляюць вяселле (старэйшая сваха чытае малітву: ”Ойча наш...”, бласлаўленне такое ж, як пры выпечцы каравая). Хрышчоны бацька бярэ хлеб, потым бярэ за руку жаніха і абводзіць яго тры разы па ходу Сонца вакол стала, за якім яны сядзелі. Следам за жаніхом абходзяць стол і дружкі. У такім парадку яны выходзяць на вуліцу, дзе іх чакаюць машыны. Жаніха ў машыну саджае хрышчоны бацька. У гэты час бацькі жаніха абходзяць тры разы машыны (маці абсыпае жытам, бацька нясе хлеб з соллю на ручніку). Сваты ад’язджаюць (усе павінны ўступаць дарогу), яны нікуды не зварочваюць, а едуць прама да нявесты. Усю дарогу пяюць песні. Маці сына выправажалаБацькі нявесты запрашаюць сватоў у хату: «Прашу сватоў, да ў хату, садзіцеся на лавы сосновые, да за столы дубовые». Першым у хату заходзіць хрышчоны бацька. За ім — жаніх і ўсе астатнія. Іх адразу ўсаджваюць за сталы, жаніха садзяць паміж сваіх, дружкі жаніха выкупляюць нявесту і ўсіх яе дружак. Нявеста ў гэты час хаваецца, каб яе не ўкралі без выкупу. Але хоча першая ўбачыць яго, каб верхаводзіць ім. Пасля таго, як дружкі выкупілі дружак, брат маладое вядзе яе да жаніха, сядзіцца яму на калені і просіць грошы за сястру. Таргуюцца да трох разоў. Маладую выкупляюць старэйшыя сваты. Падружкі нявесты прымацоўваюць на грудзі дружкам кветкі, а самая старэйшая дружка (сведка) прышпільвае жаніху. Жаніх і дружкі ходзяць з кветкамі вяселле. 6. Нявесту апранаюць Нявеста сядае на дзяжу, якая пакрыта аўчынай (каб у нявесты было столькі багацця, колькі шэрсці на гэтай аўчыне). Убірае, прыхарошвае нявесту звычайна адна здольная дзяўчына, ад яе патрабуецца ўменне хораша прычасаць, падмаляваць нявесту, апрануць ёй фату. У яе многа добраахвотных памочніц, таму нявесту апранаюць даволі хутка. Увесь час гучаць песні, якія пяюць усе, хто знаходзіцца ў доме. Сама нявеста не пяе, але ўсе песні адрасаваны ёй: Ой зялёнаю ружа блізко к плоту стояла7. Нявесту “дараць” Спачатку дараць бацька, маці, потым усе астатнія. Старэйшы маршалак аб’яўляе, хто дарыць: «Пане староста, пане постаронні, шчо я буду казаць, молодых дарыць бацько, сто рублей золотых покладае, нашую молодую запомогае, дзякуй за такія дары. Дарыць маці своямі полотна, ночы не спала, прала, ткала, на Сонцы бяліла, на ветры сушыла, дочку свою запомогае. Яшчэ жытом, жыткою, веком доўгім, здороўем моцным, што б любіліс’а, плодзіліс’а, і нас, бацькоў не забываліса». Кожны пры дарэнні жадаў маладым шчасця, сямейнага дабрабыту. Пры дарэнні нявесты пяюць песні: Ой дарыце, мое цётухны, дарыце,Як падарылі маладую, свахі выкупляюць падушкі, пасцель, куфар маладой. Усё прыданае нявесты едзе разам з ёй у той жа дзень. Маладыя едуць да хаты маладога. Збіраючыся дахаты, сваты пяюць: Дадому, сватове, дадому,Сяброўкі нявесты, сваякі пяюць ёй развітальныя песні: Выграбай, матко, жар, жар,У песнях нявеста развітваецца з бацькамі, якія будуць сумаваць па сваёй дачаньцы. Ой не плач, маценько, як я поеду,З сабой нявеста вязе хлеб, талерку з жытам, на якую ёй дарылі грошы, лыжкі, чаркі, з якіх пілі маладыя. Жыта, каб пасыпаць у доме жаніха. Калі нявесту пасадзілі на воз, дружкі пытаюцца ў яе: Марусечка, дзе ключы? Яна адказвае: Каб выйшлі замуж за мною ўсе. Бацькі нявесты абходзяць вазы з хлебам-соллю, абсыпаюць жытам. Па дарозе свахі спяваюць: Да полетушча пташочка,8. Нявесту вязуць да хаты жаніха. Пад’язжаючы да хаты, спяваюць, праслаўляючы нявесту: Поглядзі маці ў вокэнцэ,Каля хаты жаніха маладых сустракаюць бацькі жаніха і іншыя сваякі. Маці жаніха трымае хлеб з соллю і карэц з мёдам, бацька віно і чарку. Убачыўшы маці, свахі пяюць песні каля ганка: Што ж гэто за зелле чырвон’э,Маладыя кланяюцца бацькам жаніха тры разы. Маці, трымаючы хлеб, тры разы хрысціць іх і гаворыць: “Дай, Божа, нашым дзеткам долечку ўсякую познаці: і хлебовую, і солевую, і водзяную, здороўечка моцного, лёсу шчаслівого, веку доўгого”. Бацька дае маладым па чарцы віна, а маці па лыжцы мёду. Віно не дапіваюць, а льюць цераз галаву высока, каб шчасцейко было, каб на вяселлі была “горка”, а ў жыцці “салодка”. Потым частуюць усю дружыну, пакуль мёд з рук маці не выкрадзе старэйшы дружок. Бацькі з хлебам ідуць першыя, — за імі маладыя. На парозе ляжыць кажух, далей маладыя праходзяць па белым палатне ў хату. Нявеста наперад сыпле тры разы жыта, а на брыль печы ложыць грошы і дзве шышкі (грошы для сястрычкі жаніха, каб яна была ёй першая дарадчыца, а шышкі ў знак таго, што яна ўжо ў іх сям’і). Бацькі запрашаюць усіх за сталы. Гасцей, якія прыехалі за маладой, усаджваюць на ганаровае месца. Першую чарку выпіваюць маладыя з бацькамі жаніха і хрышчонай маці нявесты, якая цяпер суправаджае нявесту. Свякроў нявестку перапівае, перапівае і віншуе: Будзь ты, нявехна, умна-разумна,Пасля гэтага выпіваюць усе, чуюцца крыкі “горка”, спяваюць песні, потым танцы. 9. Маладога “дараць” Першыя дараць бацькі. Бласлаўляюць маладых: “Жытлом — век пражыць у згодзе, павазе, узаемаразуменні, жыткю — здороўем моцным, веком доўгім, долей шчаслівой, каб вялося, каб былося — і нас на старасць, бацькоў сваіх, не цураліся”. Нявеста дарыць падарункі бацькам, блізкім родным. 10. Нявесту распранаюць Праз некаторы час да нявесты падыходзіць гарманіст, пытае ў людзей дазволу “пакрывала зняць”. Знімае пакрывала ў нявесты і кідае яго маці жаніха. Злавіўшы пакрывала, жанчыны накрываюць ім сабе галовы і скачуць, спяваюць: Дзякуй Богу, сына ажаніла,Маці жаніха знімае з галавы нявесткі фату. Тут звычайна падбягае дзяўчына, каб фату адразу надзелі ёй, тады яна хутка выйдзе замуж. А нявесце на галаву завязваюць хустку. Нявестка пераапранаецца. Жаніх і сват едуць за прыданымі. “Прыданы” — гэта родзічы нявесты, якія ідуць у дом жаніха праведаць нявесту. Хрышчоны бацька нявесты нясе з сабой буханку хлеба, гасцінцы бацькі яе, а іншыя нясуць ручнікі, абрусы, посцілкі, адным словам, усё, што зроблена рукамі нявесты, каб госці ўхвалілі маладую, што яна не толькі прыгожая, але і багатая. Прыданы па дароге спяваюць: Ехалі мы грэбляю, кабылою сухарэбраю,Каля ганка прыданы песняй кліча маладую, якая не мае права выйсці да родзічаў: Выйдзі, Марусечка, з хатыБацька жаніха запрашае прыданых ў хату. Але заходзяць у першую чаргу тыя, хто будзе развешваць па сценах ручнікі, занавескі на вокны. Нявеста не сустракае сваіх блізкіх, а наадварот, хаваецца ад іх. Прыданы пяюць такія ж песні, якія спявалі родзічы жаніха ў доме нявесты, просячы гарэлкі, хвалячы гаспадароў. А нявеста ўсё не выходзіць. Тады пытаюцца ў песні: Да дзе наша гадаванаеУваходзіць нявеста, кланяецца бацькам, потым усім іншым: Пазнай, маці, дачку,Прыданы спявае песню, дзе просіць родзічаў жаніха клапаціцца аб нявесце: Ой, сваточкі да голубочкі,А свахі адказваюць: Будзе ей клунечка за хатку.Госці ідуць дамоў. Нявеста застаецца ў доме жаніха. Госці (або пірагі) У госці да бацькоў нявесты ідуць толькі самыя блізкія сваякі жаніха разам з маладымі ў першую нядзелю пасля вяселля. Нявеста да гэтага дня не мае права бываць у сваіх бацькоў, нават калі ёй вельмі патрэбна. Маладая нясе пірог, малады бутэльку гарэлкі, аддаюць гэта ўсё таму, каго па дарозе першага сустрэнуць. Калі жаночага полу — то нарадзіцца першая дзяўчынка, а калі мужчынскага — то першы будзе хлопчык. Гасцей частуюць. Маладыя вяртаюцца дамоў разам з гасцямі. Свахі абменьваюцца падарункамі. Спецыяльных “гасцінных” песень няма, звычайна пяюць песні аб жаночай долі ў чужым краі, у чужым родзе. Героямі гэтых песень часта з’яўляюцца брат і яго сястра: — Сястра наша, сястра,Жанчыны лічаць, што “госці” патрэбны для таго, каб маладую ўвесці ў круг жанчын, якія будуць ёй сяброўкамі. Так заканчваецца абрад вяселля!” * * * P.S. Для Ніны Сідараўны Наварыч кожны дзень пачынаецца раным-рана. Яна — звычайная жанчына, якіх у Велуце дзесяткі. Гэтак жа, як і іншыя, спяшаецца ўправіць гаспадарку, прыгатаваць снеданне, адправіць на работу мужа, у школу — дзяцей. Ад астатніх яна адрозніваецца тым, што апошніх у яе шасцёра: пяцёра сыноў і дачушка. У вёсцы жартуюць, што Ніна Сідараўна працягвае традыцыі сваёй маці, якая таксама выгадавала шасцёра дзяцей. Як бы там ні было, а мнагадзетнай сям’і зайздросцяць многія. Добрымі, уважлівымі, чулымі растуць дзеці ў Ніны Сідараўны і Міхаіла Касьянавіча. Старэйшыя — Віталь і Сяргей — пасля заканчэння інстытута маюць ужо ўласны кавалак хлеба. На пятым курсе лесатэхнічнай акадэміі вучыцца Алег. Туды ж паступіў сёлета Дзмітрый. З бацькам, маці і бабуляй засталіся адзінаццацікласнік Міхаіл і пяцікласніца Іна. Як і старэйшыя, яны звычныя да любой сялянскай работы, ва ўсім стараюцца дапамагаць бацькам. Ладны кавалак дамашніх клопатаў дагэтуль на плячах Вольгі Пятроўны Наварыч — бабулі. Але ж яна не скардзіцца, радуючыся ўзаемаразуменню, павазе і шчасцю, якія пануюць у сям’і сына. А работа па дому — што ж, яе таксама некаму рабіць трэба. Тым больш, што нявестка нярэдка затрымліваецца ў школе. Так, Ніна Сідараўна працуе настаўніцай. Школа стала для яе незаменным кавалачкам жыцця. Зусім юнай прыйшла яна сюды на пасаду піянерважатай. Ды так і засталася ў калектыве настаўнікаў, якія некалі вучылі і яе. Пазней закончыла завочна педагагічны інстытут і стала выкладаць родную мову і літаратуру. Семнаццаць год адпрацавала яна настаўніцай, дваццаць восем — агульны