Каталог TUT.BY

Прыватны праект C. Сахвон
Лунінецкі край. Вы даведаецеся пра цудоўныя палескія мясціны (дзе я нарадзіўся і жыву цяпер), іх гісторыю і іншую цікавую і карысную інфрамацыю.
У 2007 годзе выйшла з друку кніга Івана і Ларысы Панасюкоў і Уладзіміра Яраховіча «Палессе маё Лунінецкае». Гэта даведнік, які дае шырокае ўяўленне аб флоры і фауне Лунінеччыны, рэдкіх жывёлах і раслінах, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэньня і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.Невялікая вытрымка з пачатку кнігі «Памяць. Лунінецкі раён», выдадзенай у 1995-м годзе. Пры наяўнасці вольнага часу і жадання, буду выкладваць наступыя раздзелы кнігі.
Вялута — адна з буйных вёсак лунінецкага раёну. На пачатак сьнежня 2006 году, вышла з друку кніга Івана Панасюка пра вёску. І цяпер на гэтым сайце можна азнаёміцца з яе электронным варыянтам. Акрамя гэтага, ёсьць яшчэ фотаздымкі Вялуты і спасылкі інтэрнэта на інфармацыю пра вёску.Лунінец — буйны чыгуначны вузел, раённы цэнтар у Брэсцкай вобласьці з насельніцтвам блізу 24 тысяч чалавек. На гэтай старонцы ёсьць магчымасьць азнаёміцца з гісторыяй горада, яго сучасным жыццём. Ну і само сабой, не абышлося без фотаздымкаў гэтага горада, сучасных і дайшоўшых да нас з мінулых часоў. Прысутнічае і расклад руху цягнікоў. Лунинец
Альманах “Лунінецкая Муза” — выданьне аднаіменнага творчага клуба, які існуе ў палескім горадзе Лунінец; гэта своеасаблівы працяг паэтычнай серыі “Галасы Лунінеччыны” (9 зборнікаў у 1996-99 гадах). Адзін з накірункаў дзейнасці творчага клуба “Муза” — выяўленне і падтрымка маладых талентаў у розных сферах творчасці, але найперш — у літаратуры. У актыве “Музы” таксама неаднаразовыя літаратурныя сустрэчы, вечарыны, іншыя мерапрыемствы — ва ўсіх лунінецкіх школах і ліцэі, гімназіі і школах р.п. Мікашэвічы, Цэнтры дзіцячай творчасці, школах вёсак, у ПТВ-146...А яшчэ я вялікі аматар музыку паслухаць. Можна праглядзець сьпіс маёй фанатэкі...


Дабавіў фотаздымкі вёсак лунінецкага раёна ў якіх я пабываў у 2006-м годзе: Чучавічы, Бастынь, Дзятлавічы, Люшча, Вулька 1-я, Вулька 2-я, Палескі, Лунін.

© Сяргей Сахвон. Апошняе абнаўленьне: 19.02.2012 г.