стаж у школе. Амаль кожны з яе выпускаў так ці інакш блізкі сям’і Наварычаў: з гэтым вучыўся нехта з сыноў, гэтых вучыла сама. Як ніхто, ведае яна іх звычкі, угадвае сакрэты. А як жа інакш, калі ў самой дома такія ж гарэзлівыя непаседы, калі кожнага са сваіх выхаванцаў яна ведае не проста ў твар, а дакладна раскажа, у якой сям’і расце, хто бацька. За гэта і паважаюць настаўніцу. У тым, што маці і бацька — узор жыццёвых паводзін для сваіх дзяцей, Ніна Сідараўна пераканалася не толькі на ўласным вопыце. Таму заўсёды стараецца быць цярплівай, стрыманай і мудрай. А дзеці — і ўласныя, і чужыя — плацяць ёй шчырасцю і павагай. Маці не сумуе, што сыны абралі іншы, чым у яе мужа, шлях у жыцці. Цяжкі сёння настаўніцкі хлеб, ды і мужава брыгадзірства не дужа вялікі прыбытак у сям’ю прыносіць. Да таго ж, у старэйшых з дзяцінства яскрава адчувалася цяга да тэхнікі. Так што няхай топчуць уласную сцяжынку ў жыцці. Іншая справа Іна. Дачка, гэтак жа, як мама, стараецца разважліва і лагодна ставіцца да жыцця. Яна пакуль малая, але Ніна Сідараўна марыць, што настане час, калі яна, адкінуўшы сумненні, зробіць правільны выбар. А пакуль штораз па заведзенаму з даўніх часін распарадку пачынаецца і заканчваецца кожны новы дзень у сям’і Наварычаў. Вялікая і дружная сям’я не загадвае, што прынясе ён з сабою, цвёрда верачы, што заўтра будзе больш шчодрым на добрыя падзеі, больш светлым і радасным. Вялуцкі СДК быў пабудаваны ў 1964 годзе. Ён адразу ж стаў цэнтрам культурна-масавай работы ў вёсцы, месцам правядзення свабоднага часу, правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, народных і дзяржаўных святаў. Усе загадчыкі, якія працавалі ў розныя часы, адзначаюць неацанімую ролю СДК у культурным жыцці велуцян. Гэта месца, дзе збіраліся самыя таленавітыя жыхары вёскі. Тут знаходзіцца і вясковая бібліятэка. У былыя гады ў СДК прыходзілі сотні юнакоў і дзяўчат для адпачынку. Тут арганізоўваліся розныя мерапрыемствы. Рыхтаваліся да правядзення розных абрадаў, святаў, рыхтаваліся канцэртныя праграмы для аглядаў, для паказу жыхарам навакольных вёсак. Досыць успомніць такі факт, што ў клубе існаваў хор — 103 чалавекі (загадчык Юрко П.І.). Праводзіліся суботнікі і нядзельнікі з моладдзю з мэтай пабудовы танцпляцоўкі, вясковага стадыёна. Хор Вялуцкага СДК быў вядомы далёка за межамі вёскі. Цікава праводзіліся тут і школьныя мерапрыемствы. Тут працаваў вядомы на ўсю рэспубліку кінамеханік Максімчык Уладзімір Іванавіч, дзейнічаў дзіцячы кінатэатр, які паказваў вучням фільмы ваенна-патрыятычнай тэматыкі. Тут праводзіліся розныя спаборніцтвы: “А ну-ка, дзяўчаты, хлопцы”, спартландыі. Праходзілі вечары-сустрэчы з цікавымі людзьмі, праводзіліся выбары на розных узроўнях. Былі выстаўкі народнага адзення, карцін, малюнкаў, работ народных умельцаў. Без СДК Велуту і сёння нельга сабе ўявіць. Даю слова сённяшняму кіраўніку Дома культуры — загадчыцы Галіне Аляксандраўне Зылевіч, якая працуе ў СДК з 1990 года, закончыўшы Гродненскае вучылішча мастацтваў. Да яе працавалі 5 загадчыкаў, больш за ўсіх — Сайко (Каховіч) Вольга Аляксееўна, з 1976 па 1989 гады. “У нашай вёсцы жывуць працалюбівыя людзі. Шмат часу аддаюць працы, аднак умеюць і добра адпачыць. У клубе арганізуецца і праводзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў і для дзяцей, і для дарослых. Традыцыйнымі сталі святы “Купалле”, “Вялікдзень”, “Міс Прыгажосць”, “Міс Малютка”, і шмат другіх. Асабліва цікава праводзяцца святы вуліц, на якіх жанчыны паказваюць свае рознабаковыя таленты. Вуліца ў такія дні блішчыць сваёй чысцінёй, вывешваюцца даматканыя дываны, прыгожыя вышыванкі; жанчыны прапануюць адведаць свае кулінарныя прысмакі. Свята праходзіць на адной вуліцы, аднак на ёй збіраецца ўся вёска. Свята доўжыцца ўвесь дзень. У кожнай вёсцы ёсць свае асабліва таленавітыя людзі. Ёсць яны таксама і ў нашай вёсцы Велуце. У кожнай хаце ёсць свае таленты. Мікалай Апанасавіч Клімчук — душа любой кампаніі, аматар ігры на акардэоне, гармоніку, сам сачыняе мелодыі. Любоў Аляксееўна Еўтух валодае унікальным голасам і выконвае даўно забытыя песні нашых продкаў. У СДК створана фальклорная група “Велуцянка”, якая прымае самы актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах. Мінскім тэлебачаннем быў зняты відэафільм “Вялуцкія папрадухі” з удзелам нашага калектыву. Самымі актыўнымі ўдзельніцамі з’яўляюцца Марыя Бяляк, Хрысціна Хлуд. У рэпертуары гэтай групы ў асноўным фальклорныя песні : “Ой там, на горэ”, “Там, каля жыта”, “Два галубы”, і шмат іншых старадаўніх песень. Гарманісты нашы — Каховіч Мікалай Касьянавіч, Васіль Дзмітрыевіч. Вялікую дапамогу і падтрымку аказваюць нам аддзел культуры Лунінецкага райвыканкама, старшыня Бастынскага сельскага савета Рашэцкі Фёдар Міхайлавіч. Але самымі галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў з’яўляюцца велуцяне. Гэта яны захоўваюць даўнія традыцыі, абрады, песні, фальклор роднай вёскі Велута, яны берагуць памяць”.
| ![]()
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Калгас у в. Велута ўтвораны 5 жніўня 1949 г. пад назвай “Чырвоная зорка”. У 1956 годзе быў аб’яднаны з Бастынскім калгасам “Шлях Леніна”, у складзе якога знаходзіўся да 1962 г. Пасля аддзялення атрымаў новую назву — “Зара”. У розны час гаспадаркай кіравалі Апанас Іванавіч Дзедзін, Міхаіл Адамавіч Цяльпук (ён з 1952 г. узначальваў “Чырвоную зорку”, а затым і ўзбуйнены калгас “Шлях Леніна” — на працягу ўсяго перыяду сумеснага існавання дзвюх калектыўных гаспадарак), Міхаіл Сямёнавіч Сырвачаў, Сяргей Андрэевіч Дземянчук, Аляксей Мікалаевіч Ваўрук. Сённяшні старшыня — Мікалай Адамавіч Макоўскі — працаваў тут з 1985 па 1989 год. У 1991 г. быў абраны на гэтую пасаду другі раз. З успамінаў першага старшыні: “Колхоз образовался 15 августа 1949 года. Из Лунинца прислали человека полномочного, директора лесхоза Немой… Сразу же собрали собрание, на котором выбрали меня, Дедина Афанасия Ивановича, председателем. Выбрали и бригадира. Через неделю тот уехал в Минск. Так я остался без бригадира. Потом первыми бригадирами стали: Максимчик Фёдор Фёдорович, Сайко Адам Афанасьевич, Хлуд Степан Игнатьевич, Ходотчук Лаврентий Иванович. Колхоз строился тяжело, хлопот было много. Я хоть и был председателем, но работал наравне с другими колхозниками. А как записывались в колхоз? Первыми подписались работники Велутского сельсовета), потом позвали и записали лесников. Таких записалось 42 человека. У людей купил 3 коровы. В колхозе было 140 телят. Сразу же при поступлении в колхоз надо было сдавать зерно, картошку, крупы и другое. С чего начинать? Подходит севба. Поехал я в район к секретарю райкома и докладываю ему, с чего начнём. Решили сделать собрание и решить собранием. Взяли картофель по 50 кг с человека, ярицы по пуду, льносемя, кто сколько может. «Это-то мы соберем, а чем же будем важить?» Поехал в Лунинец к начальству, разрешило, дали мне весы. Давай собирать зерно. Спросил Максимчика Александра, он разрешил, и ссыпали у него в сенях. Я сам сдал в колхоз 12 пудов зерна и 7 мешков картошки, а сдавать надо было по 50 кг. Собрали семена, а поле уже вспахали под рожь, каждый колхозник имел лошадь у себя. Прихожу в дом и говорю: «Запрягай коня, поедем сеять жито». Овёс брал у лесничего. В Люще, у Пацучейко 5 тонн овса выменяли на жёлуди. У людей было много желудей. Вот так и сеяли овёс». P.S. Калі амаль што закончыў збор матэрыялаў і ўспамінаў аб вёсцы Велута і яе жыхарах, нечакана атрымаў тэлефонны званок. Пазваніў унук Апанаса Іванавіча Васіль Паўлавіч, які жыве ў горадзе Лунінцы са сваёй сям’ёй. Аказалася, што ў Лунінцы жыве і яго родны дзядзька — Канстанцін Апанасавіч. Але аб усім па парадку. Дзедзін Апанас Іванавіч нарадзіўся ў в. Велута ў 1903 г. Закончыў 3 класы польскай школы, служыў у “войску польскім”. Пасля звароту са службы ажаніўся. Жонка яго — Елізавета Раманаўна Каховіч, сястра ўдзельніка грамадзянскай вайны Адама Раманавіча Каховіча. У іх сям’і нарадзілася 2 дачкі і 3 сыны, адзін з іх памёр у дзіцячым узросце. Жыла іх сям’я як і ўсе другія, працавалі на зямлі, гаспадарамі якой былі польскія паны. І вось у верасні 1939 года яны займелі свой кавалак зямлі. Аднак пад мірным небам жыць ім доўга не прыйшлося. У чэрвені 1941 г. прыйшлі нямецкія захопнікі. Вельмі хутка вакол вёскі ў лясах з’явіліся першыя партызаны. Сям’я і другія жыхары вёскі дапамагала народным мсціўцам чым маглі. Старэйшы сын Павел (1925) і дачка Марыя былі дарослымі. Канстанцін быў меншым (1934 г.) У 1944 годзе, у студзені месяцы, Апанас Іванавіч пазнаёміўся з байцамі незвычайнага партызанскага атрада, які ў народзе называлі “дэсантнікамі”. Атрад знаходзіўся непадалёк ад в. Гоцк. Камандзірам яго быў старшы лейтэнант Дз.П. Распопаў. Атрад насіў назву “Барацьбіты”. Што гэта быў за атрад, Апанас Іванавіч так і не даведаўся пры сваім жыцці. Але ён стаў актыўным сувязным, паколькі байцы гэтага атрада часта наведваліся ў в. Велута і хутар Княжыстановішчы. Апанас Іванавіч і старэйшы сын Павел дапамагалі атраду чым маглі, таксама як і іх родзіч Адам Раманавіч Каховіч. Вось гэтыя 2 жыхары в. Велута мелі ў пасляваенны час пісьмовыя пасведчанні ад камандзіра атрада. Дарэчы, аб гэтым атрадзе, як яшчэ больш чым пра 40 падобных, ніхто нідзе не ўспамінаў. І толькі мы з вучнямі групы “Пошук” у 1979 г. атрымалі адказ з КДБ/СССР, што атрад “Барацьбіты” ўваходзіў у склад ОМСБОН (отдельная мотострелковая бригада особого назначения), яна складалася ў асноўным са спартсменаў з сусветнымі імёнамі, а таксама з чэкістаў. (Аб гэтым я расказваў у кнізе раней. Аўтар). Гэты дакумент быў напісаны наступным тэкстам. СправкаГэтыя даведкі жыхары в. Велута Каховіч Адам Раманавіч і Дзедзін Апанас Іванавіч атрымалі за 5 дзён да вызвалення в. Велута ад немцаў. Пасля вызвалення сям’я Апанаса Іванавіча папоўнілася яшчэ адной дачкой Зояй, якая цяпер, дарэчы, жыве ў Крыме. Старэйшага сына Паўла забралі на фронт. Дарэчы, у кнізе “Памяць” — Лунінецкі раён — было напісана, што ён загінуў, дадому прыйшла “пахаронка”. Але ў той дзень, калі родзічы селі за стол памянуць яго, паштальён прынёс другое пісьмо, якое Павел напісаў са шпіталя. Вярнуўшыся дадому, Павел працаваў на розных пасадах, жыў у г. Лунінцы, дзе сёння жыве сын Васіль з жонкай Валянцінай Рыгораўнай з двума дзецьмі. Памёр у 1987 годзе. Малодшы сын Канстанцін таксама жыве ў г. Лунінцы. Працаваў у калгасе, леспрамгасе, у аўтабазе г. Лунінца, на РМЗ. Мае 2 дачкі, сына. Ужо на пенсіі, і жонка Надзея Ігнацьеўна на пенсіі. Разам жыве старэйшая дачка з сынам. Нядаўна не стала старэйшай дачкі Апанаса Іванавіча Дзедзіна — Марыі. Але жывуць яго ўнукі, праўнукі — жывуць тым шчаслівым жыццём, аб якім марыў іх дзед і прадзед. З расказа сына Канстанціна я даведаўся, як у гады вайны Апанас Іванавіч прыносіў магнітныя міны на ст. Люшча і ставіў іх на эшалоны з фашысцкай тэхнікай, колькі звестак прыносіў ён у атрад “Барацьбіты”. А гэта быў той час, калі ішла падрыхтоўка да аперацыі па вызваленню нашай роднай Рэспублікі Беларусь “Баграціён”. Адно шкада, што, калі прыйшоў час ісці на адпачынак, ніхто не змог пацвердзіць яго даведку сувязнога атрада “Барацьбіты”. Але ўсе жыхары памятаюць яго як добразычлівага чалавека, чалавека, які стаяў на чале першай кааператыўнай гаспадаркі “Чырвоная Зорка”. Слова былой настаўніцы гісторыі Вялуцкай СШ Каховіч С.А.: “Калгас “Чырвоная зорка” ўтварыўся ў жніўні 1949 года. Тады пасля вайны выбіралі дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Цэнтрам агітацыі і прапаганды была ізба-чытальня, старая хата. Тады ж пачалася і агітацыя за калгасы, якія былі ўжо ў Расіі ўсюды і ва Усходняй Беларусі, акрамя Заходняй Беларусі. Прыязджаў з Лунінца агітатар па прозвішчу Немой, былі і іншыя, угаворвалі, абяцалі “райскае жыццё” ў калгасе. На агітацыю першымі паддаліся беднякі, бо яны нічога не мелі і ім не шкада было сваёй маёмасці. А багацейшыя чакалі, што будзе. Не абыходзілася і без пагроз. У жніўні 1949 года калгас аформіўся. Першы старшыня калгаса Дзедзін Панас Іванавіч — мясцовы чалавек, слаба граматны, але ў сілу сваіх магчымасцей і здольнасцей стараўся працаваць. Першымі ўступілі ў калгас Максімчык Фёдар Фёдаравіч, Сайка Кірыл Раманавіч, Гушчэня Міхаіл Іванавіч, Хлуд Панас Цімафеевіч, Сайка Фёдар Якаўлевіч, Каліноўскі Аляксей Іванавіч, Шуляк Алесь Сіманавіч, Прымаковіч Сцяпан Васільевіч, Юрко Іван Міхайлавіч, Каховіч Сідар Савіч (актывіст, дэпутат, ветэран вайны). Першы кладаўшчык — Сайка Кірыл Раманавіч. Склад — вялікая пуня, потым быў пабудаваны склад на сваях, ён і зараз стаіць. У калгасным амбары было насенне: гарох, ярыца, ячмень, грэчка, ільнасемя. Спачатку ўсе ўступаючыя ў калгас здавалі зерне, потым ужо ўтварыўся калгасны фонд насення.” Успамінае Сайка К.Р.: “Працаваў я кладаўшчыком доўга, па 1968 год. За гады маёй работы многа што змянілася: будаваліся новыя памяшканні для жывёлы, набывалася тэхніка, калгас рос і ўмацоўваўся. Прыйшлося мне пакінуць работу па інваліднасці. З усіх старшынь калгаса, якіх тут перамянілася нямала, мне асабіста вельмі спадабаўся Цяльпук Міхаіл Адамавіч — старанны, сам працаваў на ізнос і гультаям паблажкі не даваў, за калгасную гаспадарку перажываў, як за сваю асабістую.” Праўленне калгаса і клуб размяшчаліся ў адным будынку. Першыя канторскія работнікі: Лягкоў Іван Пятровіч, Хлуд Паўліна Васільеўна, Петрушэнка Леанід Уладзіміравіч, затым Каховіч Вольга Адамаўна, Клімчук Раіса Іванаўна. Першыя даяркі: Каховіч Сцепаніда Маркаўна, Каховіч Аўдоцця Фамінічна з нявесткай Лідай, Каховіч Любоў Ціханаўна. Яны даглядалі кароў і даілі, збіралі смятану з малака, білі масла ў бойках і здавалі яго ў дзяржаву. “Работа была вельмі цяжкай, памяшканне халоднае, у сценах дзіркі, дзьме пранізлівы вецер. Я была блізка, дык малых цялят дамоў забірала, так і гадаваліся дзеці ўперамешку з цялятамі,” — успамінала Каховіч Л. Ц. Пасвіў кароў Каховіч Аляксей Адамавіч, цяпер гэта адзін са старэйшых механізатараў калгаса. Першыя конюхі: Каховіч Канстанцін Піліпавіч, Трафімчук Аляксей. Даглядалі валоў Кашэль Сідар Ануфрыевіч, Хлуд Праскоўя Мінічна. Успамінае Сайка Еўдакія Іванаўна: “З пачатку існавання калгаса я працавала паляводам да пенсіі ды і на пенсіі яшчэ гадоў 10 працавала. Прыходзілася розныя работы выконваць: праполваць і рваць буракі, чысціць насенне на складзе, садзіць і капаць бульбу ўручную, накідаць і вазіць гной на поле. Старалася працаваць, каб не быць горшай за іншых, каб не сорамна было глядзець людзям у вочы”. Юрко Павел Іванавіч працаваў брыгадзірам 1-й брыгады з 1956 па 1961 год, намеснікам старшыні калгаса ў 1961 – 63 гадах. Старшынёй калгаса тады быў Калешка Міхаіл Міхайлавіч. Калешка меў сярэднетэхнічную адукацыю, меў правы трактарыста і шафёра. Людзі ў брыгадзе працавалі вельмі старанна, а атрымлівалі за сваю працу — “кот наплакаў”: калі зусім нічога, калі па адной шклянцы зерня на працадзень. Ворнай зямлі ў брыгадзе было менш за 100 га. Захавалася запісная кніжка брыгадзіра. У ёй для цяперашняга чалавека цікавыя запісы, дробнаконтурныя палі, маленькія ніўкі сярод лесу. Гэта перашкаджала прымяняць тэхніку, якая толькі з’яўлялася. У асноўным тады яшчэ працавалі ўручную, капалі бульбу, выворваючы канём, жыта жалі сярпамі. З успамінаў Каховіча Георгія Конанавіча, старэйшага механізатара калгаса: “У першыя 10 гадоў пасля ўтварэння калгаса працавалі ўручную, выкарыстоўваючы коней, валоў. Прыблізна ў 1957 – 58 гг. з’явілася першая тэхніка. Яна прыбывала з в. Дварэц, дзе былі гусенічныя трактары: навінка, на якую людзі глядзелі, як на цуд. Першымі трактарыстамі былі Каховіч Аляксей Адамавіч, які вучыўся ў Пінскім вучылішчы механізацыі, Драбовіч Сцяпан Васільевіч, Бычкоўскі Іван, Хлуд Рыгор. Першай калгаснай тэхнікай сталі трактары МТЗ-2, МТЗ-5, ДТ-14. У 1956 годзе наш калгас “Чырвоная зорка” быў аб’яднаны з бастныскім калгасам “Шлях Леніна”. Старшынёй калгаса быў Цяльпук Міхаіл Адамавіч, родам з в. Бастынь, дарэчы, які з 1952 года ўзначальваў наш калгас “Чырвоная зорка”. У 1966 годзе адбылося раз’яднанне. Велута атрымала за тры гады меліярацыйных работ асушаныя землі на тарфяніках. Старшынёю зноў утворанага калгаса быў назначаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Андрэевіч Дземянчук, які на гэтай пасадзе перавыбіраўся да 1984 года. У гэтыя гады ў калгасе ішло будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу ў другой брыгадзе, жылых дамоў; набывалася сучасная тэхніка для калгаса: трактары, аўтамабілі, прычэпы, плугі, культыватары, камбайны. Калгаснікі мелі добрыя зарплаты, паляпшаўся дабрабыт велуцян. Асабіста я закончыў таксама Пінскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі ў 1960 годзе. З тых часоў і пачаў працаваць у роднай вёсцы трактарыстам на розных трактарах: МТЗ-2, МТЗ-5, ДТ-54, МТЗ-50, Т-150. У часы жніва працаваў то на камбайнах “Ніва”, то на КСК-100. У час маёй працы старшынямі калгасаў былі Дземянчук С.А., Макоўскі Мікалай Адамавіч, Ваўрук А.М. (не больш за год). Працоўны стаж мой 45 год, з якіх 33 гады працаваў трактарыстам. За шматгадовую добрасумленную працу ўзнагароджваўся знакам “Ударнік пяцігодкі”, каштоўнымі падарункамі, пахвальнымі граматамі, бываў на злётах працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Са старшынь адзначыў бы Дземянчука С.А. і Макоўскага М.А., якія вельмі перажывалі за калгас, за дабрабыт людзей працы, за іх лепшае штодзённае жыццё. На калгаснай рабоце аддаў усё сваё здароўе. Сёння знаходжуся на заслужаным адпачынку”. P.S. Да вышэйнадрукаванага хачу ўспомніць яшчэ аб адным сумленным чалавеку, які аддаў усё сваё жыццё станаўленню калгаса. Адслужыўшы армію ў 1953 годзе ажаніўся. У тыя часы працаваў стрэлачнікам у Люшчы. Пасля аварыі ляжаў у Баранавіцкай бальніцы. Выпісаўшыся, працаваў вартаўніком у калгасе. Калі была пабудавана малочнатаварная ферма, стаў яе нязменным загадчыкам да ўзросту 62 год. Разам з жонкай выгадавалі 5 дочак і аднаго сына. Павел Сцяпанавіч Арэхва ў вёсцы быў знакамітым чалавекам. Па рабоце быў вельмі патрабавальным да сябе і падначаленых. Для ўсіх у яго знаходзіліся добрае слова і парада. Аб яго сумленнасці хадзілі легенды. Аднавяскоўцы далі яму вельмі пачэсную мянушку «Касыгін». Старэйшаму пакаленню гэта напамінае аб многім. Удава Софія Фёдараўна жыве ў в. Велута, дзе, дарэчы, жыве іх сын Валодзя, які працуе трактарыстам у СВК «Велута». Дочка Люба жыве ў Велуце, Вера — у Вульцы 1, Ірына — у Луніне, Тамара і Ніна — у Лунінцы. За сваю сумленную шматгадовую працу Павел Сцяпанавіч быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР. На такіх людзях трымалася і трымаецца наша беларуская зямля. Калгас — гэта, перш за ўсё, людзіАд камандзіра — у войску ці на гаспадарчай рабоце — залежыць асноўная доля агульнага поспеху, тым больш у непрадказальны і зменлівы час. Прадчуваючы выпрабаванні, “падрыхтаваныя” эпохай рыначных пераўтварэнняў, калгаснікі з Велуты дамагліся вяртання ў гаспадарку былога старшыні.Ураджэнец Лахвы Мікалай Адамавіч Макоўскі пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі пэўны час працаваў ужо ў “Зары” галоўным эканамістам і некалькі год узначальваў гаспадарку. Пабываў затым на гаспадарчым “алімпе” — на пасадзе старшыні раённага аграпрамысловага аб’яднання. Прычым, было гэта ў гады, шчодрыя для Лунінеччыны ва ўсіх адносінах — на ўраджаі, прадукцыю фермаў, а разам і на высокія адзнакі ў выглядзе саюзных і рэспубліканскіх сцягоў. Сённяшняя калгасная рэчаіснасць больш суровая. І ўсё ж... Быццам і не адрозніваецца “Зара” ад суседзяў памерамі ўгоддзяў, пагалоўем жывёлы, колькасцю тэхнікі, але на працягу апошніх год за ёй трывала замацавалася рэпутацыя эканамічна ўстойлівай гаспадаркі. Сярод агульнага малюнка стану спраў у сельскай гаспадарцы, які зараз не ўсяляе аптымізму, калгас паўстае астраўком надзеі і адноснага дабрабыту: не мае даўгоў, штомесячна выплачвае людзям, няхай і сціплы па нашым часе, заробак, валодае свабоднымі сродкамі на рахунку і пастаянна абнаўляе тэхнічны парк. За кошт чаго гэта ўдаецца? З гэтага пытання і пачалі размову са старшынёй. — А на чым яшчэ можа трымацца калгас, як не на павелічэнні аб’ёмаў прадукцыі. Іншых “падсобных промыслаў” у нас няма. У папярэднія гады мы не дапусцілі рэзкага падзення вытворчасці мяса, малака, пашырылі плошчы пад бульбу — культуру, якая дае стабільны прыбытак. Праўда, сёлетняя засуха моцна адбілася на ўраджаі ўсіх культур. Тым больш на нашых землях, натуральная ўрадлівасць якіх ацэнена ў 25 балаў (ніжэй у раёне ўжо няма). Збожжавых сабралі 14,9 цэнтнера з гектара, бульбы 99. Дзякуючы кукурузе (344 цэнтнеры з гектара), засталіся на зіму з кармамі, хаця іх назапашана менш леташняга — 16 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Пры ўсім тым выканалі дзяржзаказ па мясу — 300 тон, рэалізавалі 1700 тон малака (з улікам закупленага ў насельніцтва — 1800). Грашовы даход на канец года склаў 130 мільярдаў рублёў (толькі ад продажу малака штомесячна паступае 4 мільярды). — Але ж можна дабівацца вялікіх аб’ёмаў прадукцыі і ў той жа час працаваць сабе ва ўрон... — Канешне. Хаця на такія паняцці, як сабекошт, эфектыўнасць гаспадарання, многія ўжо не глядзяць. План любой цаной — гэта не для нас. І дробязей тут не бывае: пад пільнай увагай — эканомія гаручага, электраэнергіі, матэрыяльных рэсурсаў, ашчаднае выкарыстанне кармоў. Удасканальваем тэхналагічныя працэсы. Укараняем новыя аграпрыёмы. Добры эфект дае, напрыклад, прымяненне шыроказахватнага агрэгата РВК-5,4, які за адзін праход выконвае адначасова некалькі аперацый — культывацыю, прыкатванне. Дарэчы, на сучасную высокапрадукцыйную тэхніку не скупімся. Ды і стары парк падтрымліваем у спраўным стане. — Важна таксама пастаянна павышаць аддачу кожнага гектара, асабліва на такіх бедных ад прыроды землях, як нашы. Штогод уносім прыкладна 30 тысяч тон арганікі. Любую работу імкнемся праводзіць своечасова. У аптымальныя тэрміны на 470 гектарах пасеялі азімыя, практычна ўсё — глеба і тэхніка — падрыхтаваны да веснавых палявых работ. Галоўная зараз задача — без страт правесці зімоўку. Каб папоўніць кармавую базу, узялі ў абмен на бульбу 200 тон збожжа. Частку яго выдзелілі людзям, астатняе — на камбікорм. — Мяркуючы па сказанаму, няма ніякіх падстаў для прагнозаў тых, хто прадказвае калгасам эканамічны крах у недалёкім будучым? — “Зара” вытрымае і ў сённяшніх нялёгкіх умовах. А увогуле, у краіне патрэбна нармальная цэнавая палітыка, разумная дзяржаўная падтрымка сельгасвытворцаў, у тым ліку — праз доўгатэрміновыя крэдыты на прымальных, не рабаўніцкіх для калгасаў умовах. Усё астатняе ў нас ёсць, і галоўнае — працавітыя, дысцыплінаваныя людзі. — Вы пакуль нічога не сказалі аб працаўніках. Каго хацелі б адзначыць і што пажадаць калектыву ў юбілейным годзе? — Па-першае, мы зыходзім з таго, што калгас існуе для калгаснікаў, а не наадварот. Усе даброты, паслугі, якія толькі можам аказаць — для працаўнікоў (іх у калгасе 360) і пенсіянераў (ветэранаў у нас 470). Не робім выключэння для вясковай інтэлігенцыі — настаўнікаў, медыкаў і г.д. — усе яны нашы. Транспарт — за 50% кошту. Пасадка бульбы, унясенне ўгнаенняў, апрацоўка прысядзібных участкаў і сотак — бясплатна. Цукар, мука і іншая прадукцыя, якую атрымліваем у тым ліку і па бартэру — па льготнай цане. Не хацеў бы кагосьці пакрыўдзіць, бо дастойных людзей многа. Але па выніках сёлетняга года варта адзначыць калектыў 2-й трактарна-паляводчай брыгады на чале з Міхаілам Касьянавічам Наварычам, сярод жывёлаводаў — працаўнікоў фермы №1, дзе загадчыцай Вольга Паўлаўна Зылевіч. Мы знарок перанеслі святкаванне юбілею калгаса з гарачай жнівеньскай пары на канец года. Зараз больш яскрава бачны агульны вынік, па якому адразу ж выплацім 13-ю зарплату, выдадзім надбаўкі за стаж, каб кожны адчуў значнасць свайго ўкладу ў вытворчасць. Хачу падзякаваць за працу ўсім калгаснікам і ветэранам гаспадаркі, пажадаць ім моцнага здароўя і поспехаў у наступным годзе і на ўсё будучае стагоддзе. Надзеі і трывогі ветэранаўБылы механізатар Васіль Канстанцінавіч Каховіч ужо 13 год на пенсіі. Добра памятае той час, калі асноўнай цяглавай сілай у калгасе быў конь, а кошт аднаго працадня вымяраўся 200 грамамі збожжа. Ён, вясковы хлопец, таксама пачынаў свой працоўны шлях конюхам. Пасля вайсковай службы, якая праходзіла на берагах Фінскага заліва роўна тры гады і тры месяцы, юнак ненадоўга падаўся ў Люшчанскі лесапункт. А неўзабаве выкарыстаў прапанову калгаса пайсці на курсы трактарыстаў пры Лунінецкай сельгастэхніцы.З таго часу кожны год для механізатара быў падзелены на два розныя па працягласці, але аднолькава напружаныя перыяды: летам — на камбайне, у астатнія месяцы — на трактары. 27 сезонаў адпрацаваў ён на жніве. І на яшчэ бескабінным СК-3, і на сучаснай збожжаўборачнай тэхніцы нязменна атрымліваў высокія намалоты. Быў лідэрам і на іншых работах, адным з першых у гаспадарцы апрабоўваў новыя, эфектыўныя тэхналогіі. Так, на ўборцы бульбы пачалі разам з напарнікам выкарыстоўваць так званыя валкаўтваральнікі, што давала за адзін праход уборачнага агрэгата падбіраць клубні не на двух, як звычайна, а на чатырох радках. На раённых урачыстасцях перадавому механізатару давяралі ўзнімаць Сцяг славы. Шматгадовая праца ветэрана адзначана ордэнам “Знак Пашаны”, ганаровымі знакамі, бронзавым медалём ВДНГ СССР. Зараз працоўную эстафету бацькі працягвае адзін з сыноў — Сяргей, які па выніках сёлетняга жніва заняў другое месца ў гаспадарцы. На пенсіі ўжо Адам Міхайлавіч Клімчук. За яго плячамі таксама багаты механізатарскі вопыт работы, спачатку — у леспрамгасе і меліярацыйных арганізацыях, а 20 апошніх год — у калгасе. Правёў 16 уборачных сезонаў. Сёлета ўпершыню працаваў на жніве ў сямейным экіпажы — разам з сынам Эдуардам, якому спадзяецца перадаць свае навыкі і майстэрства. Зараз механізатар падвозіць на ферму кармы. Аб адносінах да справы сведчаць незнарок выказаныя ў гутарцы словы: “Селянін сам не паесць, пакуль жывёла някормленая”. Трывожыць ветэранаў будучыня калгасаў, непакоіць пытанне: чаму, працуючы на зямлі ад цямна да цямна, калгаснік застаецца ледзь не самым бедным у грамадстве? І дадаюць пры гэтым, што толькі ад дзяржавы залежыць, каб людзі, якія краіну кормяць, мелі дастойны заробак і ўзровень жыцця. Ад бацькі — да сынаЯркімі ўражаннямі дзяцінства засталіся ў Ігара Шыйча “падарожжы” разам з бацькам. Калгасны шафёр Аляксей Сцяпанавіч часта зранку браў нашчадка ў кабіну грузавіка — куды ж дзець малога, калі дзіцячага садзіка яшчэ не было, а летнія дні такія доўгія? Хлопчык дапытліва ўнікаў у вадзіцельскія клопаты, трывала запамінаў маршруты па палях гаспадаркі і дарогах раёна. Быццам прадбачыў, што яны стануць яго жыццёвым шляхам.Потым, калі юнак вучыўся на шафёра ў ПТВ-160, бацька заставаўся галоўным настаўнікам і часта давяраў руль сыну. А пасля вучобы і службы ў арміі Ігар прыйшоў у калгас ужо ўзмужнелым вадзіцелем. Быў спачатку на падмене, а неўзабаве атрымаў пастаянна замацаваны за ім ГАЗ-53. Аўтамабіль не новы (12 год ужо), але вадзіцель пастараўся, каб і знешне машына выглядала не горш за іншыя, і служыла спраўна. Калі што — ёсць да каго за парадай звярнуцца: працуюць бацька і сын побач. Сёлета за 10 месяцаў І.А. Шыйч выпрацаваў 56 тысяч тонакіламетраў. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у гаспадарцы. Дастаўляў ад камбайнаў збожжа, перавозіў сянаж, бульбу. Нярэдка накіроўваецца ў рэйсы за межы раёна — у Мінск, Брэст, Гродзенскую вобласць, адкуль прывозіць запчасткі да тэхнікі, іншыя грузы. Зараз у сям’і маладога вадзіцеля таксама расце маленькі сын. Хто ведае, можа, і ён неўзабаве пацягнецца да руля і стане прадаўжальнікам сямейнай дынастыі. На клопатнай пасадзеЛабарантка, памочніца загадчыка, загадчыца малочна-таварнай фермы №1 — на такіх пасадах у адным калектыве адпрацавала з 1975 года, пасля заканчэння Ляхавіцкага саўгаса-тэхнікума, Вольга Паўлаўна Зылевіч. З кожным новым прызначэннем дабаўлялася адказнасці і клопатаў, ды ўсё менш заставалася часу на ўласныя справы, сям’ю. У выхадныя дні і святы Вольга Паўлаўна лічыць абавязкам прыйсці на работу, каб асабіста пераканацца, што ўсё ў парадку.Працуе на ферме 52 чалавекі — даяркі, даглядчыкі, кармачы, слесары па халадзільнаму абсталяванню... Работай кожнага з падначаленых кіраўнік задаволена: не засталося сярод іх тых, хто не хацеў ці не змог працаваць, парушэнні дысцыпліны — з’ява рэдкая. Адна з першых памочніц загадчыцы — лабарантка Вера Касьянаўна Арэхва, якая раней працавала даяркай, з’яўляецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Яе парады і падтрымка сапраўды неацэнныя. Сярод двух дзесяткаў даярак касцяк складаюць вопытнейшыя, маючыя больш як па 20 гадоў стажу, жанчыны — Кацярына Палікарпаўна Максімчык, Марыя Сцяпанаўна Хадатчук, Юся Паўлаўна Хлуд, Вольга Ігнатаўна Клімчук, Вера Аляксандраўна Шуляк. Нягледзячы на неспрыяльны год, за 11 месяцаў многія атрымалі надоі па 2700 і больш літраў малака ад каровы. Стараецца і моладзь. На раённую Дошку гонару сёлета занесена імя Наталлі Хлуд — аператара машыннага даення. Адразу пасля школы прыйшлі на ферму і добрасумленна працуюць Валянціна Наумік, Таццяна Каховіч, Таццяна Гардзюк. З шасцісоценнага пагалоўя жывёлы на ферме налічваецца 478 дойных кароў. За 11 месяцаў дзяржаве рэалізавана 1050 тон малака. Чакаецца, што надой ад каровы за год складзе ў сярэднім не менш, чым 2,5 тысячы літраў. Паказчыкі не горш ыя за мінулагоднія, аднак менавіта гэта не задавальняе жывёлаводаў — можна і трэба дабівацца большага. Цяжкавата сёлета з кармамі, але пры ашчадным іх выкарыстанні на зімоўку хопіць, рацыёны вытрымліваюцца. Ёсць ўпэўненасць у добрых выніках, бо старання і вопыту людзям не пазычаць. Сямейная справаРаіса Іванаўна Клімчук з 1988 года працавала ў калгасе даяркай, а два гады таму перайшла ў цялятніцы. З жывёлагадоўляй звязана ўсё працоўнае жыццё яе маці — Марыі Ігнатаўны, да выхаду на пенсію была цялятніцай і свякруха — Таццяна Апанасаўна. Абедзве мамы, як ласкава называе іх Раіса Іванаўна, часта падмяняюць яе, калі па розных абставінах яна не можа выйсці на работу. Клопаты аб справах на калгаснай ферме сталі сапраўды сямейнымі.У жывёлагадоўлі лёгкай работы не бывае. І ўсё ж цялятніцам, напэўна , даводзіцца цяжэй за іншых. Даяркам “кармачы” дапамагаюць, многія працэсы механізаваны, а з цялятамі літаральна ўсё “на руках”: пойла падрыхтаваць, накарміць, напаіць... Толькі старанныя, неабыякавыя да справы людзі могуць добрых вынікаў дабівацца. Сёлета кожнае з 35-ці цялят у групе Раісы Іванаўны прыбаўляла ў вазе амаль на паўкілаграма, а ў летні час прывагі складалі 600 грамаў. Любое заданне — на выдатнаСпецыяльнасць трактарыста-машыніста Фёдар Маркавіч Шуляк атрымаў у Ганцавіцкім СПТВ-22 (у Лунінцы “кузні механізатарскіх кадраў” тады яшчэ не было) і пасля службы ў арміі вярнуўся ў родную вёску, уладкаваўся ў калгас. Грунтоўная прафесійная падрыхтоўка дазваляла працаваць на трактарах розных марак і бездакорна выконваць любую работу — ворыва, сяўбу, апрацоўку пасеваў і г.д. Зараз у руках механізатара пагрузчык на базе К-701 — тэхніка для гаспадаркі сапраўды незаменная, асабліва ў корманарыхтоўчы сезон ці ў час вывазкі арганікі. З даведзенымі заданнямі Фёдар Маркавіч спраўляецца выдатна. Ды і з напарнікам яму пашанцавала: Уладзімір Нікадзімавіч Партус — адзін са старэйшых і вопытнейшых механізатараў калгаса. Разам, калі што здарыцца, здольны выканаць самы складаны рамонт.Матэрыялы падрыхтаваў Ю. Юрко, газета “Лунінецкія навіны” “Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Велута” ўтвораны ў 2003 годзе шляхам пераўтварэння былога калгаса “Зара”. Арганізацыйная структура гаспадаркі прадстаўлена сёння двума населенымі пунктамі, в. Велута і в. Навасёлкі, альбо 473 дварамі з насельніцтвам 1476 чалавек. У гаспадарцы ёсць трактарны парк, дзве паляводчыя брыгады, 4 фермы буйной рагатай жывёлы, будаўнічая брыгада. За гаспадаркай замацавана ўсяго зямель 4138 га, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў — 3575 га, з якіх 1589 га — ворыва. Глебы характарызуюцца нізкай прыроднай урадлівасцю і ацэнены ўсяго толькі 20 баламі. Машына-трактарны парк гаспадаркі налічвае 28 трактароў, 15 грузавых аўтамабіляў, 6 зернеўборачных камбайнаў і другой сельскагаспадарчай тэхнікі. Колькасць працуючых па спіску ў 2004 годзе складала 260 чалавек. Вядучае месца ў раслінаводстве займаюць зернявыя культуры. У 2004 годзе з кожнага з 900 га было сабрана па 22 ц. Валавы збор склаў 1975 тон. Ураджайнасць зерневых культур па гаспадарцы ў 2004 годзе наступная: азімае жыта — 23,5 ц/га, яравая пшаніца — 16,4 ц/га, ячмень — 20,3 ц/га, авёс — 24,5 ц/га. Бульба ў гаспадарцы вырошчваецца на плошчы 85 га, ураджайнасць складае 72 ц/га. На плошчы 60 га ў гэтым годзе вырошчваўся азімы рапс, і ў цэлым па гэтай культуры атрыманы нядрэнны ўраджай — 13 ц/га. Было затрачана шмат сіл і часу на нарыхтоўцы кармоў. У 2004 годзе было нарыхтавана 380 т сіласу, 1608 т сенажу, 985 т саломы. Асноўнай сіласнай культурай у гаспадарцы з’яўляецца кукуруза. Яе плошча складала 300 га, пры ўраджайнасці 187 ц/га зялёнай масы. У 2004 годзе гаспадарка выканала дзяржзаказ прадукцыяй земляробства і прадала дзяржаве зерня — 640 т, семя азімага рапсу — 67 т. У 2005 годзе плануем атрымаць па 26 ц зерневых, 160 ц бульбы, 12 ц семя рапсу, 270 ц зялёнай масы кукурузы з кожнага гектара. Паказчыкі невысокія і могуць быць выкананы. Вядучай галіной ў нашай гаспадарцы з’яўляецца жывёлагадоўля, што і вызначае малочна-мясны накірунак кааператыву. У структуры таварнай прадукцыі прадукцыя жывёлагадоўлі займае 84%. Колькасць буйной рагатай жывёлы на 1.01.2005 года складае 2764 галавы, з якіх — 835 кароў. У пераліку на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў адпаведна 77 і 23 галавы. Гэта высокая шчыльнасць пагалоўя. Ад кожнай каровы летась надаілі 2395 кг малака, а валавы надой малака склаў 1940 т. Сярэднясутачная прывага на дарошчванні і адкорме склала 282 г, а ў цэлым па гаспадарцы прыдукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 204 т. Летась дзяржаве прадалі 1768 т малака, а з улікам закупленага ў насельніцтва — 1880 т. З агульнай колькасці малака было прададзена вышэйшым і першым гатункам 96%. У 2004 годзе дзяржаве было рэалізавана 197 т мяса, з іх 69% найвышэйшай укормленасці. У 2005 годзе плануецца атрымаць малака — 2000 т, мяса буйной рагатай жывёлы — 227 т. Прадаць дзяржаве — 1930 т, мяса буйной рагатай жывёлы — 220 т, збожжа — 800 т, семя рапсу — 15 т. Пры пераўтварэнні ў 2003 годзе калгаса “Зара” ў сельскагаспадарчы вытворчы калектыў “Велута” ў яго склад уступілі 572 члены, а гэта працуючыя і пенсіянеры нашай гаспадаркі. На дадзены момант у нашай гаспадарцы працуюць 260 чалавек. Сярэднямесячны заробак у 2004 годзе склаў 114 тыс. рублёў. Зарплата невысокая, але атрымліваюць яе працаўнікі своечасова. Вялікую ролю пры дасягненні высокіх паказчыкаў адводзім механізатарам. На сённяшні дзень іх налічваецца больш за 50 чалавек. Гэта вялікае вытворчае падраздзяленне. Лепшыя з лепшых — трактарысты-машыністы:
На сённяшні дзень колькасць жывёлы, якая засталася ў гаспадарцы, складае толькі 85% да ўзроўню 1990 года. Значна панізіўся ўзровень вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Так, раней названыя аб’ёмы вытворчасці складаюць да ўзроўню 1990 года толькі па збожжы — 63%, бульбе — 17%, малаку — 61%, мясе 42%. За апошнія гады пераходу да рыначнай эканомікі вытворчы патэнцыял знізіўся на 50% у сумарным эквіваленце. Гэта машыны і абсталяванне, зямля і вытворчыя памяшканні, кадры. У выніку гэтага некаторыя працэсы ідуць з парушэннем тэхналогій, аграпатрабаванняў. Многае не ўдаецца з-за адсутнасці матэрыяльных рэсурсаў. Для прыкладу, марудна абнаўляецца тэхніка. Каля 80% яе зношана. Наша дзяржава аказвае істотную падтрымку. Так ў 2004 годзе гаспадарцы з розных крыніц былі выдзелены бюджэтныя датацыі ў памеры 528 млн рублёў. У 2005 годзе плануем атрымаць больш за 1,5 млрд. рублёў грашовага даходу, звыш 200 млн. рублёў чыстага даходу. Сітуацыя ў гаспадарцы складаная. Мы разумеем, якая складаная сёння сітуацыя ў прамысловасці, у будаўніцтве, на транспарце, ва ўсім народнагаспадарчым комплексе, мы не патрабуем, каб на вёску сёння паліўся “залаты дождж” субсідый. Не, сельская гаспадарка хоча долю, якая ёй належыць па аб’ектыўных законах сучаснай вытворчасці і эканомікі, эканамічна абаснаваныя і жыццёва неабходныя суадносіны рэсурсных патокаў паміж прамысловасцю і аграрным сектарам. Неабходны новы погляд урада на сельскую гаспадарку, якая не можа развівацца без цэнавага парытэту цэн з прамысловасцю і без дзяржаўнай падтрымкі. Менавіта гэтыя два фактары з’яўляюцца асновай, базай росту сельскагаспадарчай вытворчасці, утварэння нармальнага эканамічнага асяроддзя ў АПК. І апошняе: усё наша жыццё звязана з зямлёй, з людзьмі, якія пражываюць на ёй, працаўнікамі СВК “Велута”. Мінулі стагоддзі... У многіх краінах памяняліся адносіны да сельскай гаспадаркі і вынікі не замарудзілі сказацца. Канешне, неабходна праца ўсіх — і працаўнікоў, і кіраўнікоў — усяго грамадства для ўздыму сельскай гаспадаркі па ўсіх напрамках і на ўсіх узроўнях. Веру, што ўсё намі запланаванае будзе абавязкова рэалізавана, а зямля аддзячыць сялянам за іх намаганні.” Спіс калгаснікаў калгаса “Зара”, узнагароджаных ордэнамі і медалямі СССР | ![]() Ворыва
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вокруг — болото без границы,Палессе з даўніх часоў лічылася краем непраходных балот і лясоў. Большая частка сучаснай тэрыторыі раёна была занята балотамі. Мясцовыя жыхары спрадвеку змагаліся з дрыгвой, адваёўваючы невялікія кавалкі для хлебаробства. Самай вялікай справай палешукоў было асушэнне балот. Капалі канавы ўручную, але гэтыя спробы не заўсёды супрацьстаялі наступствам балот. І толькі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя на Палессі пачаліся значныя работы па асушэнню балот. Відавочна, гэта было звязана ў першую чаргу з пабудовай у 1884 годзе праз тэрыторыю Палесся чыгункі. “Барацьба чалавека з прыродай пачалася на Палессі ў 1873 годзе. Гэтым барацьбітом з’явіўся вучоны геадэзіст, ураджэнец Віленскай губерніі генерал-маёр І.І. Жылінскі. Ініцыятыва належала яму. Ён першы склаў план асушэння Пінскіх (Палескіх) балот. Гэтае асушэнне балот доўжылася да 1903 года”* * * У гэтыя часы на Лунінеччыне буйнымі землеўладальнікамі з’яўляліся князі Друцкія-Любецкія, К.Х. Шчытт. З 1894 па 1897 год у балотах вакол в. Велута (валоданні Шчытта) было пракладзена 100 вёрст каналаў. Да 1910 года было пракладзена яшчэ 60 вёрст. Самымі вялікімі землеўладальнікамі ў 1906 – 1907 гг. былі генерал А.П. Струкаў з 2200 дзесяцінамі, з якіх палова балоты і мокрыя лясы. Тут жа, у Велуце, знаходзіўся маёнтак генерала. Акрамя гэтага, ў в. Велута мелася ўладанне А.Л. Беранговіча — 18169 дзесяцін (з іх 14000 дзесяцін мокрых лясоў і балот). У 1911 годзе ў Мінску пад кіраўніцтвам мінскага губернатара Я.Е. Эрдзелі была праведзена нарада па пытанню ўзнаўлення меліярацыйных работ на Палессі і падтрымцы існуючых збудаванняў. Ад Пінскага павета прысутнічалі павятовы прадвадзіцель дваранства І.А. Папа-Афамасонула і лунінецкі памешчык К.Х. Шчытт, які яшчэ ў 1903 годзе з нагоды 50-годдзя службовай дзейнасці генерала І.І. Жылінскага пісаў аб неабходнасці папярэдняга рэгуляравання рэк Палесся. Гідраўзбудаванні на рэках — вадзяныя млыны з запрудамі — падтапліваюць сотні дзесяцін суседніх балот і робяць немагчымым іх асушэнне. Таму неабходна пракладваць новыя асушальныя каналы і аднавіць комплексную меліярацыю. Нязручнасці з-за балот адчувалі і сяляне. Меліярацыйныя работы з пачатку ХХ стагоддзя да 1915 года праводзіліся пастаянна, але з-за малых аб’ёмаў не давалі значных вынікаў. Таму абодва землеўладальнікі былі гатовы ўкласці свае грошы ў меліярацыйныя работы, аднак лічылі, што ўрад павінен дапамагчы ў будаўніцтве каналаў і што балотныя рэкі Цна і Смердзь павінны быць урэгуляваны. Па землях Беранговіча ў Велуце было пракладзена 20 вёрст каналаў, злучыўшы іх з каналамі маёнтка Малькавічы графа Патоцкага, а яшчэ 10 вёрст збіраліся пракласці па землях маёнтка Бастынь. Выкананне работ дазволіла б таксама асушыць землі сялян вёсак Велута, Ліпск, Езерніца, маёнтка Лахва Сялянскага банка і маёнтка Велута ўладальніка Давыдава, дзе ўжо раней было пракладзена каля 60 вёрст каналаў і асушаны 4000 дзесяцін з затратай на 12 тысяч рублёў. Такім чынам з пачатку ХХ стагоддзя да 1915 г. землеўладальнікамі балот, зямель, лясоў у прылягаючай да в. Велута тэрыторый былі:
Гэта былі грандыёзныя па тым часе планы. Некаторыя з іх пачалі выконвацца ў 1912 – 14 гг., але пачалася першая сусветная вайна, былі разбураны нават многія з раней існуючых гідратэхнічных збудаванняў. Планы глабальнага асушэння былі здзейснены амаль праз 50 год. Але аб гэтым перыядзе пазней. З 1915 па 1927 гады меліярацыйныя работы не праводзіліся. У гэты час толькі рамантаваліся існуючыя каналы. Але ў канцы 20-х гадоў на тэрыторыю раёна, на якой ужо ўладарыла Польшча, прыязджала спецыяльная камісія Лігі нацый, якая хацела на месцы азнаёміцца з вядомымі ў Еўропе Грычынскімі балотамі. Вялася гаворка аб асушэнні 15000 км2 балот. Аднак гаворка так і засталася гаворкай. Адзінае, што было зроблена за “польскім часам”, гэта завершана падрыхтоўка тапаграфічнай карты балот Палесся. З 1930 па 1939 гады ніякіх асушальных работ не праводзілася. Што яшчэ больш-менш значнага было зроблена пры Польшчы, дык гэта шырокая сістэма метэастанцый і гідралагічных пастоў, на тэрыторыі раёна іх было 20. У 1941 годзе пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая зноў адкінула амаль на 25 год асушэнне балот Палесся. Толькі ў канцы 60-х гадоў на тэрыторыі раёна пачалася шырокамаштабная меліярацыя, якая працягвалася да канца 80-х. Больш чым за 20 год актыўнай меліярацыі на тэрыторыі нашага раёна было меліяравана 78200 тысяч гектараў балот; балот на сённяшні дзень у нас засталося 40000 гектараў. З пачатку 70-х і да сённяшняга часу ў раёне дзейнічае некалькі буйнейшых меліяраваных сістэм: “Валчанская”, “Ракітнянская”, “Хваецкае”, Чарабасава І, ІІ, ІІІ”, “Сваха”. Меліярацыя ў Велуце ўзнавілася ў 1963 годзе і працягвалася аж да 1977 года. А з 1978 па 1982 гг. у Навасёлках было пабудавана вадасховішча “Велута”. Са школьнага падручніка вядома, што рэкі і азёры ў вельмі нязначнай ступені выкарыстоўваюцца чалавекам у яго гаспадарчай дзейнасці. А для рэгулявання ўвільгатнення палёў, захавання воднага балансу ствараюцца штучныя басейны вады — вадасховішчы. У нашым раёне яны ёсць таксама. Адно з самых буйных вадасховішчаў — “Велута”, плошча якога 760,2 га; максімальны аб’ём вады можа быць роўны 30,9 млн. м3. Тып вадасховішча — наліўны. Ёсць помпавая станцыя. Вадасховішча выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах, для ўвільгатнення 20,5 тысячы гектараў зямель Валчанскай сістэмы, а таксама для накаплення паводкавай вады ракі Цна, для папярэджвання затаплення сельскагаспадарчых угоддзяў. Вось ужо на працягу 20 год вадасховішча “Велута” добрасумленна выконвае сваю пачэсную місію. Акрамя таго, яно з’яўляецца як бы адным з “філіялаў” рыбгаса “Лахва”. Размешчана вадасховішча ў вельмі прыгожым месцы непадалёку ад в. Навасёлкі. Амаль на працягу ўсяго года сюды прыязджаюць аматары-рыбаловы і не толькі з Лунінеччыны, а нават з Пінскага, Салігорскага, Ганцавіцкага і іншых раёнаў. Летам вадасховішча “Велута” — месца прыемнага адпачынку, купання, плавання. Вакол гэтага штучнага возера расце шмат розных ягад і грыбоў. На вадзе плаваюць сотні дзікіх качак. Вадасховішча акальцавана дамбай-плацінай, даўжыня якой 10,4 км. У прылягаючых лясах водзяцца дзікі, лісіцы, зайцы, касулі, куніцы, ёсць гнездаванні рэдкіх птушак. Ранняй вясной чуваць такаванне цецерукоў, часамі вадасховішча наведваюць лебедзі, пралётныя гусі і жураўлі. Цікава тут пабываць з фотаапаратам, заўсёды можна знайсці непаўторны кадр. У супрацоўнікаў экалагічнай інспекцыі, а таксама таварыства “Ахова прыроды” ёсць планы на недалёкае будучае — стварыць вакол вадасховішча заказнік па ахове нізіннага балота, расліннага і жывёльнага свету. Гэты малакрануты куточак прыроды нашага раёна павінен быць захаваны нашчадкам. Змяніўся час, дзяржава, няма больш калгаса “Зара”, ёсць СВК “Велута”. Сёння існуюць праблемы з вадасховішчам, але я мяркую, што яны вырашальныя. Вялуцкім участкам Валчанскай сістэмы доўгія гады кіраваў Павел Фёдаравіч Максімчык, на жаль, цяпер ужо нябожчык. Гэта быў граматны спецыяліст. Даглядаліся ўсе гідратэхнічныя збудаванні, абкапваліся канавы, рамантаваліся масты і шлюзы. У нашы дні ёсць праблемы з утрыманнем усёй гаспадаркі асушальнай сістэмы, у тым ліку і на асушаных землях СВК “Велута”. Ужо мінула амаль 30 гадоў з заканчэння апошніх меліярацыйных работ. Ураджайнасць пачала падаць. З’яўляюцца пылавыя буры, пераносіцца і выветрываецца ўрадлівая глеба. Пачаліся частыя засухі, і не толькі ў Беларусі. Глеба лішылася вялікай колькасці вады. На балотах пачалі ўзнікаць часта пажары. Не ў лепшы бок пачынае змяняцца клімат: у снежні могуць пайсці дажджы, ужо некалькі гадоў запар у маі і чэрвені бываюць замаразкі. Паменшылася колькасць птушак, жывёл, загінулі многія віды раслін, найбольш адчувальных да пагаршэння навакольнага асяроддзя. І ўжо сёння Экалагічны фонд ААН намераны перавесці ў Беларусь мільёны долараў, мэтай прызначэння якіх будуць частковае забалочванне раней асушаных балот Палесся, у тым ліку нашага Лунінецкага раёна. Па колькасці асушаных балот мы займаем адно з першых месц у Беларусі. Не патрэбна было асушаць такую плошчу балот (78200 га у цэлым па раёну), гэта амаль 76% плошчаў зямель агракомплексу раёна. Сапраўды, чалавек вучыцца на памылках. Але ўсяго добрага таксама патрэбна ў меру. Асушэнне балот Палесся паўплывала на ўтварэнне дажджавых воблакаў, паменшыла колькасць ападкаў нават у суседняй Украіне. Ёсць і яшчэ адзін аргумент на карысць “амністыі” балотам... “Балотныя расліны актыўна выдзяляюць кісларод, паглынаюць вуглякіслы газ, пераўтвараючы яго ў торф. Як лічыць акадэмік Н. Бамбалаў, балотны гектар амаль у 10 разоў больш інтэнсіўна ачышчае паветра, чым 1 га лесу. Не выпадкова спецыялісты назвалі Палессе “лёгкімі” Еўропы”. Як было напісана ў “Народнай газеце” ад 7 снежня 2002 года, у Беларусі плануецца вярнуць “балотам” 11000 гектараў асушаных раней зямель. Значыць, і нам, і Еўропе стане жыць і дыхаць лягчэй. Вось як бывае ў жыцці. У кароткім нарысе мы з вамі даведаліся, як пачыналася меліярацыя ў канцы XIX стагоддзя, як закончылася ў канцы XX стагоддзя і што ў пачатку XXI стагоддзя мы будзем сведкамі адваротнага працэсу — забалочвання. Як тут не прыпомніць словы: ... ты — человек!Асушэнне балот вакол в. Велута, ды і ў самой вёсцы, канечне ж, дало свой плён. Адзінае, што кожны з нас павінен ведаць: усё, што даравала нам прырода: паветра, ваду, глебу, лес, балота, расліны і жывёлы, — мы павінны зберагчы для будучых пакаленняў. Гэта павінна быць запаветам кожнаму з нас. Будзе існаваць прырода — будзе жыць чалавек. А іншага чалавецтву не дадзена! Беражыце і абараняйце Прыроду. Чалавек на зямлі — імгненне, а Прырода — вечна! Царква вернікаў Хрысціян Веры Евангельскай | ![]() Каховіч Аляксей | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ўспомніўшы Свята-Троіцкую царкву ў в. Велута, нельга абысці і царкву верзейннікаў — Евангельскіх Хрысціян. Гэтая абшчына таксама мае сваю 80 гадовую гісторыю. Са слоў старэйшага верніка Каховіча Аляксея Уласавіча слова Божае вернікі царквы Евангельскіх Хрысціян прынялі з вуснаў першага прасвіцера ў в.Велута, прасвіцера з Малькавіч Каховіча Аляксея Піліпавіча. Уладарылі ў тыя гады палякі. Мясцовая ўлада, куды была прапісана веска Велута, знаходзілася ў «гліне» в. Чучавічы, гэта нешта падобнае на наш сельскі савет. Як правіла богаслужэнні ці то нядзельныя, ці то святочныя правыодзіліся ў адной з вясковых хат. З боку ўлад асаблівай забароны не было, паколькі гэта не супярэчыла тагачасным законам мясцовай улады. Польскі ўрад дазваляў гэта яшчэ і па той прычыне, што вясковы люд, які маліўся Богу, не меў намеру ўцягвацца ў палітычную барацьбу. А ў гэтыя часы на тэрыторыі Заходняй Беларусі існавалі ўжо і партызаны, якіх палякі называлі «бандытамі». А людзі, веруючыя не ўяўлялі сабой польскім уладам небяспекі. Нараду з богаслужэннямі вялуцкія вернікі працавалі ў полі, ў лесе. Была нават адкрыта пачатковая школа, праіснаваўшая да 1939 года. 1939 – 1941 год. У гэтыя гады ў царкве Евангельскіх Хрысціян прасвіцерам або намеснікам быў Каховіч Аляксей Уласавіч, меўшы на той час 4 класы польскай пачатковай школы. Такіх людзей у весцы было вельмі мала, таму і цанілася грамата вяскоўцаў. Часта прыязджаў Леановіч Карп Іванавіч з в. Малькавічы. 3 ліпеня 1941 года ў в. Велута быў устаноўлены гітлераўцамі жорсткі рыжым. Размаўляючы з вернікамі, даведаўся што ў часы нямецкай акупацыі афіцыйнага дазволу на дзейнасць царквы не існавала. Аднак, калі немцы бачылі гурток людзей з «Святым Пісаннем» у руках, адносіліся абыякава. Пасля вызвалення в. Велута 8 ліпеня 1944 года ад нямецкай акупацыі прасвіцерамі ў царкве Евангельскіх Хрысціян былі Марко Сямен Рыгоравіч, Баўкуновіч Уладзімір Андрэевіч, Марко Павел Сяменавіч. Для жыхароў вескі, як і для вернікаў наступілі нялегкія пасляваенныя гады. Трэба было будавацца. У 1949 годзе пачалася арганізацыя калгаса «Чырвоная Зорка». (Чытайце раздзел «З гісторыі калгаса»). Вернікі царквы Евангельскіх Хрысціян прымалі актыўны ўдзел у калгаснай працы. Адныя былі паляводамі, другія механізатарамі, трэція будаўнікамі. Многія жанчыны акрамя таго і гадавалі дзяцей, некаторыя з іх з’яўляліся «Маці-Гераіняй», другія выгадавалі па 7 – 10 дзяцей, былі узнагароджаны медалямі Мацярынства розных ступеняў. Адным словам, вернікі царквы Евангельскіх Хрысціян з’яўляліся заўседы актыўнымі ўдзельнікамі калектыўнай працы. Ад сябе хачу сказаць, што ў сярэдзіне 70-ых калі я прыехаў на работу ў школу, я адрозніваў дзяцей вернікаў свей культурай сціпласцю, акуратнасцю, добрымі адносінамі да працы, выхаванасцю. І не дзіўна, бо іх бацькі адрозніваліся высокай маральнасцю, лаяльным стаўленнем да дзяржаўнай улады. Хаця нельга не ўспомніць тое, што іх погляды на пытанні «вайны і міра» не заўседы супадалі з тагачаснай ідэалогіяй школьнай праграмы. Гэта стварала немалыя праблемы для дзяцей вернікаў і настаўнікаў. Сяняшнія дзяржаўныя адносіны паміж грамадскасцю, дзяржавай і рэлігійнымі канфесіямі зусім другія. дзяржава не толькі дэкларуе свабоду рэлігіі і веравызнання, але і бачыць у выхаванні духоўнасці царкву, як памочніка ў стаўленні грамадзяніна — Чалавека. Тэма Веры вельмі глыбокая і разважаць аб ёй можна доўга, аднак, мэта майго зборніка трошкі іншая. Закончыць свае досыць кароткія разважанні хацелася б напамінаннем аб тым, што сярод вернікаў царквы Евангельскіх Хрысціян былі і есць шмат людзей самай глыбокай павагі. Рады адзначыць такіх і сярод велуцян. Гэта сёняшні прасвіцер Палякоў Мітрафан і яго жонка, выгадаваўшыя 9 дзяцей, якія з’яўляюцца добрасумленнымі працаўнікамі ў сваіх прафесіях. Амаль усе яны ідуць па стапах сваіх бацькоў, з’яўляюцца вернікамі Евангельскіх Хрысціян. Гэта Каховіч Аляксей Уласавіч, шмат аддаўшый часу службе у Царкве Евангельскіх Хрысціян в. Велута, таксама з жонкай выгадаваўшыя 5 дзяцей. Дарэчы абодва яны працавалі ў будаўнічай брыгадзе калхоза «Зара». Гэта і Арэхва Сц.П. і яго жонка, выгадаваўшыя 12 дзяцей. Екацярына Сяменаўна з’яўлялася Маці-Гераіня, як пазней і яе нявестка — Арэхва Ганна Іванаўна — таксама Маці-Гераіня. Маці-Гераіні былі і Клімчук Вольга Іванаўна; Клімчук Ева Сяменаўна. Ітак з 11 Маці-Гераінь — 4 верніцы Царквы Евангельскіх Хрысціян. Да гэтага спісу можна дабавіць і маці шматдзетных сямей: гэта Палякова Лізавета Сяргееўна, Клімчук Надзея Васільеўна, Арэхва Марыя Якаўлеўна, Клімчук Марыя Іванаўна.Нельга не адзначыць і сенняшніх вернікаў, ветэранаў працы Юрко П.І.; Драбовіч Сц.В. Чалавек вялікай душы, ветэран працы Меланья Аляксееўна Драбовіч, маці шматдзетнай сям’і. Спіс гэты можна працягваць і далей. Дзеці і ўнукі сеняшніх вернікаў добрасумленна працуюць інжэнерамі, медыцынскімі работнікамі, будаўнікамі, жывелаводамі, паляводамі, фермерамі, прадпрымальнікамі; амаль ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, як і за яе межамі. Сення царкву Евангельскіх Хрысціян у в.Велута наведваюць больш за 100 жыхароў вескі. Для дзяцей існуе нядзельная школа. Хочацца верыць, што цемныя часы для вернікаў як царквы Евангельскіх Хрысціян так і праваслаўнай, а таксама і для другіх канфесій канулі ў «Лету», паколькі большая частка вернікаў правільна разумее галоўную задачу нашай дзяржавы — выхаванне фізічна і маральна здаровага грамадзяніна, любячага сваю Радзіму — Беларусь. Велута сёння | ![]() Перад богаслужэньнем
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Велута знаходзіцца на паўночным усходзе Лунінецкага раёна, за 31 км ад Лунінца. У 6 км ад вёскі пралягае чыгунка Баранавічы-Лунінец. За 300 м працякае р. Цна. Вакол вёскі расце змешаны лес: хвоя, бяроза, вольха, асіна і другія дрэвы і кустарнікі. Праз вёску праходзіць 2 дарогі да Вялікіх Чучавіч, адна з іх праз в.Навасёлкі, дзе знаходзіцца вадасховішча “Велута”. На поўнач ад вёскі, пачынаючы ад Сокалавага Рога праз Горнава да Люшчы — Малькавіч і Ліпска захаваліся яшчэ балоты, дзе летам велуцяне косяць каровам траву. Гэтыя мясціны захавалі яшчэ першародны выгляд. Тут можна сустрэць і вавёрку, і выдру, норку і лісу, янота і лася, касулю і чорнага бусла, цецерукоў, арла-вужаеда, бабра, андатру, шмат дробных птушак. У 70-я гады больш як 13 год гэта тэрыторыя была заказнікам. Месца наогул прыгожае. З паўночнага ўсходу знаходзяцца асушаныя землі, больш за 3000 га былых балот. Сёння гэта ворная зямля СВК “Велута”, дзе вырошчваюцца зерневыя, цукровыя буракі, бульба і сеюцца травы на зімовы корм жывёле. Землі мяжуюць з СВК “Чучавічы”. З паўднёвага ўсходу таксама стаіць малады хваёвы лес, дзе ёсць шмат ягаднікаў — крыніца вітамінаў для насельніцтва Велуты, ды і для пастаянных жыхароў лесу. За 3,5 км знаходзіцца хутар Княжыстановішчы, дзе раней (да 1969 года) была пачатковая школа. Сёння там пражывае лічаная колькасць насельніцтва, у асноўным людзі пажылога пенсійнага ўзросту. Месца там вельмі прыгожае, мяжуе з Дзятлавіцкім лясніцтвам. Раней многія хутаране працавалі нават у лясніцтве на падсочцы, а недалёка ад маяка была “смалярня”, дзе з “жывіцы” варылі скіпідар. Але было гэта больш за 35 гадоў таму. І на паўднёвым захадзе, за р. Цна, знаходзіцца хваёвы і змешаны лес, багаты на грыбы і ягады. Тут мясцовасць гранічыць з землямі СВК “Бастынскі”. Праз р. Цна пабудаваны мост. Дарога з в. Велута вядзе праз Люшчу на Баранавічы, праз Бастынь на Лунінец. Сёння в. Велуты можна даехаць і да сталіцы нашай рэспублікі — Мінска. Пасля асушкі ў вёсцы вялікай вады няма, а да 1970 г. прайсці на Заброддзе, ці ў Красную, ці ў Чорны Брод, на Турцы можна было толькі дзякуючы высока пакладзеным кладкам, а вясной — з дапамогай лодкі. Высокіх месцаў было мала: гара Ашчэняха, Карпова, Турцы і крыху на Зарэччы. Вышыня над узроўнем Балтыйскага мора вагаецца ад 141 м да 148 м (“Турцы”). З даўніх часоў жыхары в. Велута называлі асаблівыя мясцовасці вакол вёскі ўрочышчамі. Да сённяшняга дня такіх назваў захавалася больш за 70. Яны будуць пералічаны ніжэй. Іх паходжанне — гэта ўжо тэма для другой працы. Гэтым займаецца навука “тапаніміка”, ад грэчэскага “топас” — месца; “аніма” — імя, назва. Адкрыццё гэтых таямніц дасць новы цікавы гістарычны матэрыял, а пакуль пяройдзем да лічбаў сённяшняга дня (на 01.01.2006 г.).
1) Борысава дубрава; 2) Боровськая; 3) Бэрэза; 4) Булічы; 5) Буякі; 6) Васішча; 7) Восово; 8) Воступішчэ (Отступ); 9) Вутовское; 10) Вялікі Бор; 11) Горново; 12) Глінішча; 13) Горнаўскія астравы; 14) Грэбалькі; 15) Галя; 16) Гліна; 17) Горкі; 18) Доўгае; 19) Дворышчэ; 20) Зверынец; 21) Задуб’е; 22) Зарэччэ; 23) Заброддзе; 24) Зелёнэ; 25) Зылёвэ; 26) Калецкэ; 27) Космово; 28) Котова дужка; 29) Космовское; 30) Корабачыно; 31) Колотва (Гроць); 32) Клыкоў; 33) Княжыстоновішчэ; 34) Карасцяхіня; 35) Кірэёва дуброва; 36) Краснае; 37) Колоцкая; 38) Колодное; 39) Кормужськіе; 40) Конец; 41) Карпово; 42) Лавськэ; 43) Ляды; 44) Маслечковэ; 45) Моталева дуброва; 46) Мушына ніва; 47) Мосцішча; 48) Матлец (Матлачы); 49) Малы Бор; 50) Ошчэняга; 51) Порослішчэ; 52) Подховэччэ; 53) Пасчаная; 54) Поросля; 55) Пойло; 56) Подсаннечча; 57) Перевесніца; 58) Польска посадка; 59) Пякова; 60) Прыслон; 61) Песчаная; 62) Пескі; 63) Перевязніца; 64) Руская гара; 65) Рассошка; 66) Росохаценне; 67) Разбовськэ; 68) Соснінка; 69) Соколов Рог; 70) Секіра; 71) Сухі Борок; 72) Старына; 73) Соболевскі Лесок; 74) Сані; 75) Татарка; 76) Татьяновська (Струга); 77) Тоўсты Дуб; 78) Турцы; 79) Уточышча; 80) Хоецкое; 81) Хлудзюкова Ніўка; 82) Шыйчова дуброва; 83) Шматова дуброва; 84) Чорны Брод; 85) Чараток; 86) Цэркоўнішчэ; 87) Язвін; 88) Яблонь; 89) Янкова дуброва. 1. Вучнямі Вялуцкага народнага вучылішча ў 1907 – 1915 гг. былі:
1. Цяльпук Карп Іосіпавіч. 3. Старшыні Вялуцкага сельсавета 1944 – 1954 гг.:
| ![]() Сям’я Сайка Фёдара Якаўлевіча | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Заканчваючы невялікі зборнік матэрыялаў аб в. Велута, хачу выказаць шчырую ўдзячнасць Юрко Паўлу Іванавічу за шматлікія ўдакладненні, Наварыч Ніне Сідараўне за цудоўны нарыс «Вяселле ў Велуце», Гардзюк Марыі Пятроўне за добры ўспамін аб шматгадовай настаўніцкай працы, а таксама Коўку Аляксандру Іванавічу, Пракапчуку Аляксандру Паўлавічу, Трэгубаву Івану Альфрэдавічу, і наогул усім, хто дапамагаў, каб такі зборнік з’явіўся. Запрашаю настаўнікаў школы, вучняў, прадоўжыць краязнаўчую работу ў пошуках новых дакументаў аб в. Велута, яе жыхарах, аб раскрыцці паходжання назваў урочышчаў вакол вёскі. Жадаю ўсім плённай працы ў гэтым накірунку. ДадатакУспомнім усіх паіменна! Успомнім сэрцам сваім! Гэта патрэбна не мёртвым — Гэта патрэбна жывым!. Р. Раждзественскі. Жыхары в. Велута, што ўдзельнічалі ці загінулі ў грамадзянскай вайне
Загінуўшыя партызаны — жыхары в. Велута
| ![]() Верасень 1965 г.
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Некаторыя ўраджэнцы Лунінеччыны былі гвалтоўна рэпрэсіраваны яшчэ да ўваходжання Заходняй Беларусі ў СССР — частка з іх з 20-х гадоў жылі ў Савецкім Саюзе, служылі ў Чырвонай Арміі, а шмат хто перайшоў мяжу ў БССР у пошуках лепшай долі. Аднак замест заможнага жыцця пры калгасным ладзе яны марнаваліся ў лагерах вядомага цяпер ГУЛАГа. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у верасні 1939 г. сталі больш масавымі рэпрэсіі, якія пачаліся неўзабаве. Амаль адразу ж былі арыштаваны буйныя польскія чыноўнікі, памешчыкі, уладальнікі прадпрыемстваў, афіцэры, палітычныя дзеячы. У лютым 1940 г. пад прымусам былі вывезены разам з сем’ямі ў Сібір мясцовыя чыноўнікі, асаднікі, служачыя лясной аховы. Праз два месяцы такі ж лёс напаткаў сем’і “кулакоў”. Летам 1940 г. былі высланы бежанцы з Польшчы, якія пасля нападу на яе Германіі ўцяклі ў Заходнюю Беларусь. Гэты тэрор працягваўся да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пачынаючы з 50-х гадоў, але асабліва ў апошні час, многія з нашых рэпрэсіраваных землякоў былі рэабілітаваны. Сярод іх — людзі рознага ўзросту, прафесій, нацыянальнасцей. Аб’яднала іх адно — усе яны сталі бязвіннымі ахвярамі антычалавечай тэрарыстычнай машыны. Спіс, складзены Т.В. Канапацкай на падставе матэрыялаў Брэсцкай абласной пракуратуры з дапамогай яе супрацоўнікаў Сяргея Аляксандравіча Дзікарава і Іны Іванаўны Ермаковай, а таксама старшыні камісіі пры Брэсцкім аблвыканкаме па адказнасці садзейнічання ў забеспячэнні правоў ахвяр палітычных рэпрэсій 20 – 80-ых гадоў і ўвекавечванні іх памяці Уладзіміра Рыгоравіча Панасюка.
1588 г. — уладальнікі в. Велута Станіслаў і Ганна Радзівілы. 1594 г. — уладальнік Станіслаў Кішка. 1603 г. — уладальнік Мікалай Кішка. 1613 г. — Ежы Самсон Падбярэзскі; в. Велута (60 двароў, 30 валок зямлі) належала маёнтку Кажан-Гарадок. 1793 г. — в. Велута Пінскага павета Мінскай губерні. 1795 г. — в. Велута, 68 двароў; належала маёнтку Кажан-Гарадок, меўся лесапільны завод. 1803 г. — пабудавана Свята-Троіцкая царква. 1852 г. — в. Велута належала памешчыку Друцка-Любецкаму. 1870 г. — У “Спісе населеных мясцін Мінскай губерніі” запісана в. Велута Лунінецкай воласці Пінскага ўезда, Вялуцкай сельскай грамады; разам з в. Ліпск належала да маёнтка кн. Друцкага-Любецкага, у в. Велута па рэвізіі 136 душ насельніцтва, належыць да прыходу Бастынскай царквы. 1873 г. — пачатак асушэння вакол в. Велута балот. І.І. Жылінскі. 1886 г. — “Велуто”, 46 двароў, 102 жыхары, валодалі князі Друцка-Любецкія. 1886 г. — адкрыта першая школа граматы для дзяцей. 1893 – 1915 гг. — валодалі князі Друцка-Любецкія: в. Велута, Пінскага павета. 61 дом, 134 жыхары, 406 валокаў зямлі. 1903 г. — будаўніцтва вузкакалейкі з Люшчы да Вялікіх Чучавіч. 1907 – 1915 гг. — гады існавання Вялуцкага народнага вучылішча. 1920 – 23 гг. — удзел жыхароў у грамадзянскай вайне. 1921 – 39 гг. — перыяд белапольскай акупацыі. 1939 г., верасень — уз’яднанне з Усходняй Беларуссю. 1939 г. — чэрвень 1941г. — першая савецкая школа, сельскі савет. 1941 – 8.07.1944 г. — нямецкая акупацыя, партызанскі рух. 8.07.1944 г. — вызваленне ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. 1944 – 54 гг. — дзейнасць Вялуцкага сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. 1949 – 56 гг. — калгас “Чырвоная Зорка”. 1956 – 66 гг. — в. Велута — брыгада калгаса “Шлях Леніна”. 1966 – 2003 гг. — калгас “Зара” (з 2003 г. — СВК «Велута»). 1989 г. — пабудова новай школы. 2006 г. — 120 год школе. 2008 г. — 420 год вёсцы Велута. Тлумачэнне слоў
Велута Артыкулы, нарысы, эцюды публіцыстыкі Аўтар-складальнік Панасюк Іван Аляксеевіч Адказны за выданне I.А. Панасюк Падпісана да друку з арыгінал-макета заказчыка 03.11.2006. Выдавец і паліграфічнае выкананне | ![]() Арэхва Аляксей
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||